Спорт

Азаранка адна за ўсіх

Па выніках учорашняга дня на Ўімблдонскім тэнісным турніры ў адзіночных разрадах застаўся толькі адзін прадстаўнік Беларусі – Вікторыя Азаранка.

Па выніках учорашняга дня на Ўімблдонскім тэнісным турніры ў адзіночных разрадах застаўся толькі адзін прадстаўнік Беларусі – Вікторыя Азаранка.

У 1/32 фіналу Віка без праблем справілася зь сеянай італьянкай Тацянай Гарбін – 6:1, 6:3. Такім чынам, Азаранка трапіла ў лік трыццаці двух мацнейшых. У наступным раўндзе яна пазмагаецца з чэшкай Ніколь Вайдзішавай, яна на Ўімблдоне пасеяная пад дзесятым нумарам.

Змагла Вікторыя ўчора адолець і першы круг парнага разраду. Там яна з расейкай Аннай Чэкветадзэ перамаглі Сувэй Шы (Тайвань) і Алу Кудраўцаву (Расея) – 6:3, 7:5.

Тая ж Чэкветадзе не дала прайсьці ў 1/16 беларусцы Тацяне Пучак. Узровень гульні тэнісістак розьніцца вельмі істотна – 1:6, 3:6.

Аднак найбольш крыўдная для беларусаў страта учорашняга дня – гэта Максім Мірны. Беларус у звышнапружанай сустрэчы прайграў аргентынцу Гільерма Канасу – 7:6 (7:4), 1:6, 6:7 (4:7), 6:7 (4:7). Цяпер у Мірнага ўсе спадзяваньні на пару і мікст.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Дзіяна выпіла шэсць бляшанак энергетыку і папрасілася за руль». Дэталі катастрофы ў Вілейскім раёне, дзе загінула трое маладзёнаў7

«Дзіяна выпіла шэсць бляшанак энергетыку і папрасілася за руль». Дэталі катастрофы ў Вілейскім раёне, дзе загінула трое маладзёнаў

Усе навіны →
Усе навіны

У Германіі рыхтуюцца да масавых пратэстаў пакалення Z. Паліцыя асцерагаецца беспарадкаў7

Расійскі Калінінград і вобласць уначы засталіся без электрычнасці

Украінскія дроны атакавалі НПЗ ва Уфе2

КДБ запусціў новы бот у тэлеграме для вярбоўкі беларусаў за мяжой. Прапануюць расклейваць улёткі, фатаграфаваць аб'екты і «нешта іншае»15

Загінуў гендырэктар Данецкай чыгункі1

Калісьці абыгрывалі БАТЭ, а цяпер гуляюць без заробкаў. Як жывуць «Крумкачы»2

Пенсіянер ужо 22 гады выплачвае кампенсацыю п’янаму раварысту, якога збіла ягоная дачка. Стаміўся і просіць Лукашэнку ўмяшацца12

Двое 17‑гадовых і 16‑цігадовы загінулі ў начной аварыі ў Лельчыцкім раёне3

Што адбываецца ў Польшчы: «дзяржаўны пераварот» ці «аднаўленне вяршэнства права»22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Дзіяна выпіла шэсць бляшанак энергетыку і папрасілася за руль». Дэталі катастрофы ў Вілейскім раёне, дзе загінула трое маладзёнаў7

«Дзіяна выпіла шэсць бляшанак энергетыку і папрасілася за руль». Дэталі катастрофы ў Вілейскім раёне, дзе загінула трое маладзёнаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць