Эканоміка22

Прыбалты: Адмовіцца ад партоў краін Балтыі Беларусь прымушае Расія

«Расія выставіла пэўныя ўмовы ў абмен на дапамогу, і Беларусі няма куды падзецца».

Урады краінаў Балтыі стрымана адрэагавалі на заяву Аляксандра Лукашэнкі пра намер Беларусі пераарыентаваць перавалку сваіх грузаў на парты Ленінградзкай вобласці Расеі, паведамляе інфармацыйны партал Delfi.

У прыватнасьці, падчас сустрэчы кіраўнікоў МЗС Літвы, Латвіі і Эстоніі 9 лістапада ў Вільні было выказана спадзяваньне, што рашэньне Менску выклікана эканамічнымі, а не палітычнымі прычынамі.
Гэтак, міністар замежных спраў Эстоніі Урмас Паэт сказаў, што «гэта ня справа дзяржаў, а справа партоў»: «Калі паглядзець больш уважліва, то можна пабачыць, як мяняюцца партнэры і аб’ёмы грузаў. Таму я не лічу, што мы павінны пераацэньваць гэтае пытаньне».

У сваю чаргу, міністар камунікацый і транспарту Літвы Элігіюс Масюліс зазначыў, што заява Аляксандра Лукашэнкі «не такая ўжо нечаканая».
Паводле чыноўніка, апошнім часам было ўсё больш сведчаньняў таго, што ўплыў Расеі на беларускія прадпрыемствы, якія экспартуюць сваю прадукцыю праз балтыйскія парты, расьце: «Расея выставіла пэўныя ўмовы ў абмен на дапамогу, і Беларусі няма куды падзецца». Аднак ён лічыць, што дзейныя кантракты літоўскіх і беларускіх кампаній пра перавозку грузаў па чыгунцы церазь Літву і пагрузку ў Клайпэдзкім порце павінны быць рэалізаваныя.

Аляксандар Лукашэнка падчас сустрэчы ў Менску з губэрнатарам Ленінградзкай вобласьці Аляксандрам Дразьдзенкам 9 лістапада сказаў, што пытаньне пра пераарыентацыю беларускіх грузаў на расейскія парты абмяркоўвалася падчас сустрэчы з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімірам Пуціным:

«Мы прынялі прынцыповае рашэнне пра пераарыентацыю вялікіх аб’ёмаў грузаў, у тым ліку калійных угнаеньняў, з партоў балтыйскіх дзяржаў на вашы парты. Прэзыдэнт адназначна падтрымаў гэтую ініцыятыву. Нам трэба дамовіцца з чыгуначнікамі Беларусі і Расеі й хутчэй рэалізаваць гэтыя дамоўленасьці».

Аднак улады краінаў Балтыі лічаць, што ўсе эканамічныя складнікі — кошт, хуткасьць і якасьць перавозкі грузаў — цалкам на іх баку.
Порт у Санкт-Пецярбургу і новыя тэрміналы, што будуюцца ў гэтым рэгіёне, фізычна не гатовыя да дадатковага абслугоўвання вялікага аб’ёму грузаў. Кіраўніцтва Літвы, прыкладам, кажа, што пагрузкі ў Клайпэдзкім порце надзвычай разнастайныя, таму магчымае скарачэньне патоку беларускіх грузаў ня стане балючым.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага36

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага

Усе навіны →
Усе навіны

У Германіі ў краме ў беларуса выпалі грошы. А як стаў падымаць, з сумкі пасыпаліся скрадзеныя шакаладкі2

Упершыню з 1945 года ў ЗША расстраляюць вайскоўца. Такое пакаранне стралку з Форт-Худа ўхваліў Трамп1

Арыштаваны сенатар Карпіцкі, галоўны доктар Брэсцкай абласной бальніцы14

Жыхар Гродна вырасціў гіганцкі гарбуз — 150 кілаграмаў

Як беларускія лазеры дапамаглі даследаванням, за якія сёлета ўручылі Нобелеўскую прэмію па медыцыне4

Расійскіх агентаў падазраюць у пранікненні ў дамы фінскіх дэпутатаў. У аднаго пакінулі экскрэменты12

Названы нобелеўскі лаўрэат па фізіцы1

У Мінску пачаўся суд над ксяндзом Анатолем Парахневічам2

Былы кіраўнік нямецкай разведкі арыштаваны па падазрэнні ў шпіянажы8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага36

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць