Афіша1313

Упершыню з часоў князёў Радзівілаў Нясвіжскі замак прыме сапраўдны палацавы баль

У дзействе возьмуць удзел больш як 170 артыстаў.

10 лістапада ў гісторыка-культурным музеі-запаведніку «Нясвіж» пройдзе дабрачынны палацавы баль — першы з часоў Радзівілаў.

Новы праект, арганізатарамі якога выступілі ТАА «Берын арт менеджмент», Міністэрства культуры і нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік «Нясвіж» пры падтрымцы Мінскага аблвыканкама, ставіць мэтай адрадзіць старадаўнюю традыцыю беларускіх баляў.

У дзействе возьмуць удзел больш як 170 артыстаў, а таксама 15 творчых калектываў з Беларусі, Расіі, Украіны, Германіі і Ірландыі. Сярод іх — сімфанічны аркестр Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра, фальклорна-этнаграфічны калектыў «Неруш», сярэднявечны вулічны тэатр «Дэгрыза», ансамбль «Тутэйшая шляхта», студыя гістарычнага танца «Версаль», квартэт «Асторыя», Нясвіжскі тэатр імя Уршулі Радзівіл, нямецкі кавер-гурт Sculer Cover Band.

Як паведаміў прадзюсар Максім Берын, сярод ганаровых гасцей балю — народныя артысты Беларусі Аляксандр Яфрэмаў, Вольга Гайко і Віктар Манаеў, народныя артысты Расіі Станіслаў Гаварухін і Дзмітрый Харацьян, заслужаная артыстка Расіі Анастасія Валачкова, якая прыедзе ў Нясвіж са сваім балетам.

Сустракаць гасцей балю разам з вядучымі Алінай Краўцовай (Беларусь) і Маратам Башаравым (Расія) будуць пераможцы конкурсаў «Міс Беларусь — 2008» Вольга Хіжынкова і «Міс свету — 2003» актрыса Разана Дэвідсан, дачка папулярнага спевака Крыса дэ Бурга.

Паводле слоў Берына, ноччу адбудзецца дабрачынны аўкцыён па зборы сродкаў на аднаўленне помніка гісторыка-культурнай спадчыны XVI стагоддзя Навагрудскага замка.

Намеснік дырэктара музея-запаведніка «Нясвіж» Наталля Жарко паведаміла, што баль будзе праходзіць ва ўсіх залах палаца.

Вольга Хіжынкова падзялілася, што ёй баль бачыцца таямнічым, сакральным вандраваннем у часе, у выніку якога «адродзіцца гістарычны помнік, у якім пісаўся летапіс нашай дзяржавы».

Першы намеснік міністра культуры Уладзімір Карачэўскі запэўніў, што кошт білетаў на баль будзе «прымальным пры цяперашніх зарплатах». У той жа час ён заўважыў, што «гэта баль, на які трэба патраціцца і падрыхтавацца да яго сур’ёзна — туды ў джынсах і красоўках не прыйдзеш».

Каментары13

Цяпер чытаюць

«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх17

«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуская чыгунка паказала новыя пасажырскія вагоны ў фірмовым стылі7

Беларус прайшоў больш за 100 кіламетраў дзеля хворай дзяўчынкі

«Рускай мовы мой сын не чуе». Маргарыта Ляўчук — пра выклікі мацярынства, вяртанне на вялікую сцэну, абражанага Лукашэнку і каханне7

У Ждановічах сёння адчыніўся будаўнічы гіпермаркет. Што там прадаецца?1

Кіеў аднавіў інтэнсіўныя ўдары па расійскіх НПЗ пасля таго, як Вашынгтон праігнараваў яго патрабаванні1

Закрыла сабой сына і дачку: у Крамянчугу ў выніку расійскай атакі загінула маці дваіх дзяцей3

Меланія Трамп папрасіла мужа перастаць танцаваць на мітынгах1

Сяргей Антусевіч: Я памятаю твары тых, каго пакінуў за кратамі3

Эвакуяваная ў Гомель з Алешак жанчына пра ўкраінцаў і беларусаў: мы адзін народ9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх17

«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць