Улада55

Адкрыты ліст архітэктараў: Ператварэньне Бэрнардынаў у гасьцініцу непрымальнае

Ні ў адной з еўрапейскіх сталіц, якія шануюць сваю гістарычную спадчыну, немагчыма знайсці падобны прыклад размяшчэння ў кляштары забаўляльных аб’ектаў. Тым больш, што ў Мінску такі гістарычны комплекс адзіны.

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь
Міністэрства архітэктуры
і будаўніцтвы Рэспублікі Беларусь,
Мінгарвыканкам,
Упраўленне справамі Прэзідэнта РБ

Адкрыты ліст.

У апошні час у некаторых СМІ з’яўляецца інфармацыя аб рэканструкцыі кляштара Бернардынаў з прыстасаваннем пад гасцінічны комплекс. Гэта найбуйны помнік архітэктуры XVII стагоддзя гістарычнага цэнтра Мінска з багатай гісторыяй і ўнікальным культурным пластом. Аднак, праект "рэканструкцыі" сваёй сутнасцю накіраваны на поўнае знішчэнне ўсёй аўтэнтычнасці ўнікальнага аб’екта. У ім прадугледжана размяшчэнне паркінга. Вялізныя аб’ёмы зямельных прац пацягнуць за сабою вываз на сметнік у выглядзе будаўнічага смецця культурнага пласта, які фарміраваўся з часоў сярэднявечча, знішчэнне ўнікальнага дэкору будынкаў што захаваўся да нашых дзен. Функцыя дадзенай гасцініцы прадугледжвае размяшчэнне ў былым кляштары забаўляльных аб’ектаў: казіно, боўлінга, рэстарана, басейна што, па меншай меры, дзіўна. Нікога (ні праектыроўнікаў, ні інвестараў) не бянтэжыць нават суседства з галоўным праваслаўным комплексам краіны.

Нават калі канцэпцыя выявы аб’екта будзе зменена, згодна с пастановай выязнога паседжання Рэспубліканскага Савета па пытаннях гісторыка‑культурнай спадчыны Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 19 красавіка 2007 года, неабходна разгледзець альтэрнатыўнае функцыянальнае прызначэнне квартала гістарычнай забудовы. Ні ў адной з еўрапейскіх сталіц, якія шануюць сваю гістарычную спадчыну, немагчыма знайсці падобны прыклад размяшчэння ў кляштары забаўляльных аб’ектаў. Тым больш, што ў Мінску такі гістарычны комплекс адзіны.

Пераканаўча просім перагледзець непрымальнае функцыянальнае прызначэнне квартала гістарычнай забудовы, абумоўленага ў рашэнні Мінгарвыканкама ад 25 мая 2006 года №1012, з адпаведным пераглядам планіровачнай канцэпцыі рэканструкцыі кляштара Бернардынаў.

Архітэктары:
Сарайкін А.М., Наумік І.М., Каляскоў А.А.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?16

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?

Усе навіны →
Усе навіны

ЕС не дасць Украіне дадатковых грошай да выканання абяцаных рэформаў4

Класкоўскі: На гандаль людзьмі Лукашэнка гатовы, на лібералізацыю — не7

Два дні разам — і зноў цягнік у Вільню. Як чатыры гады чакання польскай карты побыту выпрабоўваюць шлюб беларусаў2

Стала вядома імя другога пілота FlyDubai, які напаў на капітана самалёта, што ляцеў у Тэль-Авіў3

Швейцарскія ледавікі пакрылі воўнай. Вынік перасягнуў чаканні

Лічыце свой ананімны акаўнт бяспечным? ШІ можа раскрыць вашу асобу7

У вёсцы пад Мінскам стаяць хаты, якія выглядаюць як сапраўдныя творы мастацтва ФОТЫ2

«У доме жывуць у асноўным пенсіянеры, алкашы». Гамяльчук прадае кватэру, не хаваючы ўсіх нюансаў2

У расійскім цягніку на Паўночным Каўказе ўзбунтаваліся зняволеныя2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?16

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць