Свет1414

На апазіцыйны мітынг у Маскве сабралася каля 20 тысяч чалавек + фоты

Галоўныя лозунгі: «Гэта не выбары!», «Гэта не Дума!», «Гэта не прэзідэнт!»

У Маскве прайшоў шматтысячны мітынг апазіцыі «За сумленныя выбары!» Паводле падлікаў арганізатараў мітынгу, сабралася 30 тысяч чалавек, паліцыя кажа пра 8 тысяч. А вось карэспандэнты расійскіх інтэрнэт-сайтаў, у прыватнасці, Газеты. Ру называюць лічбу ў 20 тысяч дэманстрантаў.

Выступоўцы ўсё тыя ж, што і на папярэдніх мітынгах — Уладзімір Рыжкоў, Сяргей Удальцоў, Ксенія Сабчак. З прамовай выступіў і Гары Каспараў.

Былы прэм’ер-міністр Міхаіл Касьянаў заявіў, што

апазіцыя выйдзе на вуліцы 7 мая — у дзень інаугурацыі Пуціна.
Да гэтага дня мусяць быць прынятыя законы, якія вернуць выбарнасць губернатараў і забяспечаць свабодную рэгістрацыю партый. Пратэстны рух патрабуе, каб дзейсная Дзяржаўная дума была распушчаная да снежня, і прайшлі новыя выбары.

Лідара "Левага фронту" Сяргея Удальцова, які тыдзень таму заклікаў праводзіць бестэрміновую акцыю пратэсту, сустракаюць як героя. Раней так рэагавалі толькі на Аляксея Навальнага.

* * *

У Маскве сёння адбудзецца апазіцыйны мітынг «За сумленныя выбары». Ён пройдзе на пешаходнай частцы вуліцы Новы Арбат.

Улады Масквы ўзгаднілі акцыю з 13:00 да 16:00 з удзелам да 50 тысяч чалавек.
Пры гэтым, па ацэнках уладаў, выдзеленая пляцоўка здольная змясціць толькі 20 тысяч чалавек.

Тым часам да мітынгу рыхтуецца і паліцыя. На тэрыторыі, адведзенай для акцыі апазіцыі, сабраныя значныя сілы органаў правапарадку. Уздоўж краю ходнікаў па абодва бакі вуліцы расстаўлены металічныя агароджы, а на ўваходзе з’явіліся рамкі-металашукальнікі.

Каля ўзбочын стаіць вялікая колькасць аўтобусаў паліцыі. Непадалёку знаходзяцца яшчэ і ваенныя грузавікі.

Каментары14

Цяпер чытаюць

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі19

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі

Усе навіны →
Усе навіны

Тры метэазонды прызямліліся ў Беластоку2

Японец 26 гадоў арандаваў кватэру, дзе забілі яго жонку, каб захаваць доказы ў спадзяванні на новыя тэхналогіі. І ўрэшце забойцу знайшлі1

Ізраіль заявіў пра ліквідацыю міністра разведкі Ірана5

Журналісты знайшлі, дзе жыве адзін з начальнікаў калоніі Бабруйска — «кончаны садыст» Шынвізэ19

Выканаўца суперхіта «Шчучыншчына» Алена Зуй-Вайцяхоўская распавяла пра новую працу і змаганне з дэпрэсіяй3

«На шчасце, у Тайландзе ўсё танней, чым у Польшчы». Беларусы захраслі праз вайну ў Іране, як яны дабіраюцца дадому?3

Павел Севярынец расказаў, як яго ў турме паставілі на экстрэмісцкі ўлік3

Усё больш расіян задумваюцца аб пераездзе ў Беларусь37

Былога памежніка і кіроўцу «Трансгаза» з Новалукомля асудзілі за палітыку1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі19

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць