Культура6565

Лукашэнка прызнаў фальсіфікацыі. На «Еўрабачанне» паедзе Litesound

Вінаватымі прызнаны Шакуцін, Латушка, Давыдзька.

Гэта стала вядома пасля нарады ў Аляксандра Лукашэнкі.

Вынікі фіналу конкурсу «Еўрафэст» аказаліся падтасаваныя.
Аб гэтым заявіў Аляксандр Лукашэнка 24 лютага на нарадзе па выніках правядзення фіналу Нацыянальнага тэлевізійнага музычнага праекта «Еўрафэст», перадае карэспандэнт БЕЛТА.

«Сумна, вядома, што нам даводзіцца на ўзроўні прэзідэнта займацца падобнымі пытаннямі.
Пытанне ў справядлівасці, — прызнаў Лукашэнка і заняўся самапіярам. — 
Я думаю, прысутным тут няма неабходнасці тлумачыць, што стрыжнем ўсёй маёй палітыкі з’яўляецца пытанне справядлівасці.
Гэта галоўнае, гэта пераважае над усімі прынцыповымі крытэрамі дзейнасці суб’ектаў гаспадарання, грамадзян нашай краіны, чыноўнікаў і гэтак далей», — нагадаў Аляксандр Лукашэнка.

Ён сказаў:

«Я папрасіў не без згоды і жадання Аляксандра Шакуціна [кіраўнік ААТ „Амкадор“, адзін з набліжаных да Лукашэнкі бізнэсоўцаў], каб ён, міністр культуры і кіраўнік Белтэлерадыёкампаніі арганізавалі годна гэты працэс у нашай краіне
і вызначылі тых, хто годна можа прадставіць нашу краіну на гэтым конкурсе. Як мяне інфармавалі, не публічна, у прыватным парадку, працэс ішоў, прыгожа ўсё.
Так, сапраўды, карцінка была прыгожая на тэлебачанні, арганізавана гэта было нармальна. Наколькі я інфармаваны, Аляксандр Васільевіч Шакуцін дапамагаў,
і фінансава у тым ліку, арганізоўваць гэты конкурс», — распавёў кіраўнік дзяржавы.

«Вы вызначылі крытэры, не я іх вызначаў, што гледачы і журы, як гэта і на „Еўрабачанні“ будзе, вызначаць лепшага.
У выніку што выйшла? У выніку ўсё выйшла наадварот.
Вы стварылі патавую сітуацыю, сітуацыю, якая характарызуе ўсіх трох непрыстойна», — пераклаў ён віну на Шакуціна, Латушку, Давыдзьку.

«Як мяне інфармуюць ўжо дзве групы, якія па маім даручэнні гэтым займаліся,

вынікі фіналу конкурсу аказаліся падтасаваныя.
Не ведаю, навошта і чаму.
Гэта мы разбярэмся, калі не тут, то ў рамках крымінальнай справы.
Даравання нікому не будзе. Таму я прапаную вам не цямніць, — сказаў Лукашэнка. — Вынікі падтасаваныя. Не ведаю, навошта падставілі гэтую дзяўчынку, таленавітую спявачку. Не ведаю, як вы з ёй будзеце разбірацца зараз. І пакрыўдзілі гэтых хлопцаў [„Лайтсаўнд“], якія фактычна апынуліся па вашых крытэрах пераможцамі».

Аляксандр Лукашэнка абрынуўся на свайго нядаўняга фаварыта Давыдзьку.
«Я здзіўлены, Генадзь Браніслававіч [Давыдзька]. Вы кожны дзень мне пішаце лісты аб цяжкім фінансавым стане вашай кампаніі. Дык вам што, грошы няма куды дзяваць? Я павінен міма кіраўніка выходзіць.
Я ж публічна вам туды прызначыў намесніка — вочы і вушы прэзідэнта. І вы, тым не менш, без яе ведама марнуеце мільярды рублёў незразумела на што.
Вам што, грошы няма куды дзяваць? Журналісты скардзяцца — заробак не плаціце, як след. Гэта другое пытанне, на якое я хачу атрымаць адказ.

Нагадаем, што пераможцай Еўрафэсту абралі заслужаную артыстку Беларусі, пераможцу «Славянскага базару» Алену Ланскую.

Следам за Віцебскай вобласцю і магілёўцы апублікавалі ў Фэйсбуку сведчанні пра адмінрэсурс, задзейнічаны на карысць Ланской.

Звычайна такая маштабная кампанія ідэалагічнай вертыкаллю праводзіцца толькі тады, калі на тое ёсць воля з цэнтра. Ані Латушка, ані Давыдзька, ані Шакуцін такое арганізаваць не могуць, бо ўстановы адукацыі не праходзяць па іх ведамстве. Задзейнічаць адмінрэсурс магла толькі Адміністрацыя прэзідэнта. Гаварылі, што выступ Ланской на «Славянскім базары» спадабаўся асабіста Аляксандру Лукашэнку.

Маладой спявачцы прысвоілі высокае званне «Заслужанай артысткі Рэспублікі Беларусь».

Між тым, паводле звестак лідара гурту Litesound Дзмітрыя Каракіна, перамагалі яны — і паводле вынікаў глядацкага галасавання, і паводле ацэнак журы. Але, кажа ён, пераможцам абвесцілі Ланскую.

Змена фартуны Ланской стала ясна, калі была ўтворана следчая камісія ў гэтай справе.
Яшчэ да нарады ў Лукашэнкі паведамілі, што спявачка ўжо здала прыз «Еўрафэсту».

Лукашэнка назваў гэты скандал навукай для ўсіх, хто сёння займаецца адукацыяй і культурай. «Там не ўмеюць лічыць грошы, таму што яны іх не зарабляюць».

У пятніцу ж Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб прыцягненні да адказнасці шэрагу службовых асоб.
Абвешчаны вымова міністру культуры Паўлу Латушку і старшыні Белтэлерадыёкампаніі Генадзю Давыдзьку. Вынесена заўвага кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Уладзіміру Макею, намесніку прэм’ер-міністра Анатолю Тозіку, першаму намесніку кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Аляксандру Радзькову.

Міністру культуры і старшыні Белтэлерадыёкампаніі даручана неадкладна звольніць асоб, вінаватых у скажэнні вынікаў галасавання на «Еўрафэсце».

Каментары65

«Прадугледжваліся страты 70—80%. Але ніхто не адмовіўся». Украінскі дэсант у Крынках — гісторыя трагізму і геройства

«Прадугледжваліся страты 70—80%. Але ніхто не адмовіўся». Украінскі дэсант у Крынках — гісторыя трагізму і геройства

Усе навіны →
Усе навіны

У Абхазіі паспрабавалі захапіць Дзяржтэлерадыёкампанію1

«Абсалютна новы аўтамабіль, толькі з Еўропы!» Як падсанкцыйны прэміум трапляе ў Беларусь і ці выгадна расіянам ехаць да нас па такія аўто1

У Германіі і Аўстрыі за крадзяжы з крамаў затрымалі беларусаў

У выніку ўдару па Сумах дзесяць загінулых, паўсотні параненых1

Будучым канцлерам Германіі можа стаць мультымільянер. Што гэта будзе значыць для Еўропы?1

Зяленскі пракаментаваў дазвол ЗША атакаваць тэрыторыю РФ7

Коўшык: Гэта і рукамі Рамашэўскай здарылася так, што «Белсат» цалкам залежны ад Польскага тэлебачання12

Францыя і Брытанія таксама дазволілі Украіне атакаваць тэрыторыю РФ дальнабойнымі ракетамі SCALP / Storm Shadow12

Байдэн дазволіў Украіне наносіць удары па Расіі амерыканскімі ракетамі далёкага радыусу дзеяння24

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Прадугледжваліся страты 70—80%. Але ніхто не адмовіўся». Украінскі дэсант у Крынках — гісторыя трагізму і геройства

«Прадугледжваліся страты 70—80%. Але ніхто не адмовіўся». Украінскі дэсант у Крынках — гісторыя трагізму і геройства

Галоўнае
Усе навіны →