Грамадства99

Някляеў: Свядомасць людзей застаецца савецкай

Сёння на сайце Радыё Свабода прайшла анлайн-канферэнцыя з лідарам кампаніі «Гавары праўду», экс-кандыдатам у прэзідэнты на выбарах 2010 г., пісьменнікам Уладзімірам Някляевым.

Уладзімір, што Вы думаеце наконт прапаноў пакінуць Гавары Праўду і пачаць усё з чыстага аркушу?

Адкуль і ад каго такія прапановы?..

«Гавары праўду» — найадметная з’ява ў грамадска-палітычным жыцці Беларусі апошніх гадоў, шаноўны Volat. У нас традыцыйна не трываюць нічога адметнага — праз тое ў «Гавары праўду» і ўгрызліся з усіх бакоў.

Гэтаксама ўгрызліся некалі ў часопіс «Крыніца», які я рэдагаваў — падобны да кампаніі «Гавары праўду» крэатыўны калектыў. Я тады не вытрываў ціску, пакінуў рэдакцыю, з’ехаў за мяжу.

І найлепшай беларускай рэдакцыі найлепшага беларускага часопіса ў хуткім часе не стала. Цяпер нікога пакідаць і нікуды з’язджаць не збіраюся. Навучыўся трываць.

Гэта, зразумела, не азначае, што лагатып кампаніі «Гавары праўду» я папрашу выразаць на вечку труны.

Як пракаментуеце ўвядзенне ў Беларусі прыгоннага права? Хто наступны трапіць у прыгон, міліцыянеры ці спецслужбы, ці можа лекары і настаўнікі?

З гэтым не ўсё проста. З аднаго боку, я ўжо чуў на аўтобусным прыпынку, як цётка кінула ўслед кіроўцу, які перад яе носам дзверы зачыніў: «Каб табе да труны дошкі габляваць!..» Ну, можна зразумець: на дрэваапрацоўчым камбінаце па дэкрэце Лукашэнкі гарбець. З другога боку, праз дом ад мяне жыве чалавек, які якраз на дрэваапрацоўчым камбінаце гарбее. Ён амаль кожны дзень, так бы мовіць, «вясёлы», дык кажа: «Любата! Цяпер хоць пі, хоць гуляй — чорта лысага яны мяне выганяць!..»

На жаль, на чалавечае права быць вольным большасці нашага люду напляваць, калі можна піць ды гуляць. Праз старанні ўлады свядомасць людзей застаецца савецкай, прыгоннай.
Не без уліку гэтага (рэалізуючы «нацыянальную» ідэю чаркі ды скваркі) Лукашэнка і падпісаў дэкрэт пра «прыгоннае права».

Каментары9

Цяпер чытаюць

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы46

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы

Усе навіны →
Усе навіны

У Крамлі заявілі, што пачатак новых перамоў з Украінай будзе залежаць ад абстаноўкі на полі бою2

Чым балістычныя ракеты адрозніваюцца ад аэрабалістычных і гіпергукавых2

Чаму не варта засцілаць ложак адразу пасля пад'ёму2

Пентагон паказаў здымак сакрэтнага кітайскага касмаплана. Ён падобны да амерыканскага Х-371

Балсанару, які прайграў выбары ў Бразіліі і ўцёк з краіны, прыняў Трамп у ЗША2

У «Еўрабачанні-2027» возьмуць удзел як мінімум 36 краін, дзве яшчэ думаюць

Зяленскі: Украіна гатовая абмяркоўваць пытанне тэрыторый5

У Турцыі сабралі з вуліц у прытулкі ўсіх бяздомных жывёл3

Калеснікава: Адкуль вы ўзялі, што я супраць ціску?31

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы46

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць