Усяго патроху22

У Смалявіцкім раёне ствараюць першыя могілкі для хатніх жывёл

Могілкі разлічаны на 8 тысяч магіл і 10 тысяч ячэек у калумбарыі.

У маі ў Смалявіцкім раёне Мінскай вобласці плануюць адкрыць першыя ў Беларусі могілкі для хатніх жывёл. Пра гэта паведаміў намеснік дырэктара цэнтра рытуальных паслуг для хатніх жывёл «Біяэкалогія» Віталь Пташынскі.

Паводле яго слоў, могілкі разлічаны на 8 тысяч магіл і 10 тысяч ячэек у калумбарыі. Усіх жывёл будуць крэміраваць.

Кошт паслуг складзе: выклік агента цэнтра рытуальных паслуг дамоў і дастаўка жывёліны — 45 тыс. рублёў, крэмацыя — 425 тыс., пахаванне — 425 тыс. рублёў.
Апрача таго, ад 30 да 60 тыс. рублёў будзе каштаваць скрыня, за дадатковую плату можна будзе замовіць помнік. Кожнае пахаванне разлічана на тры гады. Калі гаспадар жывёліны пажадае захаваць месца на могілках пасля заканчэння гэтага тэрміну, ён павінен будзе даплаціць кошт пахавання.

Як растлумачыў Пташынскі, пры вызначэнні кошту паслуг могілак улічвалася неабходнасць забяспечваць належны догляд за магіламі і выплачваць зарплату персаналу. У штат могілак увойдуць дзевяць чалавек — вартаўнікі, агенты цэнтра рытуальных паслуг і рабочыя, якія будуць праводзіць крэмацыю. Паводле слоў дырэктара цэнтра, у Расіі пахаванне хатняй жывёліны ў два-тры разы даражэйшае, і грамадзяне вымушаны штогод даплачваць за захаванне месца.

Аб’явы аб хуткім адкрыцці могілак і іх паслугах размешчаны ва ўсіх ветэрынарных клініках Мінска, дадаў Пташынскі.

Намеснік дырэктара сталічнага прадпрыемства па часовым утрыманні жывёл «Фаўна горада» Тамара Царыкоўская мяркуе, што паслугі могілак будуць вельмі запатрабаваныя, асабліва сярод мінчан. Сёння, паводле яе слоў,

у сталіцы існуюць некалькі неафіцыйных могілак для сабак і катоў — у мікрараёнах Уручча-3 і Малінаўцы.
Пытанне аб стварэнні афіцыйных могілак для хатніх жывёл абмяркоўвалася некалькі гадоў, аднак зямлю ў Мінскім раёне для гэтых мэтаў знайсці так і не ўдалося.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Туск: Расія плануе ракетныя ўдары па тэрыторыі краін НАТА, будзе сцвярджаць, што яны выпадковыя5

Туск: Расія плануе ракетныя ўдары па тэрыторыі краін НАТА, будзе сцвярджаць, што яны выпадковыя

Усе навіны →
Усе навіны

Пасля Літвы Джон Коўл наведаў і Латвію5

Мемны Андрэй Крываносаў больш не ваенкам Гомельскай вобласці4

Гомельскаму пенсіянеру прадалі няспраўны трымер і заплацілі за гэта ў шэсць разоў больш1

У Мінску з'явіцца школа з элементамі Хогвартса і космасу4

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане6

У Астравецкім раёне мужчына згарэў у трактары

Беларусы распрацоўваюць сімулятар мінскага трамвая. Што будзе ў гульні?1

Джон Коўл пасля вяртання з Мінска сустрэўся з кіраўнікамі Літвы12

За апошнія 14 гадоў мядзведзяў у Беларусі стала ў 10 разоў больш3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Туск: Расія плануе ракетныя ўдары па тэрыторыі краін НАТА, будзе сцвярджаць, што яны выпадковыя5

Туск: Расія плануе ракетныя ўдары па тэрыторыі краін НАТА, будзе сцвярджаць, што яны выпадковыя

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць