Грамадства55

МУС ініцыюе абавязковае тэставанне непаўналетніх навучэнцаў на ўжывання алкаголю і наркотыкаў

30 жніўня адбудзецца пасяджэнне калегіі Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі. На парадку дня — прафілактыка злачыннасці непаўналетніх і пытанні ўзаемадзеяння падраздзяленняў органаў унутраных спраў пры выяўленні (раскрыцці) злачынстваў.

Як паведаміла ўпраўленне інфармацыі і грамадскіх сувязяў МУС, узровень злачыннасці на 100 тыс. насельніцтва ва ўзросце 14–18 гадоў знізіўся з 1.301 факта ў 2003 годзе да 866 у 2012 годзе (гэта значыць за апошнія 10 гадоў падлеткавая злачыннасць скарацілася на 33,4%).

У структуры злачыннасці непаўналетніх пераважаюць крадзяжы. Аднак падлеткі ўсё часцей учыняюць злачынствы, якія раней учынялі толькі дарослыя. Сярод іх — незаконныя дзеянні ў дачыненні да зброі, наркотыкаў, злачынствы ў сферы высокіх тэхналогій.

Галоўнай прычынай крымінальных паводзінаў непаўналетніх у МУС называюць негатыўныя фактары ў сямейнай сферы. Толькі ў гэтым годзе супрацоўнікамі міліцыі выяўлена амаль 8 тыс. падлеткаў, якія знаходзяцца ў неспрыяльных для пражывання і выхавання ўмовах.

Усё больш вострымі становяцца праблемы, звязаныя з алкагалізацыяй і наркатызацыяй маладзёжнага асяроддзя.
Сёлета за парушэнне антыалкагольнага заканадаўства выяўлена амаль 5 тыс. непаўналетніх, 3,5 тыс. дарослых — за набыццё ім алкагольных напояў або ўцягванне ва ўжыванне, а таксама 809 прадаўцоў — за рэалізацыю спіртнога падлеткам. Акрамя таго, непаўналетнія ўчынілі сем злачынстваў у стане наркатычнага ўзбуджэння, 47 — звязаных з незаконным абаротам наркотыкаў. Пры гэтым назіраецца ўстойлівая тэндэнцыя да амаладжэння спажыўцоў спіртнога і наркотыкаў.

МУС прапаноўвае прадугледзець у законе «Аб правах дзіцяці» норму, якая забараняе асобам ва ўзросце да 18 гадоў курыць, ужываць алкагольныя, слабаалкагольныя напоі або піва, ужываць наркотыкі, псіхатропныя рэчывы і аналагі, а таксама ў КоАП — адказнасць бацькоў за такія дзеянні дзяцей.

Прапаноўваецца замацаваць на заканадаўчым узроўні правядзенне абавязковага тэставання навучэнцаў устаноў адукацыі на прадмет ужывання алкаголю і наркотыкаў.

Пры абмеркаванні пытання аб узаемадзеянні падраздзяленняў органаў унутраных спраў пры выяўленні (раскрыцці) злачынстваў асноўны акцэнт будзе зроблены на недапушчэнне фармалізму, аналізе прычын іншых недахопаў па названым кірунку і прыняцці мер для іх устаранення.

Не застанецца без увагі і тэма ўдасканальвання міжведамаснага ўзаемадзеяння, у прыватнасці са Следчым камітэтам і Дзяржаўным камітэтам судовых экспертыз.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Што вядома пра 18‑гадовую бяспраўніцу Дзіяну, якая разам з двума сябрамі разбілася ўначы ў Вілейскім раёне?19

Што вядома пра 18‑гадовую бяспраўніцу Дзіяну, якая разам з двума сябрамі разбілася ўначы ў Вілейскім раёне?

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША папярэдзілі краіны Персідскага заліва пра магчымыя ўдары па Іране пасля выбараў — WSJ4

У Расіі пасля атакі дронаў загарэўся хімзавод «Азот». Ён пастаўляе сыравіну для вытворчасці выбухоўкі1

«Пасля першага забойства з ім развялася жонка». Што вядома пра шматдзетнага Сяргея са Столінскага раёна, які пасля вызвалення з калоніі забіў трох чалавек3

Лукашэнка анансаваў новую амністыю, перадусім для жанчын8

Зяленскі: Расія ўпершыню настроеная на сур'ёзную размову ў Абу-Дабі, а ЗША прапануюць Маскве «эканамічны шлюб»

У палітзняволенай журналісткі Вольгі Радзівонавай памерла мама

Арына Сабаленка названая самай запатрабаванай спартсменкай для рэкламадаўцаў

МЗС Літвы адказаў на зварот з наездам на Ціханоўскую26

У Мінску пачалі зносіць прыватныя дамы на Арлоўцы — з’явіліся шчымлівыя кадры19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра 18‑гадовую бяспраўніцу Дзіяну, якая разам з двума сябрамі разбілася ўначы ў Вілейскім раёне?19

Што вядома пра 18‑гадовую бяспраўніцу Дзіяну, якая разам з двума сябрамі разбілася ўначы ў Вілейскім раёне?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць