Культура

Нацыянальны гістарычны архіў падрыхтаваў трэці том зборніка шляхецкіх гербоў Беларусі

Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі сёлета падрыхтаваў трэці том зборніка «Гербоўнік беларускай шляхты» з серыі, якая выходзіць з 2002 года, паведаміў на прэс-канферэнцыі 30 верасня ў Мінску дырэктар архіва Дзмітрый Яцэвіч.

«Гэта праца маладых даследчыкаў нашага архіва, — адзначыў ён. — У трэцім томе пададзена 249 радаводаў шляхты Міншчыны. Для даследчыкаў, якія вывучаюць гэтае пытанне, гэта неацэнная дапамога, надзвычай цікавая, у тым ліку для вывучэння гістарычных працэсаў, што адбываліся ў Беларусі».

Акрамя таго, сёлета гістарычны архіў Беларусі выпусціць даведнік «Дзяржаўныя, рэлігійныя і грамадскія ўстановы 1772—1917 гадоў», які тычыцца Магілёўскай губерні Расійскай імперыі.

«Даведнік прапануе гісторыю і структуру ўсіх дзяржаўных устаноў, што былі створаныя на тэрыторыі Магілёўскай губерні, якая ў тыя часы ўключала цяперашнія землі Магілёўскай, Гомельскай і часткова Віцебскай абласцей, — сказаў дырэктар архіва. — Гэты зборнік будзе карысны ўсім, хто цікавіцца гісторыяй сваіх устаноў, і тым, хто стаяў каля вытокаў іх стварэння. Фактычна гэта энцыклапедычны даведнік, які ўтрымлівае звесткі аб многіх арганізацыях, якія існуюць і цяпер, напрыклад аб папяровай фабрыцы ў Добрушы». 

Прэзентацыя абодвух выданняў адбудзецца найбліжэйшым часам.

Яцэвіч адзначыў, што сёлета Нацыянальны гістарычны архіў выпусціў чарговы том навуковага штогодніка «Архіварыус», які «ўваходзіць у пералік выданняў, рэкамендаваных для падрыхтоўкі публікацый перад абаронай доктарскіх дысертацый».

Акрамя таго, сіламі беларускіх архівістаў падрыхтаваны зборнік дакументаў «Паўстанне 1863—1864 гадоў у Віцебскай, Магілёўскай і Мінскай губернях», прэзентацыя якога адбылася ў красавіку. «Гэта сур'ёзная праца, нашы работнікі некалькі гадоў шукалі цікавыя дакументы, звязаныя з гэтай падзеяй. Выданне выклікала вялікую цікавасць, бо 2014 год адносна гэтай падзеі — юбілейны. У зборніку ўтрымліваецца больш за дзвесце дакументаў, што раней не публікаваліся і не былі ўведзеныя ў навуковы абарот», — адзначыў дырэктар архіва.

Яшчэ адной падзеяй года стала кніга «Беларусь у гады Першай сусветнай вайны». Гэтае выданне, у аснову якога ляглі звыш 200 архіўных дакументаў, ужо атрымала мноства станоўчых водгукаў навуковай грамадскасці як у Беларусі, так і за мяжой.

«Сёлета мы перасягнулі самі сябе і выйшлі на добры сусветны ўзровень не па колькасці, а па якасці выданняў», — падсумаваў Яцэвіч.

Каментары

18‑гадовы курсант Вайсковай акадэміі з Ляхавіч нікому нічога не сказаў, забраў дакументы і паехаў ваяваць за Расію. Цяпер па ім плачуць48

18‑гадовы курсант Вайсковай акадэміі з Ляхавіч нікому нічога не сказаў, забраў дакументы і паехаў ваяваць за Расію. Цяпер па ім плачуць

Усе навіны →
Усе навіны

На старажытных могілках у цэнтры Гродна знайшлі парэшткі маці і дзіцяці ў адной магіле1

Сям’я назбірала трохлітровы слоік манет. Колькі атрымалася?3

«Пасля Тайланда Грузія здаецца агрэсіўнай». Праграміст — пра зімоўку ў Азіі і жыццё ў Тбілісі8

Рэзкія выказванні доктара з Касцюковічаў: меркаванні карыстальнікаў пра яго ўчынак разышліся11

Падчас футбольнага матча здарыўся пажар. Гулец узяў шланг і патушыў яго

«У снежні выдаткавала на ежу 115 рублёў». Як беларусы эканомяць у крамах3

Экіпаж місіі «Артэміда-2» паўтарыў знакаміты здымак Зямлі2

Дзе каранаваўся Міндоўг?40

Фрыдман: Вашынгтон дазволіў Ірану захаваць твар, Расія нічога не выйграла21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

18‑гадовы курсант Вайсковай акадэміі з Ляхавіч нікому нічога не сказаў, забраў дакументы і паехаў ваяваць за Расію. Цяпер па ім плачуць48

18‑гадовы курсант Вайсковай акадэміі з Ляхавіч нікому нічога не сказаў, забраў дакументы і паехаў ваяваць за Расію. Цяпер па ім плачуць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць