Аляксандр Класкоўскі. Кропкі над «і»44

Зюганаў прамаўляў, як Лябедзька

Дарэмна думалі, што ад камуністычнага форуму ў Менску дачакацца сьвежых ідэяў — як ад казла малака. Піша ў сваім блогу Аляксандар Класкоўскі.

Дарэмна думалі, што ад камуністычнага форуму ў Менску дачакацца сьвежых ідэяў — як ад казла малака. Вунь Жарэс Алфёраў прапанаваў: Лукашэнку — на Нобэля!

(с) Alexander Lozenko

Ва ўсякім разе, жаданьне аддзячыць за камфартабэльны прыём — зразумелае. Амаль усюды ў сьвеце камуністы сёньня на маргінэсе, а тут у андэграўнд заганяюць акурат іх ідэйных супастатаў. Сапраўды, "я другой такой страны не знаю…".

Стоп, а камуністы Калякіна? Яны ў гэтым кантэксьце ні богу сьвечка, ні чорту качарга. У рай, то бок на сусьветны форум апалягетаў Вялікага Кастрычніка, калякінцаў за апазыцыйныя грахі не пускаюць, а зь іншага боку — іх жа і апазыцыянэры-антыкамуністы пекляць: чаму ня каецеся за грахі таталітарызму? Карацей, даўно трэ' было зьмяніць шыльду!

Тым часам таварыш Зюганаў палымяна распавёў зь менскай трыбуны, што "ў краіне мацуецца ўладная вэртыкаль, адабранае права грамадзянаў выбіраць кіраўніцтва рэгіёнаў, улада ня йдзе на нармалёвы канструктыўны дыялёг з грамадзтвам" і трымаецца выключна "на інфармацыйнай іголцы ды дручках АМОНу".

Карацей, вельмі экспрэсыўнае ды мэтафарычнае "мачылава" са згадкай пра неабходнасьць дыялёгу. Уражаньне такое, што пазычыў тэзы ў Мілінкевіча ці Лябедзькі:)

Адзін нюанс: гэта ўсё — пра Пуцінаву Расею. І дзеля ўсхваленьня на такім тле "беларускае мадэлі" (у якой спэцназ, паводле лёгікі Зюганава, мусіць прапаноўваць натоўпу не дручкі, а эскімо на палачцы:)

Зрэшты, тут усё зразумела: рука руку мые. Іншая рэч, што сёньня КПРФ ужо ня мае ранейшага ўплыву на палітычнае жыцьцё Расеі і вялікага піяру на яе абсягах беларускаму куміру ня зробіць.

Але калі панэгірыкі гасьцей правадыру сінявокай цалкам матываваныя, то тэзы незалежных камэнтатараў: вось, маўляў, Лукашэнка — перакананы левы, пабудаваў адпаведную мадэль і ўсё такое — выклікаюць жаданьне паспрачацца.

Я нават не пра нашумелае скасаваньне льготаў. Кладучы руку на сэрца, нават не да канца разумею, чаму Лукашэнка заварыў кашу з тым непапулярным законам, зрабіўшы такі падарунак тытульнай апазыцыі. Льготы былі размазваньнем па вялікай лусьце аднае грамулькі масла. Набор сацыяльных дабротаў, які прапануе сёньня "дзяржава для народу", — гэта цацанкі для самых, мякка кажучы, наіўных. Насамрэч беларуская мадэль ужо даўно набыла рысы дзяржаўна-алігархічнага капіталізму. З цэлым букетам тыповых для такой сыстэмы зьяваў.

Зрэшты, што да бальшавіцкіх прынцыпаў, то, аддамо належнае, на ўзбраеньні застаецца галоўны: бязьлітасна душыць палітычных ворагаў.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Прапаганда рыхтуе грамадства да загадкавай «працяглай камандзіроўкі» Лукашэнкі39

Прапаганда рыхтуе грамадства да загадкавай «працяглай камандзіроўкі» Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка збіраецца на доўгі час за мяжу57

Лаўроў: Беларусь імкнуцца ўцягнуць ва ўкраінскі канфлікт11

Заробак як у айцішніка: беларускаму трактарысту прапануюць да 10 тысяч рублёў. Разабраліся, у чым сакрэт5

СК РФ назваў прозвішчы адказных і выканаўцаў, хто, па яго версіі, атакаваў аўтобус з беларускімі дзецьмі пад Бранскам17

26‑гадовы Максім з Баранавіч — новая ахвяра вайны12

«Гэта ўнікальны выпадак!» Каля «Мінск-Свету» заўважылі птушку года1

Будынак крэйдавага завода ў Белгарадскай вобласці разбураны ў выніку ўдару беспілотнікаў1

Ордэн Белага Арла, які забралі ў Зяленскага, вярнуўся ў Польшчу. Што з ім будзе цяпер?4

У Крыме здарылася маштабнае адключэнне святла6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапаганда рыхтуе грамадства да загадкавай «працяглай камандзіроўкі» Лукашэнкі39

Прапаганда рыхтуе грамадства да загадкавай «працяглай камандзіроўкі» Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць