Грамадства55

Забарона на прафэсію гісторыка

У аўторак прайшло першае паседжаньне аргкамітэту грамадзкага аб’яднаньня незалежных беларускіх гісторыкаў.

У аўторак прайшло першае паседжаньне аргкамітэту грамадзкага аб’яднаньня незалежных беларускіх гісторыкаў. Аргкамітэт утвораны з мэтаю стварэньня арганізацыі, якая б дапамагла захаваць гісторыю, як навуку ды абараніць права гісторыкаў на прафэсію

Аргкамітэт грамадзкага аб’яднаньня быў створаны 13 сакавіка. Старшынёй абралі Ніну Стужынскую. 20 сакавіка прайшло першае паседжаньне аргкамітэту, на якім удзельнікі абмеркавалі пытаньне аб скліканьні ўстаноўчага сходу аб’яднаньня — яго мяркуецца правесьці ў красавіку, — а таксама мэты, задачы арганізацыі. У аргкамітэт увайшлі Генадзь Сагановіч, Сяргей Тарасаў, Ірына Кашталян, Андрэй Кіштымаў, Ігар Кузьняцоў. Сьпіс чальцоў аргакамітэту застаецца адкрытым.

Мэтай будучай арганізацыі ўдзельнікі паседжаньня вызначылі захаваньне гісторыі, як навукі, ад дыктату ўлады і палітычнай кан’ктуры, а таксама падтрымку апальных гісторыкаў. Дасьледчык савецкіх рэпрэсіяў Ігар Кузьняцоў зазначыў, што трэба дакладна акрэсьліць рысу між гісторыкамі, што займаюцца незаангажаванай навуковай дзейнасьцю, і тымі, хто лёг пад уладу. Ірына Кашталян, чыю дысэртацыю на тэму штодзённасьці ў БССР у 1940‑50‑х гг. не прапусьціў ВАК, прапанавала наладзіць маніторынг нізкаякасных навуковых працаў, каб захаваць якасьць і прафэсіяналізм навукі: «Перш, чым дапамагаць рэпрэсаваным навукоўцам, варта зладзіць маніторынг сытуацыі па ўсёй Беларусі». Яна падкрэсьліла, што ў СМІ трапляюць навіны пра больш вядомых навукоўцаў, у той час, як малавядомыя навукоўцы, простыя гісторыкі ды настаўнікі застаюцца сам‑насам са сваімі праблемамі.

Андрэй Кіштымаў зьвярнуў увагу на тое, пад рэпрэсіі патрапіла ўся беларуская гуманістыка, а ня толькі гісторыя, і тут ужо можна казаць пра забарону на прафэсію. У гэтым кантэксьце прыклад стварэньня такой арганізацыі ёсьць сыгналам навуковаму сьвету.

Чальцы аргкамітэту ў найбліжэйшы час вызначацца, ў якім выглядзе будзе аказвацца дапамога апальным навукоўцам. Магчыма гэта будзе комплекс захадаў ад юрыдычнай кансультацыі, да працаўладкаваньня і стажаваньня за мяжой.

Будучая арганізацыя, хутчэй за ўсё, будзе зарэгістраваная за мяжой. Гэта будзе альбо асобная арганізацыя, альбо філія адной з эўрапэйскіх асацыяцыяў гісторыкаў.

Варта адзначыць, што за апошнія гады быў звольнены шэраг гісторыкаў, сярод якіх Ніна Стужынская, Андрэй Кіштымаў, Генадзь Сагановіч, Сяргей Тарасаў, Яўген Анішчанка, Тацяна Процька, а тэмы, прысьвечаныя савецкім рэпрэсіям ды іншым тэмам, што не адпавядаюць сучаснай ідэалёгіі, сутыкаюцца зь цяжкасьцямі пры абароне.

Малюнак з letter-stiftung.de

Каментары5

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома11

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома

Усе навіны →
Усе навіны

200 расійскіх вайскоўцаў будуць сёлета задарма адпачываць у беларускіх санаторыях7

Лукашэнка выказаўся пра дэфіцыт медыкаў і прапанаваў ім працаваць больш16

У Варшаве пакажуць пяць найлепшых тэкстаў сучасных беларускіх драматургаў — уваход вольны1

Лукашэнка загадаў, каб гарадская медыцына была даступная жыхарам рэгіёнаў6

У Мінску адбыўся разліў азотнай кіслаты

Сёння — 1500‑ы дзень вайны ва Украіне3

Шмат гадоў просты цясляр ствараў краіну цудаў у мінскіх дворыках. А цяпер сам звяртаецца па дапамогу5

Муляра з Жодзіна асудзілі па справе Гаюна і за «абразу» Лукашэнкі

Пачаць праводзіць кальцавую лінію метро плануюць ужо сёлета2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома11

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць