Грамадства11

Голас народа: беларусы хочуць рэальных рэформаў або толькі павышэння заробку?

Больш за палову насельніцтва гатова да змены эканамічнай мадэлі развіцця краіны, але ці саспеў народ да пераменаў?

Пра гэта сведчаць вынікі агульнанацыянальнага апытання, праведзенага ў сакавіку бягучага года Незалежным інстытутам сацыяльна-эканамічных і палітычных даследаванняў (НІСЭПД).

У прыватнасці, 51,5% апытаных заявілі, што гатовыя да змены мадэлі эканамічнага развіцця Беларусі, і толькі 33% адказалі «не».

Характэрна, што ў канцы студзеня падчас прэс-канферэнцыі Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што Беларусь не гатовая да рэзкай змены мадэлі эканамічнага развіцця.

— Здзівіць я гатовы любой мадэллю. Але ці гатовыя вы пераварыць гэтую мадэль? Ці гатова грамадства да тых вялікіх навацый, якія могуць прапанаваць палітыкі, у тым ліку і я? Думаю, што не заўсёды, — сказаў кіраўнік дзяржавы.

— Дык ці саспеў беларускі народ да пераменаў?

— Не трэба наўпрост трактаваць дадзеныя, якія атрымліваюцца ў выніку сацапытанняў, — тлумачыць эксперт НІСЭПД Сяргей Нікалюк. — Гэтыя лічбы адлюстроўваюць толькі некаторую незадаволенасць бягучай сітуацыяй. Чалавека абсалютна не цікавяць іншыя эканамічныя мадэлі, толькі калі яго ўсё задавальняе.

Аналітык падкрэслівае, што самі па сабе дадзеныя сацапытання ні аб якім рэфарматарскім настроі ў грамадстве не кажуць.

— Людзі нават не задумваюцца: у чым сутнасць зменаў і якую цану за іх давядзецца заплаціць? Таму я б не рабіў такіх высноў, — гаворыць эксперт.

— Чаму ж не задумваюцца? Дадзеныя апытання сведчаць, што амаль 40% лічаць, што «нашаму грамадству неабходныя сур'ёзныя рэформы (структурныя і сістэмныя змены)», яшчэ звыш 42% — што «нашаму грамадству неабходныя паступовыя рэформы.

— Калі ў адным з апытанняў НІСЭПД мы пыталіся беларусаў: што вы разумееце пад рэформамі, то ў першую чаргу людзі казалі аб павышэнні заробкаў і пенсій. Беларусы нават гатовыя пацярпець трошкі, чакаючы, што заробкі пачнуць расці заўтра. Але калі іх паставіць у сітуацыю, калі прыйдзецца самім адказваць за рост сваіх заробкаў і пенсій, то прыхільнікаў рэформаў будзе няшмат.

— Атрымліваецца, што мае рацыю Лукашэнка: яго грамадская мадэль задавальняе большасць беларусаў?

— У аснове гэтай мадэлі наогул не Лукашэнка ляжыць, а патэрналісцкі чалавек, не здольны адказваць за сябе, прымаць рашэнні. У 1994-м годзе большасць беларусаў зрабіла вельмі рацыянальны выбар. Дакладней, уцякло ад выбару. Прыйшоў Лукашэнка і сказаў: «Я ўсё гэта вазьму на сябе». Беларусы за яго прагаласавалі, таму што іншага варыянту для людзей, якія не здольныя пражыць без патэрналісцкай падтрымкі з боку дзяржавы, не было. Яны не ведалі: як жыць ва ўмовах рынку, а галоўнае, не хацелі самі вырашаць свой лёс.

Структура нашага грамадства з тых часоў практычна не змянілася, у тым ліку дзякуючы намаганням Аляксандра Лукашэнкі, які робіць усё, каб да іншай мадэлі беларусы былі не гатовыя. Таму што ён можа абапірацца толькі на людзей, якія маюць патрэбу ў патэрналісцкім клопаце дзяржавы.

Варта прызнаць, што за апошнія 10 гадоў даходы ў насельніцтва рэслі, узровень жыцця павышаўся. Не дзіўна, што ў цэлым большасць беларусаў цяперашняй мадэллю задаволеныя.

Але гэтая мадэль ідзе да поўнага краху. Трагедыя беларусаў у тым, што жыць па-новаму мы яшчэ не можам, а па-старому ўжо не атрымліваецца.

— Тым не менш, наша грамадства — не безнадзейнае. Зараз 32,6% рэспандэнтаў кажуць, што «важней захаванне цяперашняга становішча», а для 56,5% — яго змяненне. Для параўнання, у чэрвені мінулага года было адпаведна 38,3% і 52,1%. Атрымліваецца, што рэфарматарскі працэс у свядомасці беларусаў усё ж ідзе?

— Гэта — нязначныя змены. Раней яны залежалі ад стану эканомікі, а пачынаючы з сакавіка мінулага года, фармуюцца пад уплывам знешніх фактараў. Падзеі ва Украіне істотна скажаюць звыклыя рэакцыі беларускага грамадства.

— Якім чынам?

— У цэлым украінскі фактар павышае настроі беларусаў, іх аптымізм з нагоды будучыні. Гэта звязана з тым, што аснову нашай большасці можна характарызаваць як чалавека савецкага. А ў яго ёсць свае характарыстыкі, у тым ліку і імперскасць. Яна, дарэчы, уласціва і беларусам.

Цяпер назіраецца рост сацыяльных настрояў на фоне пагаршэння эканомікі. Такога ў нас звычайна не адбывалася. Я назваў гэта — анамалія 2014-га. Яна адбылася пад уплывам расейскай прапаганды.

У апошні час амплітуда гэтай анамаліі зніжаецца. Але пакуль яна выразна праяўляецца і фіксуеце ў сацапытаннях, паколькі трэнды ў нас захоўваюцца мінімум 10—15 гадоў.

Даведка «Заўтра тваёй краіны»

Дарэчы, на думку чыноўнікаў, важней за ўсё правесці рэформы ў эканоміцы і сістэме дзяржаўнага кіравання.

Гэта высветлілася падчас даследавання думкі дзяржаўных службоўцаў, якое праводзілася ў рамках праекта «Рефорум» Беларускім інстытутам стратэгічных даследаванняў (BISS, Вільнюс).

На пытанне «Ці патрэбныя ў Беларусі рэформы?» станоўча адказалі 86% чыноўнікаў. Яны лічаць, што рэформы павінны быць ліберальнымі па сваёй сутнасці: 56% дзяржслужбоўцаў лічаць, што рэформы павінны быць накіраваны на зніжэнне ўплыву дзяржавы і ступені дзяржаўнага кантролю, і толькі 26% прытрымліваюцца супрацьлеглага пункту гледжання.

У эканоміцы самымі неабходнымі мерамі з пункту гледжання чыноўнікаў з'яўляюцца забеспячэнне свабоднай канкурэнцыі дзяржаўных і прыватных прадпрыемстваў (62% падтрымкі), развіццё рынку каштоўных папер і акцый (34%), адмена кароткатэрміновых працоўных кантрактаў і большая свабода кіраўнікоў прадпрыемстваў (па 30%), а таксама прыватызацыя малых і сярэдніх прадпрыемстваў (26%).

У галіне дзяржаўнага кіравання чыноўнікі лічаць неабходным павышаць прафесіяналізму дзяржслужбоўцаў з дапамогай розных адукацыйных праграм (65%), выкараняць сістэму прыёму на службу дзякуючы знаёмствам і асабістай лаяльнасці дзяржаве (63%), а таксама развіваць «электронны ўрад» (56%).

Каментары1

Цяпер чытаюць

«Я проста прашу кавалак лёду». Трамп сказаў, што не будзе захопліваць Грэнландыю сілай36

«Я проста прашу кавалак лёду». Трамп сказаў, што не будзе захопліваць Грэнландыю сілай

Усе навіны →
Усе навіны

Ліса пасялілася на самым даху будынка ў Глыбокім3

Мяняецца характар надвор'я. Уночы мінус 20°С ужо не будзе1

У Беларусі плануюць забараніць аборты ў прыватных медцэнтрах44

Беларуса, які кінуў дзіця галавой аб падлогу ў «Шарамеццева», прызналі неадэкватным2

У Навагрудку каторую ноч фіксуецца незвычайная з'ява5

Яшчэ дзве беларускія фрыстайлісткі выступяць на Алімпіядзе. Склад беларускай дэлегацыі ў Італіі выключна жаночы

Рагачоўская ці глыбоцкая, калдуны ці дранікі, Гродна ці Брэст? Арына Сабаленка адказала на прынцыповыя для беларуса пытанні16

Удава з Індыі кажа, што трапіла ў бяду ў Беларусі і яе трымаюць у нейкім кароўніку12

У парку жывёл ля Баранавічаў можна паабдымацца з капібарай за 100 рублёў3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я проста прашу кавалак лёду». Трамп сказаў, што не будзе захопліваць Грэнландыю сілай36

«Я проста прашу кавалак лёду». Трамп сказаў, што не будзе захопліваць Грэнландыю сілай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць