Літоўскі ўрад ухваліў забарону беларусам набываць жыллё каля стратэгічных аб'ектаў
Урад Літвы 30 верасня ўхваліў законапраект, які забараняе грамадзянам Расіі і Беларусі набываць нерухомасць у раёнах, размешчаных побач са стратэгічнымі аб'ектамі краіны. Абмежаванне будзе дзейнічаць нават для тых расіян і беларусаў, якія маюць дазвол на жыхарства ў Літве, піша LRT.

Для грамадзян Беларусі без дазволу на жыхарства забарона на куплю нерухомасці таксама будзе дзейнічаць. Для расіян адпаведнае абмежаванне ўжо было прадугледжана ранейшым законапраектам.
Забарона не будзе распаўсюджвацца на выпадкі, калі нерухомасць пераходзіць ва ўласнасць у парадку спадчыны.
Калі Сейм ухваліць прапанаваныя папраўкі, яны павінны набыць моц з 1 студзеня наступнага года.
Падобныя абмежаванні раней ужо ўвялі Латвія і Фінляндыя, але там прадугледжаныя выключэнні для грамадзян Беларусі і Расіі, якія маюць дазвол на жыхарства ў адпаведных краінах. Эстонія таксама плануе ўвесці падобную забарону.
У Літве збіраюцца абмежаваць беларусам магчымасць куплі нерухомасці
Класкоўскі: Калі калій пойдзе праз Клайпеду, гэта знізіць залежнасць Беларусі ад Расіі
Беларусам прапанавалі падаваць заяўкі на часовы ДНЖ у Літве праз Грузію і Арменію
У Літве жыве 48 тысяч грамадзян Беларусі
У Літве ўсё менш беларусаў з ДНЖ, але адток меншы, чым год таму
Каментары