Спорт1414

16-гадовы футбаліст з Баранавічаў, які перайшоў у іспанскую лігу: «Гэта крута!»

Яшчэ адзін беларускі футбаліст нядаўна папоўніў шэрагі замежнай каманды — гэта 16-гадовы ўраджэнец Баранавічаў Міраслаў Хлебасолаў, якога угледзелі агенты іспанскага «Левантэ». Хлопец з дзяцінства гуляе ў футбол і паходзіць з сапраўды спартовай сям'і: ягоны бацька — дырэктар ФК Баранавічы, а брат таксама футбаліст.

«Наша Ніва» пагутарыла з маладым талентам. Аднак Міраслаў адразу папярэдзіў, што толькі ўчора прыляцеў з першых збораў, якія цягнуліся месяц, таму шмат расказаць ён не можа: маўляў, у некаторых пытаннях яшчэ няма пэўнасці і лепш пагаварыць аб гэтым праз некаторы час.

«Я зараз візу новую зраблю і зноў паеду ў Іспанію, — распавёў Міраслаў. — У Баранавічы прыехаў ненадоўга — паспею хіба што з сябрамі пабачыцца. А што да «Левантэ», то гуляць за асноўны склад я яшчэ не магу, бо мне толькі 16 гадоў, таму буду ў «фарме» да паўналецця. Можна сказаць так: гэты час я буду вучыцца гуляць на пазіцыі нападніка так, каб адпавядаць узроўню іспанскай лігі».

Па словах падлетка, у Іспаніі яго ўсё задавальняе, а найгалоўнейшая праблема — гэта мова.

«Я па-іспанску не вельмі гавару, дакладней — амаль зусім не гавару, — прызнаўся Міраслаў, — аднак я мушу вывучыць іспанскую, зрэшты, як мне падаецца, яна не вельмі цяжкая».

Хлопец таксама падкрэсліў, што грошы ён будзе атрымліваць невялікія.

«Колькі дакладна мне будуць плаціць, я не ведаю яшчэ, але казаць аб тысячах не выпадае, — расказаў Міраслаў, — бо, кажу яшчэ раз, у самой лізе я праз узрост гуляць яшчэ не магу. Што датычыць жытла, то таксама я яшчэ дакладне не ведаю, дзе мяне паселяць. Можа гэта будзе гатэль, ці яшчэ што, без даху на галавою не застануся дакладна, там усё сур'ёзна».

Аб сваіх першых уражаннях ад іспанскай каманды юнак расказаў сцісла, але не хаваючы захаплення.

«Чэмпіянат Іспаніі — гэта чэмпіянат Іспаніі. Якія яшчэ патрэбны словы? Гэта нават не расійская ліга, куды я раней прагнуў патрапіць. Асабліва мне падабаецца тое, што мы тут трэніруемся ўсе разам — і «дзеці» і «дарослыя». Рэальныя іспанскія зоркі могуць прыйсці да нас у раздзявалку, папіць з намі кавы, пагутарыць, падказаць штосьці. Гэта вельмі крута!» — канстатаваў Міраслаў.

Каментары14

Цяпер чытаюць

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?16

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?

Усе навіны →
Усе навіны

Класкоўскі: На гандаль людзьмі Лукашэнка гатовы, на лібералізацыю — не7

Два дні разам — і зноў цягнік у Вільню. Як чатыры гады чакання польскай карты побыту выпрабоўваюць шлюб беларусаў2

Стала вядома імя другога пілота FlyDubai, які напаў на капітана самалёта, што ляцеў у Тэль-Авіў3

Швейцарскія ледавікі пакрылі воўнай. Вынік перасягнуў чаканні

Лічыце свой ананімны акаўнт бяспечным? ШІ можа раскрыць вашу асобу7

У вёсцы пад Мінскам стаяць хаты, якія выглядаюць як сапраўдныя творы мастацтва ФОТЫ2

«У доме жывуць у асноўным пенсіянеры, алкашы». Гамяльчук прадае кватэру, не хаваючы ўсіх нюансаў2

У расійскім цягніку на Паўночным Каўказе ўзбунтаваліся зняволеныя2

Мужчына ў Мінску пайшоў на працу. Яго шукаюць ужо чацвёрты дзень

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?16

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць