Іх «Вашынгтон» у гасцях выйграў ва ўладальніка Кубка Стэнлі «Караліны» 5:2.

Аляксей і Ілля, x.com/Capitals
Аляксей і Ілля на 12‑й хвіліне першага перыяду аддалі галявы пас Коўлу Хатсану, які закінуў другую шайбу «Вашынгтона».
Браты Протасы гулялі ў трэцім звяне.
Аляксей правёў на лёдзе 17 хвілін 36 секунд, нанёс 4 кідкі (2 з іх — міма), заблакаваў 1 кідок саперніка і выйграў 2 з 3 укідванняў, пры паказчыку карыснасці «+1».
Ілля правёў на лёдзе 11:32, нанёс 1 кідок, дапусціў 2 страты, выйграў 1 з 5 укідванняў, пры паказчыку карыснасці «+1».
Каментары