Грамадства77

Андрусю Тычыну шыюць парнаграфію

Салігорская міліцыя прад’явіла афіцыйнае абвінавачанне ў распаўсюдзе парнаграфічных матэрыялаў мясцоваму маладафронтаўцу Андрэю Тычыну, паведамляе saligorsk.org.

Адным з эпізодаў справы стаў выяўлены на старонцы маладога чалавека ў сацыяльнай сетцы кліп вядомага беларускага гурту «Разбітае Сэрца Пацана» на песню «Wall-E».

Інфармацыю пра гэтую справу мясцовыя праваабаронцы агучылі яшчэ ў верасні. Пасля з’яўлення ў сталіцы шахцёраў палітычных улётак, антываенных графіці, украінскіх і бел-чырвона-белых сцягоў ды іншых арт-акцыяў, у кватэрах мясцовых апазіцыянераў адбыўся шэраг ператрусаў. У актывіста «Еўрапейскай Беларусі» Уладзімера Лемеша адбыўся так званы агляд з выманнем рэчаў у межах справы за чырвоную паласу. Адбыліся тады ператрусы і ў мясцовых маладафронтцаўцаў Андрэя Тычыны і Івана Шылы. У маладзёнаў нібыта шукалі парнаграфію, але канфіскоўвалі апазіцыйныя агітацыйныя матэрыялы і камп'ютарную тэхніку.

На мінулым тыдні следчы Аляксандр Гаргун азнаёміў Адрэя Тычыну з крымінальнай справай па артыкуле 343. Маладзёна вінавацяць у распаўсюдзе парнаграфічных матэрыялаў з выкарыстаннем глабальнай камп'ютарнай сеткі Інтэрнэт. У чатырох жартаўлівых відэароліках на старонцы маладзёна ў сацыяльнай сетцы УКантакце экспертная камісія ўбачыла элементы парнаграфіі. Адным з тых відэа ёсць досыць папулярны ў сеціве кліп беларускага гурта «Разбітае Сэрца Пацана» на песню «Wall-E». Іншы салігорскі маладафронтавец Іван Шыла праходзіць па справе ў якасці сведкі.

Каментары7

Цяпер чытаюць

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў

Усе навіны →
Усе навіны

Толькі адзін чалавек з 1000 апытаных не ведае, што такое «Еўраопт»

Трамп-малодшы ездзіў з расійскім алігархам на паляванне ў Манголію7

Што за любоўны скандал паміж Кацярынай, Ігарам і Карынай абмяркоўвае ўсё Гродна?20

Кірыл Маскевіч стаў двухразовым чэмпіёнам свету па грэка-рымскай барацьбе2

Чаму хлопчык, для якога бацька напісаў «Віні-Пуха», зненавідзеў гэтую кнігу2

Іван Краўцоў расказаў, колькі зарабляе9

«Скарачалі і сеньёраў». Былая супрацоўніца PandaDoc расказала пра звальненні ў кампаніі8

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты24

Андрэй Пачобут вяртаецца ў Беларусь на пастаяннае жыхарства ў снежні22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць