Грамадства66

26 жніўня Мінскі гарадскі суд разгледзіць скаргу родных Уладзіслава Кавалёва

26 жніўня Мінскі гарадскі суд разгледзіць скаргу маці і сястры Уладзіслава Кавалёва, аднаго з двух расстраляных па абвінавачанні ва ўчыненні тэракту ў мінскім метро, на дзеянні дзяржорганаў, якія адмаўляюцца раскрыць месца яго пахавання.

Як паведаміла БелаПАН маці пакаранага Любоў Кавалёва, пасяджэнне суда павінна пачацца ў 10.00.

Скаргу ў Мінгарсуд Любоў Кавалёва і Таццяна Казяр накіравалі 6 жніўня. Жанчыны інфармуюць, што суд Кастрычніцкага раёна Мінска, куды яны звярталіся раней, неправамерна адмовіў ім у распачынанні грамадзянскай справы па скарзе на дзеянні КДБ, МУС і дэпартамента выканання пакаранняў МУС, якія адмаўляюцца раскрыць месца пахавання Уладзіслава Кавалёва. Свае дзеянні гэтыя дзяржорганы матывуюць ч. 5 арт. 175 Крымінальна-выканаўчага кодэкса, паводле якой "цела для пахавання не выдаецца, пра месца пахавання не паведамляецца".

Маці і сястра расстралянага аргументуюць сваю пазіцыю рашэннем Камітэта ААН па правах чалавека, які пры разглядзе справы Кавалёва ўстанавіў, што ўтойванне месца пахавання пакаранага ўяўляе сабою парушэнне артыкула 7 Пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах, які ўстанаўлівае забарону катаванняў і жорсткага бесчалавечнага абыходжання.

Каментуючы сітуацыю, праваабаронца Раман Кісляк, які аказвае прававую дапамогу родным Кавалёва, падкрэсліў: "У гэтым выпадку мае месца адмова ў правасуддзі. Суд Кастрычніцкага раёна Мінска ў сваёй пастанове пра адмову ў распачынанні справы ўказаў, што справа непадведамасная суду, бо гэтыя пытанні вырашаюцца ў іншым несудовым парадку. Але ў рэальнасці ніякага іншага парадку ці працэдуры для вырашэння гэтых пытанняў папросту не існуе".

У выніку выбуху на станцыі метро "Кастрычніцкая" ў Мінску 11 красавіка 2011 года загінулі 15 чалавек, 315 — пацярпелі. Ва ўчыненні тэракту быў абвінавачаны Дзмітрый Канавалаў, Уладзіслава Кавалёва прызналі яго саўдзельнікам. Абодва былі жыхарамі Віцебска. 30 лістапада 2011 года Вярхоўны суд прыгаварыў маладых людзей да вышэйшай меры пакарання. Канавалаў прызнаў сваю віну ў судзе і па памілаванне да прэзідэнта не звяртаўся, Кавалёў такое прашэнне падаў. Паводле афіцыйнай інфармацыі, абодва былі расстраляныя ў сярэдзіне сакавіка 2012 года.

Каментары6

Цяпер чытаюць

«Узнікаюць уяўленні, што палітвязні мусяць быць стойкімі, сабранымі, удзячнымі. А рэальнасць розная». Пагаварылі з людзьмі, якія водзяць дэпартаваных літаральна за руку

«Узнікаюць уяўленні, што палітвязні мусяць быць стойкімі, сабранымі, удзячнымі. А рэальнасць розная». Пагаварылі з людзьмі, якія водзяць дэпартаваных літаральна за руку

Усе навіны →
Усе навіны

Прапаведніка Франкліна Грэма звадзілі ў Мак.бай17

У Мінску на станцыі метро памерла жанчына

Пастар Грэм на «Чыжоўка-арэне» папрасіў маліцца за Лукашэнку і Пуціна. А сам маліўся за Трампа138

УСУ: Украінска-беларускую мяжу ператварылі ў непрыступную крэпасць ФОТЫ11

Ціханоўская падзякавала Зяленскаму за папярэджанні адносна Беларусі6

У Крупскім раёне трэці тыдзень шукаюць зніклую жанчыну. Пошукі выйшлі на масавы ўзровень

У італьянскай Модэне аўтамабіль на высокай хуткасці ўехаў у групу мінакоў3

Ва ўкраінскай частцы чарнобыльскай зоны зноў пачаліся пажары, вецер дзьме на поўнач

У Мінску зацвіў рэдкі каштан ВІДЭА3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Узнікаюць уяўленні, што палітвязні мусяць быць стойкімі, сабранымі, удзячнымі. А рэальнасць розная». Пагаварылі з людзьмі, якія водзяць дэпартаваных літаральна за руку

«Узнікаюць уяўленні, што палітвязні мусяць быць стойкімі, сабранымі, удзячнымі. А рэальнасць розная». Пагаварылі з людзьмі, якія водзяць дэпартаваных літаральна за руку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць