Літаратура1010

Стась Карпаў. Ліст у канцылярыю важных спраў

Я, арганізм мужчынскга полу,
Ажыццяўляючы пэўны грамадзянскі «all in»
Прашу па маёй просьбе і з майго дазволу
Даўшы мне рэгламент у пару хвілін
Па заканчэнні прамовы, верагодна, пратэстнай прыроды
Без усялякіх акалічнасцяў і акрамя,
выкрасліць з абагуленых спісаў народу
Маё імя.

Такім чынам, я звяртаюся да кожнай адказнай персоны
Канцылярый, у якіх у нас недахопу няма
Залічыць мяне ў жыдамасоны,
Пятую калону (якую недабіла ў свой час Калыма).
Шкоднікаў, калабарантаў, рэнегатаў,
Анархістаў, да хоць бы нарадавол —
Статусаў ворага ў нас багата.
Патлумачу навошта: я не даваў дазвол
Ад імя часткі, таго, што мусіць быць цэлым,
А дакладней, ад майго імя і ў імя мяне ж
Катаваць, саджаць і праводзіць расстрэлы
А пасля махаць ручкай быдлу, якое згоняць у манеж.

Безумоўна, выкрываць ворага ў сваім суседзе —
Не мая ідэя. У мяне ніхто не пытаў. Сюды
Цяжка вяртацца, будучы ворагам. Але можна жыць недзе
Не баючыся на кулю атрымаць мандат ад усёй грамады.
Страх у працэсе росту цягнецца да таго, хто яго сеяў.
Два словы для ўласнікаў парталаў і газет. Наўпрост
Ваш раб унутры, бясспрэчна, перажыў бы і сто маісеяў.
Бо гэты раб пяцігодкамі вымярае свой узрост.

Псіхалогія раба — такая штука.
Не так істотна, каго баяцца Ра ці Лу.
Сабаку цяжка жыць, усведамляючы, што ён — с…а
І адзінае выйсце яго — кусаць, спадзеючыся на пахвалу.
А, наконт кулі. Наконт мандату —
Баючыся справакаваць, абвастрыць і вымусіць — я свой верш
На тым сканчаю.
Подпіс. Дата.
Здароўя ўсім. Псіхічнага, мабыць, найперш.

Каментары10

Памерла палітзняволеная Алена Панкова. Паўгода назад яе асудзілі за ўдзел у пратэстах7

Памерла палітзняволеная Алена Панкова. Паўгода назад яе асудзілі за ўдзел у пратэстах

Усе навіны →
Усе навіны

Кажуць, Польшча дабілася найбольшага прагрэсу ў свеце па бяспецы для ЛГБТ-падарожнікаў. А дзе ў рэйтынгу Беларусь?13

Як цяпер выглядае Нацыянальны гістарычны музей, дзе на 80% выкананы будаўніча-мантажныя работы8

Беларускі хакеіст-мільянер Аляксей Протас другі раз стаў бацькам17

У Гродне перавярнуўся катафалк, на дарогу выпала труна

Расійскі газавоз атакаваны ў Міжземным моры. Яго стан безнадзейны4

У Беларусі абмяжоўваюць хуткасць мабільнага інтэрнэту. А якія цэны і ўмовы ў Польшчы і Літве?16

Лукашэнка: Вераломны напад Ізраіля пры падтрымцы ЗША на Іран непрымальны17

Два беларускія тэнісісты не могуць вылецець з ААЭ. Эвакуацыю прапануюць за 5 тысяч еўра5

Стаў вядомы вынік налёту дронаў на порт у Новарасійску: пашкоджаны пяць вайсковых караблёў4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памерла палітзняволеная Алена Панкова. Паўгода назад яе асудзілі за ўдзел у пратэстах7

Памерла палітзняволеная Алена Панкова. Паўгода назад яе асудзілі за ўдзел у пратэстах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць