Улада

Хроніка апазыцыі за 28 жніўня - 5 верасьня

28 жніўня

Не пусьцілі

Тацяне Севярынец — маці асуджанага ў Берасьці на 15 сутак палітыка Паўла Севярынца — не дазволілі сустрэцца з сынам. Начальнік ізалятару часовага ўтрыманьня Віктар Мельнікаў катэгарычна адмовіў, спаслаўшыся на Адміністрацыйны кодэкс.

Прысуд за «супраціў міліцыі»

Менскі гарадзкі суд пакінуў бязь зьменаў крымінальны прысуд Кастусю Лукашову. Раней ён быў асуджаны на два гады ўмоўна за нібыта зьдзейсьнены супраціў міліцыі. Раённы суд скаргу абароны не задаволіў. Цяпер адмовіў і Менскі гарадзкі суд.

Ліквідавалі «зялёных»

Вярхоўны суд задаволіў пазоў Міністэрства юстыцыі аб ліквідацыі дзейнасьці беларускай экалягічнай партыі зялёных «БЭЗ».

Алейнік зможа

Рэктар Вышэйшай школы эканомікі Сяргей Караганаў даў згоду на залічэньне на факультэт дзяржаўнага і муніцыпальнага кіраваньня былога студэнта Акадэміі кіраваньня пры прэзыдэнце Юрася Алейніка, якога адлічылі з ВНУ па палітычных матывах.

29 жніўня

Цішкевіч адмовілі

УУС Маскоўскага раёну Менску адмовіла моладзевай актывістцы Тацяне Цішкевіч у завядзеньні крымінальнай справы па факце яе зьбіцьця супрацоўнікамі палка міліцыі спэцыяльнага прызначэньня (былы АМАП). Дзяўчыну зьбілі ў Дзень салідарнасьці 16 жніўня, калі яна спрабавала бараніць моладзевага лідэра Мікіту Сасіма, схопленага міліцыянтамі ў цывільным.

Мітынг у Курапатах

У Менску і іншых гарадах адбыліся акцыі памяці загінулых у гады сталінскіх рэпрэсіяў. Акцыя праходзіць 29 дня штомесяц з нагоды масавага расстрэлу беларускіх пісьменьнікаў 29 кастрычніка 1937 г. Некалькі дзясяткаў чалавек усклалі кветкі і запалілі сьвечкі ля крыжоў у Курапатах.

30 жніўня

За мову на мяжы

30 базавых велічыняў штрафу (930 тыс. руб.) далі гомельскаму актывісту Сяргею Сямёнаву за патрабаваньне прадставіць яму на мяжы беларускамоўны блянк мытнай дэклярацыі. Такое рашэньне вынесла судзьдзя Цэнтральнага суду Гомеля Марына Даменка.

Спэцназ разагнаў

У Магілёве затрыманьнем скончылася сьвяткаваньне дня народзінаў моладзевай актывісткі Тацяны Буланавай. Восем байцоў зводнай роты хуткага рэагаваньня пад кіраўніцтвам маёра Сяргея Андрэенкі нечакана блякавалі гасьцей Тацяны ў лесапаркавай зоне ды пачалі даглядаць асабістыя рэчы. Частку людзей затрымалі ды даставілі ў РУУС Магілёўскага раёну. Не знайшоўшы зачэпкі для складаньня пратаколу, міліцыянты выклікалі супрацоўніка МНС, які склаў пратакол па факце распальваньня вогнішча ў неадпаведным месцы.

Зьнялі зь цягніка

Позна ўвечары супрацоўнікі міліцыі Асіповічаў затрымалі актывіста Моладзі БНФ Арцёма Дубскага на выхадзе зь цягніка й прапанавалі прайсьці ў пастарунак у якасьці сьведкі. Арцём адмовіўся, але ў пастарунак яго ўсё адно адвялі ды склалі пратакол выманьня асабістых рэчаў: газэты «Права на Волю», кнігі П.Севярынца «Лісты зь лесу», 44 значкаў «За Свабоду». Рэчы адправілі на экспэртызу.

5 верасьня

На сутках у Салігорску будуць сядзець Каліта і Атакулава

У Салігорску судзілі дзевяць затрыманых падчас акцый салідарнасьці зь Іванам Шылам пад сьценамі салігорскага суду моладзевых актывістаў. Кася Галіцкая, Віктар Дзенісевіч, Дзяніс Карноў, Зьміце Хведарук і Франак Вячорка атрымалі па 5 б.в. штрафу (155 тысяч рублёў). Тацяна Буланаву аштрафавалі на 4 б.в. Зьміцер Ясевіч атрымаў папярэджаньне. На сем сутак за парушэньне парадку правядзеньня масавых акцый пасадзілі Алеся Каліту і Людмілу Атакулаву.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Рускай мовы мой сын не чуе». Маргарыта Ляўчук — пра выклікі мацярынства, вяртанне на вялікую сцэну, абражанага Лукашэнку і каханне4

«Рускай мовы мой сын не чуе». Маргарыта Ляўчук — пра выклікі мацярынства, вяртанне на вялікую сцэну, абражанага Лукашэнку і каханне

Усе навіны →
Усе навіны

У Нарвегіі адрэагавалі на абразлівае выказванне Трампа з гумарам — падборкай дызайнерскіх прыбіральняў ФОТЫ1

«Не збіраюся стрымлівацца». Эстонскі прэм'ер адказаў на просьбу Пентагона не называць Пуціна пацуком6

«Белпошта» з 1 лістапада не будзе прымаць камерцыйных пасылак у Еўрасаюз3

Амерыканцы ставяць рэкорды па датэрміновым галасаванні ў Кангрэс. Бюлетэнь папрасіў нават Папа2

У Расіі вырашылі не рамантаваць свой самы магутны вайсковы карабель12

УСУ знішчылі на Луганшчыне расійскі верталёт Мі-8 ВІДЭА2

Кіраўнікі МЗС G20 адмовіліся фатаграфавацца з Лаўровым3

Амерыканка, якая выжыла пасля спробы пакарання смерцю, расказала, што з ёй адбывалася4

Z-ваенкар: Ва Украіну з Алешак выязджаюць 17 аўтобусаў, у Расію — толькі 420

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Рускай мовы мой сын не чуе». Маргарыта Ляўчук — пра выклікі мацярынства, вяртанне на вялікую сцэну, абражанага Лукашэнку і каханне4

«Рускай мовы мой сын не чуе». Маргарыта Ляўчук — пра выклікі мацярынства, вяртанне на вялікую сцэну, абражанага Лукашэнку і каханне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць