Улада33

ЗША працягваюць настойваць на вызваленні палітвязняў

Але пакуль не плануюць пашыраць санкцыі.

Злучаныя Штаты Амерыкі найбліжэйшым часам не плануюць пашыраць санкцыі ў дачыненні да Беларусі. Пра гэта 13 красавіка паведаміў часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі Джонатан Бентан, які ўзяў удзел у круглым стале «Беларуска-амерыканскі міжкультурны дыялог: стратэгія развіцця».

«Пакуль няма якіх-небудзь планаў змяняць наш рэжым санкцый найбліжэйшым часам, але ўсё будзе залежаць ад развіцця сітуацыі ў Беларусі», — сказаў ён.

Бентан нагадаў, што ЗША і ЕС займаюць кансалідаваную пазіцыю па Беларусі, але «нашы сістэмы санкцый і працэс іх увядзення адрозніваюцца».

Дыпламат таксама падкрэсліў, што ЗША па-ранейшаму патрабуюць ад беларускіх улад вызвалення і рэабілітацыі ўсіх палітычных зняволеных у краіне. Паводле яго слоў, іх вызваленне з’яўляецца «краевугольным каменем» для аднаўлення адносін.

***

Нагадаем, у жніўні 2011 года ЗША ўвялі дадатковыя эканамічныя санкцыі ў дачыненні да чатырох буйных беларускіх дзяржпрадпрыемстваў: вытворцы аўтамабільных шын ААТ «Белшына», вытворцы ўгнаенняў «Гродна Азот», вытворцы валокнаў ААТ «Гродна Хімвалакно», а таксама буйнога нафтаперапрацоўчага прадпрыемства ААТ «Нафтан».

Гэта было зроблена ў адказ на бясконцае ўтрыманне ў турме палітычных зняволеных, а таксама пераслед палітычных актывістаў, журналістаў і прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці. Новыя санкцыі былі ўведзеныя ў дапаўненне да абмежавання на ўезд, замарожвання актываў і іншых санкцый, аб’яўленых 31 студзеня 2011 года. Гэтыя меры скіраваныя супраць асоб, адказных за рэпрэсіі ў Беларусі пасля прэзідэнцкіх выбараў 19 снежня 2010 года.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы31

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп адменіць абмежаванні на выкіды метану для нафтагазавай галіны

У Гродне вынеслі прысуд за махлярства з турыстычнымі пуцёўкамі. Адзін з фігурантаў нядаўна трапіў у любоўны скандал

Рыта Дакота спрачаецца з былым мужам за аліменты 745 даляраў6

У ЗША парады ChatGPT прывялі да смерці жанчыны. Яе сваякі падалі на OpenAI ў суд2

Падчас фестывалю Pradmova ў Празе будзе працаваць выстава малюнкаў палітвязняў

У Брэсце мужчына забіў нажом жонку і цешчу3

Кіроўца аўтобуса Мінск — Вільня спрабаваў правезці 25 тысяч еўра ў трусах6

У цэнтры Гомеля знеслі даўгабуд, які за 13 гадоў так нічым і не стаў1

Колькасць ахвяр чыгуначнай катастрофы ў Іспаніі павялічылася да 64‑х чалавек2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы31

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць