Архіў

P.S.

№ 35 (192), 28 жніўня — 4 верасьня 2000 г.


P.S. 

 

Васілю Я. зь Менску. Вы пішаце, што нехта прыстойны мусіў бы стварыць пэўны патрыятычны рух. Гэта занадта агульнае пажаданьне. Зь іншага боку, сытуацыя ў краіне, верагодна, ужо ня тая, што была 10 гадоў назад, калі быў магчымы ўсіхны рамантычны парыў. Колішнія рухі ператварыліся ў партыі і імкнуцца да прафэсійнае палітыкі. Наколькі гэта ім удаецца — іншая справа. Але маем тое, што маем. Яшчэ адзін народны фронт гэтаксама аб’ектыўна адразу ператварыўся б у партыю.

 

Зьдзіславу С. зь Менску. Цікавы артыкул, але, на жаль, не па-газэтнаму напісаны. Нам прыдалося б разгорнутае рэзюмэ з самымі яскравымі прыкладамі. А ў такім выглядзе трэба аддаваць у навуковы часопіс.

 

Бярнарду П. з Буйкоў на Мядзельшчыне. Будзем чакаць ад Вас допісаў і пра Ашмянскую турму, і пра Чэхаславаччыну, і проста пра жыцьцё-быцьцё. У рынга з задавальненьнем згулялі б, ды часу бракуе.

 

А.Чыжу. Думка займальная — для добрага артыкулу, але выкладзеная амаль як проза, і падаецца ці не як рэпліка. Ня блытайце жанраў, пішэце зразумела для ўсіх, а ня толькі для сябе.

 

В.Ж.-Б. зь Менску. Неяк Вы ўсе падзеі да кучы сабралі, а толкам нічога новага не паведамілі. Хоць бы больш падрабязна пра тыя доты ўздоўж мяжы або пра тыя беларускія вёскі, спаленыя літоўцамі. Апроч таго, у тэксьце ёсьць прыкрыя памылкі (Астрожскі замест Астроўскага, шаўлісты замест шаўлісоў), недапушчальныя ў гістарычным артыкуле.

 

С.М. зь Берасьця. Шкада, што Вы ні словам не напісалі пра беларускіх skinheads. Бяз гэтага допіс няпоўны.

 

Аўтару з Ваўкавыску. List atrymali.

 

Паўлу С. зь Менску. Ваша «Памылка», мабыць, добра надалася б для батлейкі. Але друкаваць гэта як апавяданьне — значыць, зблытваць жанры і дэзарыентаваць чытача.

 

Сьвятлане Я. зь Менску. Галоўная рыса дасланых абразкоў — гэта Вашая заварожанасьць стварэньнем літаратуры. Гэта добра для пачатку, але трэба думаць яшчэ й пра «таварнасьць» таго, што Вы пішаце і прапануеце «спажываць» іншым. Варта болей чытаць і дасканаліць сваю мову (у шырокім сэнсе слова). З дасланага завершаным сюжэтам вылучаецца абразок «Новы колер». Мог бы атрымацца і «Сьмяцяр», калі б вы, да прыкладу, далі вытрымкі з тае навуковае працы.

 

Сяргею Ю. зь Менску. Гэты тэатразнаўчы артыкул з падрабязным апісаньнем спэктаклю надаўся б у які спэцыялізаваны часопіс.

 

Апанасу Ц. з Горадні. Напачатку «перастройкі» яцьвягі спрабавалі былі адрадзіцца, ды штосьці ня выйшла. Ваш артыкул ня ўлічвае таго досьведу і ранейшых публікацыяў на гэтую тэму. Таму ён атрымаўся і заагульны, і неканкрэтны (да прыкладу, якія ж словы ў беларускай мове — яцьвяскія і чаму?), а галоўнае — ня робіць высноваў і ня ставіць задачаў. Калі ж вы імкнуліся зрабіць пазнавальны тэкст, мусілі б найперш згадаць найважнейшых сваіх папярэднікаў і не пераказваць таго, што ўжо апісалі яны.

 

Алене Ш.-Л. зь Менску. Вершамі зь нядаўняга часу займаецца Віктар Шніп, але памылку дапусьціў той, хто гэта рабіў да яго.

 

Руслану Р. з Баранавічаў. Калі хочаце перавыхоўваць міліцыянтаў, дык апавяданьне для гэтага — не найлепшы жанр. Калі ж хочаце іх застрашыць — «НН» не найлепшае месца. Увогуле проза не надаецца на тое, каб «зьмяняць жыцьцё». Інакш яна папросту не атрымліваецца як проза.


Каментары

Цяпер чытаюць

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны5

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Усе навіны →
Усе навіны

«Пагроза бяспецы калег». Зазулінская патлумачыла, чаму ў «Еўрапейскім выбары» перасталі давяраць Мамаевай6

Някляеў шукае, хто б мог сыграць Ягайлу і Ядзвігу ў тэатральнай сцэне2

Сілавікі накрылі сетку арганізацый «таемных пакупнікоў». Налічылі 40 тысяч пацярпелых работнікаў гандлю15

Следчы камітэт палохае ўзмацненнем кантролю за Threads і TikTok3

Спала 6 гадзін, працавала, вучылася ў выходныя, на курсы зарабіла сама: цана 100 балаў на ЦЭ для школьніцы з Беразіна3

У некаторых гарадах складана зняць кватэру надоўга праз наплыў расійскіх турыстаў6

ЗША ўвялі санкцыі супраць фірмы ў Беларусі, якая дапамагала Ірану купляць ПЗРК у Кітаі1

ФІФА запатрабавала ад зборнай Гаіці змяніць дызайн формы за некалькі дзён да старту чэмпіянату свету1

Кіраўнік Пентагона дапусціў магчымасць выкрадання прэзідэнта Кубы3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны5

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць