Спорт1212

Лукашэнка: Спорт — гэта самая вялікая палітыка

Беларускі спорт робіць істотны ўнёсак у прасоўванне нацыянальных інтарэсаў у знешняй палітыцы, заявіў Аляксандр Лукашэнка падчас наведвання 22 верасня Нацыянальнага алімпійскага камітэта.

«Сёння кажуць: спорт па-за палітыкай. Спорт — гэта самая вялікая палітыка», — цытуе Лукашэнку дзяржаўнае агенцтва БелТА. Поспехі ў спартыўнай сферы садзейнічаюць пазнавальнасці Беларусі, пашырэнню міжнароднага супрацоўніцтва, растлумачыў ён. 

Лукашэнка заклікаў «вялікіх спартсменаў» адэкватна ўспрымаць крытыку з боку грамадства. «На любога спартсмена заўсёды аказваўся націск. Вы — вялікія, вы выступаеце сярод роўных. Калі вы, дасягнуўшы такой вышыні, трапляеце пад крытыку ў сродках масавай інфармацыі, ну што ж, цярпіце і пераадольвайце гэты націск. На вас ціснуць не таму, што вы дрэнныя, а таму, што вашы перамогі — гэта больш, чым палітыка», — сказаў ён. 

Паводле слоў Лукашэнкі, ва ўсяго свету Беларусь асацыюецца з імем Дар'і Домрачавай. Спартсмены такога ўзроўню, заявіў ён, моцна «ўманціраваныя ў палітыку», «з гэтага пачынаецца ўвесь дыялог на самым высокім узроўні». 

У Беларусі, зазначыў кіраўнік дзяржавы, ніколі не шкадавалі грошай на развіццё спорту, таму і запытанне са спартсменаў адпаведнае. «Трэба прывыкнуць да крытыкі. Калі не будзе крытыкі, альтэрнатывы, гэтага ціску, то не будзе выніку», — мяркуе Лукашэнка. 

Ён падкрэсліў, што перамогі спартсменаў — гэта прадмет асаблівага гонару беларускага народа. «Пра беларусаў зараз гавораць як пра маладую, спартыўную нацыю, якая дынамічна развіваецца. Гэтае пытанне не толькі іміджу дзяржавы, але і яе будучыні», — сказаў Лукашэнка.

Каментары12

Цяпер чытаюць

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?16

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?

Усе навіны →
Усе навіны

ЕС не дасць Украіне дадатковых грошай да выканання абяцаных рэформаў4

Класкоўскі: На гандаль людзьмі Лукашэнка гатовы, на лібералізацыю — не7

Два дні разам — і зноў цягнік у Вільню. Як чатыры гады чакання польскай карты побыту выпрабоўваюць шлюб беларусаў2

Стала вядома імя другога пілота FlyDubai, які напаў на капітана самалёта, што ляцеў у Тэль-Авіў3

Швейцарскія ледавікі пакрылі воўнай. Вынік перасягнуў чаканні

Лічыце свой ананімны акаўнт бяспечным? ШІ можа раскрыць вашу асобу7

У вёсцы пад Мінскам стаяць хаты, якія выглядаюць як сапраўдныя творы мастацтва ФОТЫ2

«У доме жывуць у асноўным пенсіянеры, алкашы». Гамяльчук прадае кватэру, не хаваючы ўсіх нюансаў2

У расійскім цягніку на Паўночным Каўказе ўзбунтаваліся зняволеныя2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?16

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць