Архіў

Людка Сільнова. Пярсьцёнак

№ 20 (282), 31 траўня 2002 г.


казкі жыцьця

Пярсьцёнак

Як была малая, штолета насіла пярсьцёнкі з рамонкаў. Цяпер не нашу ўвогуле. “Свабодныя пальцы — знак свабоды асобы”, — кажу жартам. А насамрэч у мяне шмат разнастайнай працы: з агнём, вадою, мэталам, зямлёй, паветрам. Ад кухарства да празрыстай лірычнай паэзіі… З усімі пяцьцю стыхіямі! Як у філёзафа. Ці ў чараўніцы... Увесь час пярсьцёнкі трэба здымаць, берагчы. Быццам лязэрныя дыскі World Music!

Археалёгія сьведчыць, што пярсьцёнкі на тэрыторыі Беларусі вырабляюць ужо сама меней 28-е стагодзьдзе. Дасканалыя кольцы нашы продкі насілі ня толькі на пальцах, але і на шыі, галаве, ля скроняў і г.д.: атачалі імі рэчыва думаньня.

Пярсьцёнак — і ўпрыгожаньне, і знак (пячатка, “пашпарт”). Напрыклад, у Рымскай імпэрыі ўсе вольнанароджаныя мелі права насіць залатыя пярсьцёнкі, а вольнаадпушчаныя — толькі срэбныя. Таксама і ў Расейскай: гараджане насілі залатыя і срэбныя пярсьцёнкі, а сяляне — медныя… Так паралельна з чалавечай гіерархіяй усталёўвалася гіерархія мэталаў.

…Вясна спараджае салодкі неспакой, жаданьне вандраваць у прасторы ў пошуках нечага востра надзённага і вечнага. Гэта штогадовая вандроўка па колах мілосных прыгодаў! У некаторых яна завяршаецца заручальным пярсьцёнкам. Ці пярсьцёнкам у падарунак.

Разьезды машынаў па коле на скрыжаваньнях дарог — вузкія пярсьцёнкі нашай сталіцы. Яна — стрыманая маладзіца, пальцы якой упрыгожаныя пярсьцёнкамі ад ейнага каханага мужчыны, пэўна, цудоўнага А. (спадара Архітэктара).

Бадай, самы знакаміты з такіх “пярсьцёнкаў” — вакол манумэнту Перамогі. Пад зямлёй тут знаходзіцца мэмарыяльная заля, у цэнтры якой — вялікі шкляны вянок з казачнай падсьветкай зь сярэдзіны. Бывае, тут зьбіраецца моладзь, амаль дзеці. У хлопцаў у вушах — кольцы зь белага мэталу (“вольнаадпушчаныя”!). У дзяўчатак на пальцах — пярсьцёнкі: вольныя, разамкнёныя, у выглядзе зьмеек…

У першыя дні вясны, калі ў Палацы дзяцей і моладзі праходзіў рыцарскі фэст “Белы замак”, бачыла маладых хлопцаў у рэканструяваным рыцарскім убраньні, якія насілі на руцэ вышэй локця стужку ці бязважкі шалік, завязаныя пальчыкамі каханай дзяўчыны — Дамы сэрца. Рамантычныя, лёгкія аналягі пярсьцёнкаў!

Сам Палац дзяцей і моладзі нагадвае мне гіганцкі агат, устаўлены ў аправу, які ўпрыгожвае сабой срэбны выгін Сьвіслачы.

…Калі б я насіла пярсьцёнак, я б зараз зьняла яго і шпурнула ў густую, бліскучую ад сонца сьвіслацкую ваду. Каб вярнуцца сюды ў адным з наступных нараджэньняў.

Людка Сільнова


Каментары

Цяпер чытаюць

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома11

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома

Усе навіны →
Усе навіны

200 расійскіх вайскоўцаў будуць сёлета задарма адпачываць у беларускіх санаторыях7

Лукашэнка выказаўся пра дэфіцыт медыкаў і прапанаваў ім працаваць больш16

У Варшаве пакажуць пяць найлепшых тэкстаў сучасных беларускіх драматургаў — уваход вольны1

Лукашэнка загадаў, каб гарадская медыцына была даступная жыхарам рэгіёнаў6

У Мінску адбыўся разліў азотнай кіслаты

Сёння — 1500‑ы дзень вайны ва Украіне3

Шмат гадоў просты цясляр ствараў краіну цудаў у мінскіх дворыках. А цяпер сам звяртаецца па дапамогу5

Муляра з Жодзіна асудзілі па справе Гаюна і за «абразу» Лукашэнкі

Пачаць праводзіць кальцавую лінію метро плануюць ужо сёлета2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома11

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць