Усяго патроху1616

Жонка Мядзведзева будзе адпачываць на італьянскім SPA-курорце

за 12 тысяч еўра на дзень.

Жонка прэзідэнта Расіі Святлана Мядзведзева прыбыла на адпачынак у Італію, каб правесці амаль тыдзень у знакамітым пяцізоркавым SPA-курорце Grand Hotel La Pace ў Монтекатіні Тэрме, што ў Таскане. Пра гэта паведамляе NEWSru.com са спасылкай на італьянскае агенцтва ANSA.

Цёплы клімат Тасканы і культурная спадчына рэгіёну вабяць турыстаў з усяго свету. Але мала хто з іх здольны дазволіць сабе такі размах, як жонка расійскага прэзідэнта.

«У нашай ціхай мясцовасці перапалох. Учора за кіламетр ад мяне ў пяцізоркавую гасцініцу Grand Hotel La Pace ў Монтэкаціні-Тэрмэ ў суправаджэнні 30 чалавек аховы заехала Святлана Уладзіміраўна Мядзведзева», -- піша ў сваім блогу расійскі журналіст Андрэй Мальгін, які жыве ў Італіі. Паводле мясцовай прэсы, Мядзведзева прабудзе ў гатэлі ад 6 да 11 сакавіка.

Прыбыццё высокай госці рыхтаваў асабіста амбасадар РФ у Італіі Аляксей Мяшкоў. Ён, дадае блогер, асабіста правяраў усе дэталі будучага знаходжання Мядзведзевай. Уключаючы меню рэстарана, які таксама не будзе прымаць звычайных наведвальнікаў

Мясцовая газета Il Tirreno у сваім артыкуле «Тэрмы для першай рускай лэдзі» называе пакуль яшчэ першую лэдзі Расіі «царыцай ў тэрмах»: паводле некаторых звестак, у Монтэкаціні-Тэрмэ жонка расейскага прэзідэнта збіраецца прайсці курс лячэння тэрмальнай вадой.

Пра тое, што ў Монтэкаціні сур'ёзна разлічваюць на расейскіх турыстаў, паказвае і сайт гатэля - у яго ёсць расейская версія. І гэта ў краіне, дзе двое з трох работнікаў туріндустрыі не валодаюць (або робяць выгляд, што не валодаюць) нават ангельскай мовай, што выклікае нараканні шматлікіх расійскіх турыстаў.

Жонку расейскага прэзыдэнта чакае добры адпачынак. «Ізноў здабыць бадзёрасць і свежасць можна ў расслабляльнай атмасферы найноўшага SPA-цэнтра плошчай больш за 800 квадратных метраў, -- гаворыцца на сайце гатэля. -- Самае дасканалае майстэрства шэф-кухара нават самых патрабавальных гурманаў скорыць арыгінальнымі спосабамі прыгатавання страў тасканскай кухні».

Вядома, было б вельмі цікава даведацца, хто аплачвае адпачынак "царыцы"..

Кошт знаходжання ў прэзідэнцкіх апартаментах, у якіх, як можна выказаць здагадку, спынілася Мядзведзева, за суткі складае 600 еўра. За арэнду ўсіх нумароў, якія прымыкаюць да прэзідэнцкага сьюта, дзе будзе пражываць ахова, прыйдзецца выкласці 12 тысяч еўра за суткі. І гэта не лічачы харчавання і іншых паслуг.

Нават прэзідэнцкага заробку на гэта замала.

Гатэль пакуль замкнёны для іншых гасцей.

Мяркуецца, што ў бліжэйшыя дні Святлана Мядзведзева наведае некалькі суседніх гарадоў у Таскане.

Служба пратакола Мядзведзевай заявіла, што жонка прэзідэнта адпачывае за ўласны кошт.

Каментары16

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома11

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома

Усе навіны →
Усе навіны

200 расійскіх вайскоўцаў будуць сёлета задарма адпачываць у беларускіх санаторыях7

Лукашэнка выказаўся пра дэфіцыт медыкаў і прапанаваў ім працаваць больш16

У Варшаве пакажуць пяць найлепшых тэкстаў сучасных беларускіх драматургаў — уваход вольны1

Лукашэнка загадаў, каб гарадская медыцына была даступная жыхарам рэгіёнаў6

У Мінску адбыўся разліў азотнай кіслаты

Сёння — 1500‑ы дзень вайны ва Украіне3

Шмат гадоў просты цясляр ствараў краіну цудаў у мінскіх дворыках. А цяпер сам звяртаецца па дапамогу5

Муляра з Жодзіна асудзілі па справе Гаюна і за «абразу» Лукашэнкі

Пачаць праводзіць кальцавую лінію метро плануюць ужо сёлета2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома11

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць