У нядзелю стаў вядомы склад групаў выніковага жаночага турніру 2012 года, што пройдзе ў Стамбуле (Турцыя) з 23 па 28 кастрычніка.
Восем наймацнейшых тэнісістак свету разбітыя на дзве: чырвоную і белую.
Першая ракетка свету Вікторыя Азаранка згуляе ў адной групе з Серэнай Уільямс (ЗША), Ангелікай Кербер (Нямеччына), На Лі (Кітай).
Зазначым, што для беларускі Серэна — адзін з самых нязручных супернікаў, лік іх асабістых сустрэчаў 10:1 на карысць амерыканкі. Апошні раз Вікторыя саступіла Серэне Уільямс у фінале US Open 9 верасня.
Першы матч у групавым раўндзе Азаранка згуляе з Кербер.
У «белай» групе будуць гуляць Марыя Шарапава (Расія), Агнешка Радванская (Польшча), Петра Квітава (Чэхія), Сара Эрані (Італія).
З групы ў паўфінал выходзяць па дзве спартоўкі.
Год таму, у кастрычніку 2011 г., Азаранка выйшла ў фінал турніру ў Стамбуле, дзе прайграла Петры Квітавай, — 5:7, 6:4, 3:6.
У 2012 г. Вікторыя перамагла на шасці тэнісных турнірах: Aдкрыты чэмпіянат Аўстраліі, Сіднэй, Доха,
Каментары