Спорт

Арамнаў пакуль застаецца ў афіцыйнай заяўцы на Алімпіяду

Цяжкаатлет Андрэй Арамнаў пакуль застаецца ў афіцыйнай беларускай заяўцы на Алімпійскія гульні ў Лондане, паведаміў БелаПАН прэс-сакратар Міністэрства спорту і турызму Уладзімір Несцяровіч.

«Арамнаў стаіць ў графіку прылёту. Калі не памыляюся, гэта 4 жніўня. Ніякай іншай інфармацыі няма», — сказаў Несцяровіч.

Вечарам 23 ліпеня газета «Прессбол» паведаміла, што алімпійскі чэмпіён 2008 года не паедзе ў Лондан «з прычыны ўзмоцненай на трэніроўцы траўмы мышцы пярэдняй паверхні сцягна». «Месяц таму ў Барысаве на Спартакіядзе школьнікаў Андрэй пашкодзіў нагу, змагаючыся з вагой 230 кілаграмаў у штуршку, — паведаміў трэнер спартсмена Міхаіл Саладар. — Шчыра кажучы, ужо тады зразумеў, што Алімпіяда для майго падапечнага накрылася.

А тут яшчэ ў суботу на трэніроўцы траўма пагоршылася… Лячылі, лячылі, і ўсё без толку… Трэба быў час, а яго не было ў запасе… Лондан падпірае, трэба ж трэніравацца, трэба выходзіць на баявыя вагі.
Вось і парвалася там, дзе тонка… Трэніроўка ўжо амаль завяршалася, Андрэю заставаўся апошні падыход на прысяданне з вагой 240 кілаграмаў. Ён пачаў рухацца, у назе пстрыкнула, Андрэй упаў. Добра яшчэ, што паспеў скінуць з плячэй штангу. Трэба яшчэ паглядзець на вынікі МРТ, але што ад іх толку, калі спартсмен усё адно нічога не можа рабіць. І, мяркуючы па ўсім, яшчэ доўга нічога не зможа».

Сам Арамнаў заявіў, што яго падрыхтоўку сапсаваў галоўны трэнер зборнай па цяжкай атлетыцы Аляксандр Ганчароў, які «ўлез сваімі няўмелымі рукамі ў алімпійскі, ёлкі-палкі, рухавік».
Паводле слоў спартсмена, Ганчароў фактычна прымусіў выступіць яго на Спартакіядзе школьнікаў. «Я да гэтага 20 дзён не трэніраваўся з-за траўмы кісці і, пастаўлены перад фактам абавязковага ўдзелу ў школьнай Спартакіядзе, вымушаны быў фарсіраваць падрыхтоўку. Дык навошта рыхтаваўся алімпійскі чэмпіён — да галоўнага старту чатырохгадовага цыклу ці да дзіцячага ранішніка?
Я ж, урэшце, не жалезны… У выніку атрымаў траўму, гаіцца якой трэба 60 дзён.
Але ў мяне не было ў запасе гэтых двух месяцаў, таму я ўжо праз 25 дзён рваў 190 кіло і штурхаў 220. Гэта, вядома, я такая малайчына, але не да такой жа ступені. Вось у суботу на трэніроўцы мышца і не вытрымала, здарыўся вялікі надрыў. Не сумняваюся, што праз два месяцы буду абсалютна здаровы, але каму я буду патрэбны здаровым праз два месяцы — Гульні ўжо пройдуць», — заявіў Арамнаў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Усіх студэнтак беларускіх ВНУ абавязалі тэрмінова запоўніць анкету з пазначэннем свайго росту15

Усіх студэнтак беларускіх ВНУ абавязалі тэрмінова запоўніць анкету з пазначэннем свайго росту

Усе навіны →
Усе навіны

«Пакуль мы памятаем сваіх, ніхто ў нас іх не скрадзе». Гурневіч растлумачыў, чаму думка Парфёнава пра Шагала нам да «сиреневой луны»25

Стала вядома, як будзе выглядаць абноўленая Валадарка знутры ФОТЫ1

«Пытанне справядлівасці». Удава беларускага ваяра змагаецца ва Украіне за выплаты і годнае стаўленне13

Самалёт Flydubai уратавалі пілот-індыец і тры пасажыры, адзін з якіх стаматолаг. Другога пілота звязалі правадамі ад слухавак і маланкамі5

Радаслаў Сікорскі пра адносіны Польшчы з Беларуссю: У нас лёгкая адліга13

У Паўднёвай Карэі 600 тысяч чалавек прыйшлі паглядзець на акулу, якая захрасла ў канале1

У амерыканскім Тэнэсі ўпершыню за 200 гадоў збіраліся пакараць смерцю жанчыну. Але выкананне прыпынілі за гадзіну да прызначанага часу1

Марк Рутэ: У Расіі няма шанцаў нас перамагчы7

Спецыялісты расказалі, у якіх месцах не рэкамендуецца падзараджаць тэлефон1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Усіх студэнтак беларускіх ВНУ абавязалі тэрмінова запоўніць анкету з пазначэннем свайго росту15

Усіх студэнтак беларускіх ВНУ абавязалі тэрмінова запоўніць анкету з пазначэннем свайго росту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць