Здарэнні

Трайная аварыя на МКАД +фота

Сёння зноў адбыўся ўсплёск аварый на Мінскай кальцавой дарозе.

Больш фота глядзіце тут
.

Адно з найбольш сур’ёзных ДТЗ здарылася на вонкавым баку, на ўчастку паміж вул. Прытыцкага і вул. Мазурава. Дакладней, гэта быў шэраг здарэнняў.

Як паведамляе Анлайнер, пашкоджаныя пяць аўтамабіляў, два з іх апынуліся ў кювеце, яшчэ адзін урэзаўся ў адбойнік. Пацярпела жанчына, якая знаходзілася за рулём адной з машын, паведамілі супрацоўнікі ДАІ. МКАД на некаторы час была перакрытая.

У кювеце апынуліся Fiat Bravo і Mercedes. Прычым апошні аўтамабіль ляжаў на баку. У Ford Fiesta і Citroen Xsara разбітыя пярэднія часткі. Renault Megane урэзаўся ў агароджу. Паводле інфармацыі ДАІ, была шпіталізаваная кіроўца Citroen. У яе, па папярэдніх дадзеных, пералом рэбраў.

Адзін з удзельнікаў ДТЗ расказаў, як усё адбылося: «Спачатку незалежна адзін ад аднаго занесла Fiat і Ford. Праз некаторы час побач спыніўся кіроўца Mercedes. Ён прапанаваў кіроўцам пагрэцца ў яго ў машыне, вырашыў дапамагчы. Літаральна праз некалькі секунд заносіць яшчэ адну машыну — Citroen Xsara. Яна ўразаецца ў заднюю частку Mercedes, які выкідвае ў кювет. А праз дзве хвіліны занесла Renault Megane, і ён урэзаўся ў слуп».

Каментары

Памерла палітзняволеная Алена Панкова. Паўгода назад яе асудзілі за ўдзел у пратэстах7

Памерла палітзняволеная Алена Панкова. Паўгода назад яе асудзілі за ўдзел у пратэстах

Усе навіны →
Усе навіны

Кажуць, Польшча дабілася найбольшага прагрэсу ў свеце па бяспецы для ЛГБТ-падарожнікаў. А дзе ў рэйтынгу Беларусь?13

Як цяпер выглядае Нацыянальны гістарычны музей, дзе на 80% выкананы будаўніча-мантажныя работы8

Беларускі хакеіст-мільянер Аляксей Протас другі раз стаў бацькам17

У Гродне перавярнуўся катафалк, на дарогу выпала труна

Расійскі газавоз атакаваны ў Міжземным моры. Яго стан безнадзейны4

У Беларусі абмяжоўваюць хуткасць мабільнага інтэрнэту. А якія цэны і ўмовы ў Польшчы і Літве?16

Лукашэнка: Вераломны напад Ізраіля пры падтрымцы ЗША на Іран непрымальны17

Два беларускія тэнісісты не могуць вылецець з ААЭ. Эвакуацыю прапануюць за 5 тысяч еўра5

Стаў вядомы вынік налёту дронаў на порт у Новарасійску: пашкоджаны пяць вайсковых караблёў4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памерла палітзняволеная Алена Панкова. Паўгода назад яе асудзілі за ўдзел у пратэстах7

Памерла палітзняволеная Алена Панкова. Паўгода назад яе асудзілі за ўдзел у пратэстах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць