Усяго патроху33

Колькі каштуе абед у звычайных сталовых

Ці танней, чым у сталоўцы Нацбанка?

Напрыканцы студзеня ў прэсу трапіла меню ведамаснай сталоўкі Нацбанка. Высветлілася, што тут можна няблага пад’есці па вельмі дэмакратычных коштах. Паўнавартасны абед, які складаецца з супу, рыбнай катлеты з гарнірам, салаты са свежай гародніны і чаю або соку з булачкай, каштуе тут каля 15 тысяч рублёў. Аднак паабедаць у гэтай сталоўцы могуць толькі супрацоўнікі банка. Для «простых смяротных» мы прапануем невялікі агляд варыянтаў паабедаць у сталіцы.

Кавярні і бістро

Гэтыя ўстановы прапануюць комплексныя абеды або стравы абедзеннага меню. У сярэднім паесці ў бістро на сёння каштуе 30–40 тысяч. Першыя стравы тут падаюць за 10–15 тыс., салаты каштуюць ад 3 тыс. (з чырвоных буракоў з часнаком, напрыклад) да 15 тыс. (асарці са свежай гародніны). На другое можна замовіць катлеты — свіныя, з ялавічыны і птушкі каштуюць каля 10 тыс. за 100 грам. Запечанае мяса каштуе ад 22–23 тыс. за 200–250 грамаў. На гарнір можна замовіць кашу — грэцкую ці рысавую — каля 2 тыс. рублёў за 100 г. Ці бульбяное пюрэ — каля 2,5 тыс. за 150 г. Сок ці морс каштуе каля 5 тыс. рублёў.

Сталоўкі

Часам у сталоўках далёка не горшы асартымент і якасць страваў, чым у бістро. І розніца ў цэнах тлумачыцца хутчэй статусам і ўнутраным аздабленнем установы. Калі вы не гатовыя або не лічыце патрэбным плаціць за прыгажэйшыя шпалеры і даражэйшы абрус на стале, то вам у сталоўку. Тым больш што сёння не праблема патрапіць у большасць ведамасных сталовак. Нават у школьныя, якія частку абедаў прадаюць староннім наведнікам. У сярэднім, у мінскіх сталоўках можна паўнавартасна паабедаць за 15–20 тысяч.

Кулінарыі

Яшчэ адзін варыянт — кулінарныя аддзелы ў вялікіх крамах. Тут можна набыць на вагу салаты, мясныя стравы і гарніры. Адзіны мінус — адсутнасць супоў. У астатнім можна скласці сабе абедзеннае меню не горшае, чым у сталоўцы, — і па цане, і па якасці. Як правіла, кулінарыі прапануюць салаты на выбар — ад самых танных (буракі, кіслая капуста) да дарагіх (ад 5 тысяч за 100 грам). Ежу могуць пагрэць на месцы — зручны варыянт для тых, хто працуе побач.

Абеды на дом

Многія кафэ і бістро прапануюць паслугі дастаўкі абедаў на офіс. Такі абед каштуе ў сярэднім на 5–6 тысяч даражэй, чым комплексны на месцы. Стравы прывозяць у аднаразовым посудзе, што вырашае пытанне захоўвання персанальнага посуду на працы.

Свае паслугі па дастаўцы абедаў прапануюць і прыватныя прадпрымальнікі. Многія з іх прымаюць папярэднія замовы на канкрэтныя стравы. Такі абед можа складацца з порцыі супу (5–6 тысяч за 0,5 л) і другой стравы — напрыклад, катлета з бульбай і невялікай порцыяй салаты з капусты (12–13 тысяч).

Каментары3

Цяпер чытаюць

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома4

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома

Усе навіны →
Усе навіны

Гарадскія ўлады абвяргаюць інфармацыю пра выбухі ў Магілёве3

200 расійскіх вайскоўцаў будуць сёлета задарма адпачываць у беларускіх санаторыях7

Лукашэнка выказаўся пра дэфіцыт медыкаў і прапанаваў ім працаваць больш16

У Варшаве пакажуць пяць найлепшых тэкстаў сучасных беларускіх драматургаў — уваход вольны1

Лукашэнка загадаў, каб гарадская медыцына была даступная жыхарам рэгіёнаў6

У Мінску адбыўся разліў азотнай кіслаты

Сёння — 1500‑ы дзень вайны ва Украіне3

Шмат гадоў просты цясляр ствараў краіну цудаў у мінскіх дворыках. А цяпер сам звяртаецца па дапамогу5

Муляра з Жодзіна асудзілі па справе Гаюна і за «абразу» Лукашэнкі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома4

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць