Грамадства66

Лукашэнка: Мне сёння адправіць у адстаўку міністра ці губернатара — гэта хвароба

«Я да вас стаўлюся як да сваіх дзяцей, нягледзячы на тое што многія — мае аднагодкі і старэйшыя за мяне».

Аляксандр Лукашэнка лічыць неабходным жорстка запытваць з кіраўнікоў усіх рангаў менавіта за вынікі працы.

«Лічыце цяперашнюю размову пачаткам жорсткага папытання з вас, — заявіў ён 7 жніўня на селектарнай нарадзе, прысвечанай уборцы ўраджаю. — Я вас папярэджваў летась і ў канцы года. Я чакаю, угаворваю, стаўлю задачы. Надыдзе час папытання і адказнасці за сваю працу. Лічыце, што ён надышоў».

«Гэта не толькі ваенных тычыцца: праваліліся — адказвайце, плакаць няма чаго,
— сказаў Лукашэнка, маючы на ўвазе нядаўнія адстаўкі ў сувязі з несанкцыянаваным палётам шведскага самалёта над тэрыторыяй Беларусі. — Губернатары праваліліся, не зрабілі — адказвайце, члены ўрада — тое ж самае. Вы бачыце, што зусім нядаўна некалькі міністраў пакінулі свае пасады, без шуму, без пылу, без гвалту. Цягнеш — цягні, выконваеш задачы, даеш канкрэтны вынік — вялікі дзякуй».

«Я да вас стаўлюся як да сваіх дзяцей, нягледзячы на тое што многія — мае аднагодкі і старэйшыя за мяне.
І мне сёння адправіць у адстаўку міністра ці губернатара — гэта хвароба, пакуль не забудзецца, напэўна, год, і то я потым праз нейкі час пытаюся: а як там гэты, а як там той? Але інакш я паступіць не магу, і не трэба на мяне крыўдзіцца. Я не магу праваліць справу з-за добрага стаўлення да чалавека. Гэтаксама і губернатары — усе яны мае людзі, я за ўсіх нясу адказнасць. Але, выбачайце, і запытваць буду на ўсю катушку», — прыводзіць словы кіраўніка дзяржавы яго прэс-служба.

Лукашэнка падкрэсліў: «Сёння злачынца той, хто не ўбярэ, нават калі надвор’е сапсуецца.

У нас дастаткова тэхнікі для таго, каб з высокай якасцю ўбраць ураджай, але не павінна быць расхлябанасці, неарганізаванасці. Гэта пераносіцца на людзей, становіцца нормай паводзінаў людзей, і мы потым адчуваем правалы па іншых кірунках. Таму наша задача — падштурхоўваць, прымушаць людзей працаваць, даваць добрую дынаміку і пастаянна, пастаянна трымаць іх у тонусе, што я і раблю».

Каментары6

Цяпер чытаюць

18‑гадовы курсант Вайсковай акадэміі з Ляхавіч нікому нічога не сказаў, забраў дакументы і паехаў ваяваць за Расію. Цяпер па ім плачуць48

18‑гадовы курсант Вайсковай акадэміі з Ляхавіч нікому нічога не сказаў, забраў дакументы і паехаў ваяваць за Расію. Цяпер па ім плачуць

Усе навіны →
Усе навіны

У Пінску прадалі кватэру былога суддзі, які адмовіўся судзіць пратэстоўцаў4

«Лукашэнка такі: Назарбаеў кажа, што трэба сыходзіць, а я не бачу пераемнікаў». Семчанка — пра сустрэчу з Лукашэнкам летам 2020‑га16

Парад Перамогі ў Маскве можа не адбыцца ўпершыню за 30 гадоў — баяцца Украіну22

На старажытных могілках у цэнтры Гродна знайшлі парэшткі маці і дзіцяці ў адной магіле1

Сям’я назбірала трохлітровы слоік манет. Колькі атрымалася?3

«Пасля Тайланда Грузія здаецца агрэсіўнай». Праграміст — пра зімоўку ў Азіі і жыццё ў Тбілісі8

Рэзкія выказванні доктара з Касцюковічаў: меркаванні карыстальнікаў пра яго ўчынак разышліся11

Падчас футбольнага матча здарыўся пажар. Гулец узяў шланг і патушыў яго

«У снежні выдаткавала на ежу 115 рублёў». Як беларусы эканомяць у крамах3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

18‑гадовы курсант Вайсковай акадэміі з Ляхавіч нікому нічога не сказаў, забраў дакументы і паехаў ваяваць за Расію. Цяпер па ім плачуць48

18‑гадовы курсант Вайсковай акадэміі з Ляхавіч нікому нічога не сказаў, забраў дакументы і паехаў ваяваць за Расію. Цяпер па ім плачуць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць