Улада

Гарнякі: Сытуацыя раскручваецца

Лёс законапраекту»Аб прафэсійным пэнсійным страхаваньні» па‑ранейшаму ў цэнтры ўвагі працаўнікоў так званых «шкодных вытворчасьцяў». Улады не дазволілі ў Наваполацку, Горадні, Салігорску, іншых гарадах правесьці пікеты 2 кастрычніка, таму працаўнікі шукаюць новыя формы пратэсту.

Лёс законапраекту»Аб прафэсійным пэнсійным страхаваньні» па‑ранейшаму ў цэнтры ўвагі працаўнікоў так званых «шкодных вытворчасьцяў». Улады не дазволілі ў Наваполацку, Горадні, Салігорску, іншых гарадах правесьці пікеты 2 кастрычніка, таму працаўнікі шукаюць новыя формы пратэсту.

Раніцай у аўторак каля будынку адміністрацыі «Беларуськалія» ў Салігорску сабраліся некалькі дзясяткаў чалавек. Людзі не мітынгавалі — проста размаўлялі. Ніякіх плякатаў, лёзунгаў у іх не было. Пераважна сабраліся шахцёры зь вялікім працоўным стажам, сябры незалежнага прафсаюзу гарнякоў каб абмеркаваць свае праблемы.

«Гэта будзе кожны дзень, яны будуць як бы прысутнасьцю сваёй выказваць пратэст, выказваць занепакоенасьць тым законапраектам, які скасуе іх ільготы», — гаворыць грамадзкая актывістка Ларыса Насановіч.

Меркаваньне машыніста камбайну чацьвёртага рудніка, актывіста незалежнага прафсаюзу гарнякоў Мікалая Зіміна:

«Сябры незалежнага прафсаюзу даўно казалі, што гэты закон трэба адкласьці, гэта цалкам несправядлівы закон. Тут былі мерапрыемствы рознага характару: і страйкі, і сходы. У прыватнасьці, у нас на чацьвёртым рудаўпраўленьні былі такія сходы без пратаколу, вывучэньне грамадзкай думкі. У большасьці ўсе выказаліся адмоўна. Бо калі чалавек страціў сваё здароўе на вытворчасьці, казаць пра тое, што праз 10 гадоў трэба сыходзіць са шкоднай вытворчасьці, авалодваць іншай прафэсіяй — гэта абсурд. Калі б за страчанае здароўе далі прыстойную пэнсію — яшчэ куды б ні ішло. А так мы лічым, што закон ганебны».

У лістападзе адбудзецца канфэрэнцыя незалежнага прафсаюзу гарнякоў і выбары новага лідэра. Бо Мікалай Новік моцна хварэе, атрымаў першую групу інваліднасьці і па стану здароўя пакідае сваю пасаду. Ці не адаб’ецца часовая адсутнасьць лідэра на актыўнасьці гарнякоў? Меркаваньне Ларысы Насановіч:

«Можна часта пачуць размовы, што незалежны прафсаюз свае пазыцыі страчвае, здае. Актыўнасьць упала, гэта так. А з другога боку, мы чакаем гэтых выбараў. Ёсьць людзі рашучыя, ёсьць людзі, якія пачыналі ствараць гэты незалежны прафсаюз».

Ці здольныя гарнякі на больш рашучы пратэст? Машыніст камбайну чацьвёртага рудніка, актывіст незалежнага прафсаюзу гарнякоў Мікола Зімін кажа:

«Сытуацыя раскручваецца, але да крытычнага моманту яшчэ не дайшло. Калі закон будзе прыняты, думаю, рэакцыя будзе больш рэзкай. Многія кажуць, што калі закон будзе прыняты ў цяперашнім выглядзе, менавіта на вытворчасьці трэба вырашаць пытаньні. Іншага выйсьця пакуль у людзей працы няма».

Іна Студзінская, Радыё Свабода

Каментары

Цяпер чытаюць

У Мінску адбыліся масавыя затрыманні выдаўцоў і кнігараспаўсюднікаў34

У Мінску адбыліся масавыя затрыманні выдаўцоў і кнігараспаўсюднікаў

Усе навіны →
Усе навіны

Чэмпіён Беларусі і Польшчы трапіў за краты праз тое, што збег ад службы ў беларускім войску. А цяпер увогуле знік5

 У расійскім Саранску гарыць важны завод ВПК1

Самае жахлівае здарэнне на Алімпіядзе. Польская спартоўка атрымала каньком у вока5

Саграда Фамілія дасягнула сваёй канчатковай вышыні — праз паўтара стагоддзя ад пачатку будаўніцтва. І стала самай высокай царквой на планеце2

У ціхі квартал у цэнтры Мінска прыдуць перамены. Там будзе вялізны сквер, цэнтр сучаснага мастацтва і паркінг4

Дальнабойшчык спытаў у дзяўчын, чаму яны не хочуць адносін з дальнабойшчыкамі — і панеслася11

Добраахвотнік расказаў пра службу з Лазоўскім і яго апошнюю баявую задачу ў Бахмуце8

Першы крок да БНР: 108 гадоў таму была абвешчана Першая Устаўная грамата6

Сёння на Алімпіядзе апошні шанец беларусаў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску адбыліся масавыя затрыманні выдаўцоў і кнігараспаўсюднікаў34

У Мінску адбыліся масавыя затрыманні выдаўцоў і кнігараспаўсюднікаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць