«Барселона» збіраецца заключыць з форвардам Ліянэлем Месі пагадненне да канца яго прафесійнай кар'еры, паведамляе AS.
Калі 25-гадовы аргенцінец адкажа згодай, то пачынаючы з 2005 года гэта будзе ўжо яго шостае падаўжэнне кантракту з каталонскім клубам.
Нагадаем, тэрмін дзеючай дамовы Месі з «Барселонай» заканчваецца ў 2016 г., опцыя выкупу -- 250 мільёнаў еўра, а сам гулец выяўляў жаданне вярнуцца пры канцы кар'еры ў аргенцінскі «Ньюэлс Олд Бойз».
Каментары