Культура102102

Памерла Арына Вячорка

5 красавіка ў аэрапорце Вільні ў 50-гадовай Арыны здарыўся інсульт. Ад таго часу яна заставалася ў коме.

Яна пайшла з жыцця ў Вільні 9 красавіка.

Арына Вячорка (Ірына Паладзеўна Ползік).

14 красавіка 1961, Менск — 9 красавіка 2012, Вільня.

Беларускі педагог, грамадская і культурная дзяячка, ініцыятарка адраджэння рыцарскага руху і гістарычнай музыкі Беларусі.

Па адукацыі матэматык. Скончыла аспірантуру пры БДУ па спецыяльнасці «гісторыя педагогікі»; Вышэйшую школу грамадскіх прафесій па спецыяльнасці «мэнэджарка культуры» (Познань).

Працавала ў беларускіх школах Менска, у Лабараторыі філасофіі і гісторыі адукацыі Нацыянальнага інстытута адукацыі. Аўтарка артыкулаў па гісторыі беларускай педагогікі, гісторыі матэматыкі і тэхнікі Беларусі для «Энцыклапедыі гісторыі Беларусі», «Гісторыі беларускай навукі і тэхнікі». Укладальніца двухтомнай бібліяграфіі гісторыі беларускай педагогікі.

Сузаснавальніца першага беларускага нефармальнага згуртавання новага часу «Беларуская спеўна-драматычная майстроўня» (1980–1985). Удзельніца руху за адраджэнне беларускай школы з 1983 года. Сузаснавальніца моладзевага адраджэнцкага згуртаваньня «Талака» (1986–1988).

Адна з арганізатарак дзіцячага летніка «Грунвальд» (1992).

З 1993 заснавальніца рыцарскага руху Беларусі. Стваральніца і кіраўніца Беларускага рыцарскага клуба, пазней клуба «Вялікае княства» (1996–2007).

Арганізатар першага рыцарскага турніру ў Лошыцкім парку, моладзевага этна-гістарычнага свята «Лошыцкі фэст»; выездаў на рыцарскі турнір у Голуб-Добжынь (1995); на інсцэніроўку Грунвальдскай бітвы (1996), у Чэхію (Млазавіцэ, 1997), першай паездкі дэлегацыі беларускіх рыцарскіх клубаў на Грунвальдскую бітву (Ольштын, 1998), святкавання ўгодкаў Грунвальдскай бітвы у Мінску з 1996 па 1999 гг. Стваральніца першага праекта гістарычнай музыкі «Легенды Bялікага Kняства» (2000–2001), альбома гістарычнай музыкі «Старажытная зямля» (2005), серыі «Беларуская музычная калекцыя»: «Постфольк», «Музыка Вялікага Княства Літоўскага», «Беларускі музычны авангард», «Спевы Беларусі», «Медыеваль», «Вясковая лірыка» (2007–2009) і шэраг іншых.

Арганізатарка больш як ста канцэртаў старадаўняй і фальклорнай музыкі «Легенды Вялікага Княства», «Старадаўняя музыка Беларусі і Еўропы» ды іншых. Прад’юсарка гурту «Стары Ольса», музычнага праекта «Вір». Кансультантка музычнага праекта «Гістарычны эпас», фільма «Старадаўнія музычныя інструменты Беларусі».

Адна з арганізатараў нацыянальных конкурсаў маладых выканаўцаў старадаўняй музыкі «У гонар каралевы Боны» (Менск, Наваградак, 2005–2006).

Адна з заснавальнікаў Беларускага клуба лютністаў (2008).

Намесніца дырэктара ААТ «Новая музычная кампанія» (2007–2009), намесніца дырэктара выдавецтва «Каўчэг» (з 2009). Каардынатарка міжнародных праектаў Дома сустрэчаў «Мікушэва» (Польшча, з 2011). Адна з кіраўнікоў этнагістарычнага цэнтру «Явар», супрацоўнічала з Белдзяржфілармоніяй, «Моладзевым тэатрам эстрады». Аўтар праекту «Ноч музыкі» ў Белдзяржфілармоніі (2010).

Дзеці — Радаслава, юрыст; Франак — журналіст, грамадскі актывіст; Ружана — школьніца. Унук Даніла.

Каментары102

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Упэўнены, ён і з канём каля аркі пагаварыў». Расійскі журналіст апісаў прыезд Лукашэнкі на парад7

«Упэўнены, ён і з канём каля аркі пагаварыў». Расійскі журналіст апісаў прыезд Лукашэнкі на парад

Усе навіны →
Усе навіны

Зянковіч: Безумоўна, я б не паехаў у Маскву пад гарантыі Вольгі Карач21

Затрымалі брата Ігара Лосіка5

Загадка вадалаза, якога знайшлі без галавы і рук: шпіёнская гісторыя часоў Халоднай вайны

«Яшчэ і крэдытны рэйтынг пацярпіць». Банкамат забраў грошы, але на рахунак яны не паступілі3

У фінале футбольнага еўракубка згуляюць каманды, якія займаюць 15-е і 16-я месцы ў сваім чэмпіянаце

«Стаўленне як да скаціны». Прарасійскі блогер расказаў пра 25 сутак ў ІЧУ12

Джэй Дзі Вэнс: Расія на перамовах па Украіне просіць больш за разумнае. Яна не атрымае тэрыторыі, якія нават не захапіла3

Ціханоўская: Вайна ніколі не павінна быць сродкам вырашэння праблем8

Папа Леў XIV: амерыканскі місіянер у Перу, які крытыкаваў віцэ-прэзідэнта ЗША. Што вядома пра новага Папу2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Упэўнены, ён і з канём каля аркі пагаварыў». Расійскі журналіст апісаў прыезд Лукашэнкі на парад7

«Упэўнены, ён і з канём каля аркі пагаварыў». Расійскі журналіст апісаў прыезд Лукашэнкі на парад

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць