Грамадства33

Журналіста Алеся Залеўскага збіраюцца судзіць за працу на «Белсат» 

Суд па справе Алеся Залеўскага – штатнага супрацоўніка тэлеканала «Белсат», які з'яўляецца часткай TVP (Telewizja Polska S.A.)першапачаткова быў запланаваны на 20 мая. Алесь заявіў хадайніцтва аб пераносе працэсу, пасля чаго слуханні прызначылі на 14:30 28 мая.

Па словах журналіста, у панядзелак ён атрымаў тэлефанаванне з Карэліцкага раённага суда Гродзенскай вобласці. Яму паведамілі, што ў аўторак аб 11 гадзіне там будзе разглядацца адміністратыўны пратакол у дачыненні да яго. У выпадку няяўкі журналісту пагражалі прымусовым «прыводам».

Алесь Залеўскі ўпершыню чуе пра нейкую справу супраць сябе. Журналіст не знаёміўся з пратаколам і не атрымліваў якіх-кольвек позваў у міліцыю ці суд.

– Калі мяне абвінавачваюць у працы без акрэдытацыі па адміністратыўным артыкуле 22.9, то міліцыянты павінны былі хаця б выклікаць мяне для складання пратакола і ўзяць тлумачэнні. Нічога гэтага зроблена не было, – распавёў Алесь прэс-службе ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў».

Нагадаем, што апошнім часам у Гродзенскай вобласці было зафіксавана ўжо некалькі выпадкаў адміністратыўнага пераследу журналістаў. 4 красавіка «за незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ» на 30 базавых велічынь быў аштрафаваны сябра ГА «БАЖ» Алесь Дзянісаў. 15 мая падобны пратакол быў складзены яшчэ на аднаго журналіста – Андрэя Мялешку.

Каментары3

18‑гадовы курсант Вайсковай акадэміі з Ляхавіч нікому нічога не сказаў, забраў дакументы і паехаў ваяваць за Расію. Цяпер па ім плачуць48

18‑гадовы курсант Вайсковай акадэміі з Ляхавіч нікому нічога не сказаў, забраў дакументы і паехаў ваяваць за Расію. Цяпер па ім плачуць

Усе навіны →
Усе навіны

На старажытных могілках у цэнтры Гродна знайшлі парэшткі маці і дзіцяці ў адной магіле1

Сям’я назбірала трохлітровы слоік манет. Колькі атрымалася?3

«Пасля Тайланда Грузія здаецца агрэсіўнай». Праграміст — пра зімоўку ў Азіі і жыццё ў Тбілісі8

Рэзкія выказванні доктара з Касцюковічаў: меркаванні карыстальнікаў пра яго ўчынак разышліся11

Падчас футбольнага матча здарыўся пажар. Гулец узяў шланг і патушыў яго

«У снежні выдаткавала на ежу 115 рублёў». Як беларусы эканомяць у крамах3

Экіпаж місіі «Артэміда-2» паўтарыў знакаміты здымак Зямлі2

Дзе каранаваўся Міндоўг?40

Фрыдман: Вашынгтон дазволіў Ірану захаваць твар, Расія нічога не выйграла21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

18‑гадовы курсант Вайсковай акадэміі з Ляхавіч нікому нічога не сказаў, забраў дакументы і паехаў ваяваць за Расію. Цяпер па ім плачуць48

18‑гадовы курсант Вайсковай акадэміі з Ляхавіч нікому нічога не сказаў, забраў дакументы і паехаў ваяваць за Расію. Цяпер па ім плачуць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць