Аляксандр Класкоўскі. Кропкі над «і»11

Крэмль, канешне, дапаможа. Як хваробе кашаль

У чым палягае хіба ідэі перайграць Лукашэнку на глебе стасункаў з Расеяй? Піша ў сваім блогу Аляксандар Класкоўскі.

Няцяжка прадбачыць, што ініцыятыва Фралова і Скрабца — наладзіць альтэрнатыўную імпрэзу на "Дзень яднаньня народаў" — справакуе град рэзкіх рэплікаў на сайце "НН". І працэс пайшоў ўжо.

Пішу ня дзеля таго, каб кінуць лішні камень.

Проста давайце разьбярэмся лягічна, у чым палягае хіба самой ідэі перайграць Лукашэнку на глебе стасункаў з Расеяй.

Гэтая ідэя пульсуе ў пэўных колах тутэйшай грамадзскасьці ўвесь час ягонага кіраваньня. Кажуць: мы таксама за сувэрэнную Беларусь, але чаму б і не скарыстацца магутнай рукою Крамля? А зараз, маўляў, асабліва зручны момант. Такіх кепскіх дачыненьняў з Крамлём у афіцыйнага Менску яшчэ не было.

Што праўда, то праўда.

Але!

Давайце пачнем вось з гэтага: калі ў Маскве ці ў нас хтосьці кажа, што тутэйшыя ўлады наладзілі антырасейскую істэрыю, што ідзе нейкая халодная вайна з Расеяй, то гэта тыповая падмена тэзаў.

Лукашэнка можа бэсьціць таямнічых ворагаў інтэграцыі, алігархаў, нават канкрэтна Крэмль, — аднак што да расейскага народу, тут ужо прабачце!.. Пераборлівасьць у выразах фэнамэнальная. Толькі камплімэнты ды клятвы вернасьці. Плюс абяцаньне легчы пад танкі.

Лукашэнкавым унутраным апанэнтам зь любога крыла спаборнічаць зь ім на глебе салодкай для расейскага вуха рыторыкі бессэнсоўна. Ды і куды далей? Хіба што абяцаць перахопліваць голымі рукамі натаўскія ракеты :)

Што ж да нашага грамадзтва, дык нашто ламацца ў адчыненыя дзьверы? У Беларусі проста няма праблемы антырасейскіх настрояў, калі мець на ўвазе стаўленьне менавіта да суседняга этнасу. Мы нацыя сапраўды талерантная да ўсходніх суседзяў. Нават на дзіва талерантная.

Ёсьць настроі антыімпэрскія, а гэта ўжо зь іншай опэры.

Казаць жа пра разгул антырасейшчыны ў нас — гэта акурат граць на комплексах імпэрцаў. Падгульваць тамтэйшым вялікадзяржаўнікам. Ім жа так зручна сьпісваць на "антырасейскую істэрыю" натуральны пратэст былых "нацыянальных ускраінаў" супраць новых спробаў экспансіянізму.

Толькі што размаўляў зь менскім палітолягам Валерам Карбалевічам. Ён кажа: сярод антылукашэнкаўскага электарату ня знойдзеш людзей, схільных да інтэграцыі з Расеяй ў большай ступені, чым афіцыйны кіраўнік Беларусі. Таму, рэзюмуе суразмоўца, падобныя ініцыятывы ёсьць піярам, разьлічаным на Расею, спробаю заваяваць сымпатыі Масквы, а не айчыннага пратэставага электарату.

Сапраўды, ну з каго рэкрутаваць тыя заяўленыя 30 тысячаў удзельнікаў імпрэзы?

"Цьвёрды электарат" на заклік Скрабца і Фралова не адгукнецца. У іх вачох імідж як апальнага генэрала, так і былога палітвязьня даўно сфармавала афіцыйная прапаганда.

Ну а тыя, хто супраць імпэрыі, мітынгаваць на "Дзень яднаньня народаў" ня пойдуць ні пад якім соўсам. Бо душа не прымае ўжо сам гэты аксюмаран — "яднаньне народаў".

Дарэчы, калі зазірнуць у слоўнікі сынонімаў, дык там праз коску — "яднаньне" і "аб'яднаньне".

Вось яна, аголеная сэмантыка.

Так, у Масквы ёсьць зуб на цяперашняга кіраўніка Беларусі.

І ёсьць доўгатэрміновы інтэрас: калі не далучыць нашу зямлю, то мертвай хваткай трымаць у зоне свайго ўплыву.

Вось гэтымі двума чыньнікамі толькі і можа быць абумоўленае з боку Крамля нейкае "спрыяньне пераменам" у нашай краіне.

Таму з гледзішча беларускіх інтарэсаў можна казаць апрыёры: Крэмль дапаможа як хваробе кашаль.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Топ сучасных элітных жыллёвых комплексаў Мінска. Квадрат там каштуе да 11 000 даляраў1

Топ сучасных элітных жыллёвых комплексаў Мінска. Квадрат там каштуе да 11 000 даляраў

Усе навіны →
Усе навіны

Захоп закладніка і катаванні: у Закапанэ будуць судзіць беларуса за выкраданне чалавека2

У Беларусі прадаюць унікальны 47‑гадовы BMW 5‑серыі — часоў Машэрава. Цана — $25 тысяч6

Ізраіль заявіў пра забойства архітэктара ядзернай праграмы і адной з самых уплывовых фігур Ірана Алі Ларыджані10

Ізраіль заяўляе, што забіты кіраўнік іранскай арганізацыі «Басідж», якая падаўляе пратэсты5

Турчын заявіў, што Беларусь не будзе канфіскоўваць літоўскія фуры10

Беларускі добраахвотнік збіраецца адкрыць у Кіеве рэстаран3

Рыбакі знайшлі на Бярэзіне дзіўную палонку, побач ляжаў ледабур2

Венгрыя цісне на ЕС адмяніць пошліны на беларускія ўгнаенні2

«Прывязалі да турніка, галаву абматалі скотчам». Блізкія вайскоўцаў у «ДНР» паскардзіліся на катаванні 10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Топ сучасных элітных жыллёвых комплексаў Мінска. Квадрат там каштуе да 11 000 даляраў1

Топ сучасных элітных жыллёвых комплексаў Мінска. Квадрат там каштуе да 11 000 даляраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць