Свет11

Рыхтуйце шапачкі з фальгі

У канцы жніўня многія СМІ паведамлялі, што вайскоўцаў расійскай арміі пад выглядам апалчэнцаў будуць адпраўляць у Данбас. Натуральна, Міністэрства абароны Расіі ці называла гэтую інфармацыю чуткамі, ці ўвогуле не «апускалася» да каментароў.

Аднак колькасць трывожных сігналаў расла як снежны ком, і з гэтым трэба было нешта рабіць.

«Пэўных звестак з вартых даверу крыніц у нас не было, — распавядае прэс-сакратар «Салдацкіх маці Пецярбурга» Аляксандр Перадрук. — Але было вельмі шмат сігналаў ад людзей, якія прадстаўляліся сваякамі вайскоўцаў.

Каб праверыць інфармацыю, мы месяц таму накіравалі запыт у Мінабароны, у якім прасілі праверыць наступныя факты:

1. Ваеннаслужачым в/ч 71211 (331-ы гвардзейскі парашутна-дэсантны полк, г. Кастрама), якія ў цяперашні час знаходзяцца ў пункце часовай дыслакацыі на тэрыторыі Растоўскай вобласці, было абвешчана, што яны больш не з'яўляюцца вайскоўцамі, кантракты аб праходжанні ваеннай службы з імі скасаваныя і ў дадзены момант яны маюць статус апалчэнцаў. Таксама ім было абвешчана, што на працягу бліжэйшых дзён ім будзе загадана высунуцца ў напрамку г. Марыупаля (Украіна)».

2. Вайскоўцы па прызыву в/ч 45377 (1140-ы гвардзейскі артылерыйскі полк, г. Пскоў) паведамляюць, што ў бліжэйшы час іх могуць адправіць з пункта часовай дыслакацыі ў Растоўскай вобласці на тэрыторыю Украіны, з іх узятыя падпіскі пра невыдаванне».

Старшыня «Салдацкіх маці» Эла Палякова адправіла запыт як член Савета па развіцці грамадзянскай супольнасці і правах чалавека пры Прэзідэнце РФ.

Паміж саветам і Мінабароны існуе пагадненне аб супрацоўніцтве, што давала надзею на змястоўны адказ.

Адказ намесніка камандуючага ВДВ па працы з асабістым складам Віктара Купчышына, хоць і адпраўлены 22 верася 2014 года, падобна, што прыйшоў з савецкага мінулага:

«Пададеная Вамі інфармацыя не адпавядае рэчаіснасці. Вашы домыслы заснаваныя на інфармацыі, якая прапагандуецца ў падкантрольных «празаходне» і варожа настроеных у адносінах да Расійскай Федэрацыі каналах СМІ. Захоўвайце спакой і паважайце абаронцаў нашай Айчыны».

Ні слова пра тое, што «праведзеная праверка» і што факты, скажам, не пацвердзіліся. Толькі «вихри враждебные веют над нами и лживые голоса поют»!

Сапраўды, адзінае, што застаецца, — гэта рыхтаваць шапачкі з фальгі (ад апраменьвання ЦРУ) і захоўваць спакой.

Каментары1

Цяпер чытаюць

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў2

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў

Усе навіны →
Усе навіны

Прайшла першая тэлефонная размова з Пуціным магчымых еўрапейскіх прадстаўнікоў на мірных перамовах з Расіяй5

Лукашэнка: Час вяртацца да практыкі, калі Беларусь адказвала за Калінінград, Піцер, Маскоўскую вобласць, часткова Маскву21

Дарадца прэзідэнта Польшчы пракаментаваў зварот Калеснікавай і Золатавай: Лукашэнка выпускае некалькі дзясяткаў вязняў, а на наступны дзень затрымлівае новых22

Лукашэнка расказаў, да каго з расіян падобныя беларусы14

Расіянка дала беларусу грошы, а той адмовіўся аддаваць — жанаты мінчанін пераехаў да яе жыць і выдаваў сябе за бізнэсмена1

Інстаграм кідае выклік Youtube: пачынае тэсціраваць публікацыю гарызантальных відэа4

Толькі адзін чалавек з 1000 апытаных не ведае, што такое «Еўраопт»

Трамп-малодшы ездзіў з расійскім алігархам на паляванне ў Манголію7

Што за любоўны скандал паміж Кацярынай, Ігарам і Карынай абмяркоўвае ўсё Гродна?20

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў2

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць