Меркаванні88

Прыгоды расейца ў Беларусі: «Окрестино — это ужас»

Грамадзянін Расеі выклаў у сваім дзёньніку гісторыю ўзаемадачыненьняў зь беларускімі ДАІшнікамі. Незгаворлівасьць расейца прывяла яго да цялесных пашкоджаньняў, Акрэсьціна і суда.

Ураджэнец Санкт‑Пецярбурга Сяргей Астроўскі свой візыт у Беларусь запамятае на ўсё жыцьцё.

У сваім ЖЖ ён апісвае выпадак, што здарыўся зь ім у Менску, і які каштаваў яму здароўя і грошай.

Гісторыя адбылася 13 красавіка на праспэкце Пераможцаў. Паводле Сяргея, яго аўто, у якім акрамя яго ехалі яшчэ два чалавекі, спыніў супрацоўнік ДАІ, які паведаміў кіроўцу пра перавышэньне хуткасьці і запрасіў прайсьці ў аўто. Там, як піша Астроўскі, яму пачалі намякаць на неабходнасьць даць хабар.

Пасьля адмовы і абяцаньня напісаць у пратаколе пра вымаганьне грошай, яго нібыта пачалі зьбіваць: старшы супрацоўнік, які сядзеў ззаду, душыў за горла, а малодшы, што быў за стырном, біў па скроні і сківіцы. ДАІшнікі, як піша расеец, паспрабавалі ізноў узьняць пытаньне «кампэнсацыі», але пачуўшы адмову, абвінавацілі яго ў нападзе на супрацоўнікаў міліцыі і адвезьлі ў пастарунак. Потым была праверка на наяўнасьць алькаголю ў крыві, якая нічога не выявіла, і адмова мэдыкаў зьняць пабоі. Ноч затрыманы правёў у ізалятары на Акрэсьціна, які ён назваў «часовай турмой на ўскраіне гораду».

Вось як ён апісвае апартамэнты ў гэтым шмат каму вядомым месцы: «У камэры вялізная драўляная лава. Старажылы называюць яе «сцэнай». У куце ўнітаз на прагнілых дошках. І кран. Смурод і бруд — жахлівыя. Холад — таксама. Туалетнай паперы, коўдраў ды іншага — канечне ж няма (…) А 7‑й раніцы — сьняданак, пададзены праз акенца ў дзьвярах. Палова бохан хлеба, пустая аўсянка, гарбата ў алюміневым кубку без ручкі, больш падобная на памыі».

Затым быў разгляд справы ў судзе Цэнтральнага раёну, дзе Сяргею Астроўскаму далі штраф у памеры 3 базавых велічыняў…за нецэнзурную лаянку, сьведкамі якой сталі пільныя супрацоўнікі ДАІ. Судзіла расейца судзьдзя Тацяна Паўлючук.

Цяпер С. Астроўскі рыхтуецца да суда, ён мае намер дамагчыся справядлівасьці і пакараць беларускіх ДАІшнікаў.

Каментары8

Цяпер чытаюць

У Брэсце кіроўца маршруткі гуляў у анлайн-казіно падчас паездкі

У Брэсце кіроўца маршруткі гуляў у анлайн-казіно падчас паездкі

Усе навіны →
Усе навіны

Старэйшы сын Трампа дапусціў, што бацька можа пакінуць мірны працэс ва Украіне16

Cмехаёга: мастацтва выклікаць смех штучна2

Лукашэнка на перамовах у Амане ўставіў такое слова, што перакладчыца на арабскую разгубілася8

У Лідзе пабраліся шлюбам 15‑гадовыя хлопец і дзяўчына. Самай маладой маме Гродзеншчыны таксама 156

Фрыдман: Трампа цалкам задаволіць аўтарытарны рэжым у Мінску, які працягне арыентавацца на Расію17

«У плане былі яшчэ некалькі краін». Маршрут Лукашэнкі складалі так, каб не надта біла па здароўі5

«У Заліве так прынята». Эйсмант апраўдалася, чаму Лукашэнка лётаў у Аман з сынамі12

«Хачу ствараць звышлюдзей». У Бельгіі 15‑гадовы вундэркінд абараніў ужо другую доктарскую дысертацыю па фізіцы8

«Госці хацелі сесці за сталом з канапамі, але гэта небяспечна». Мінскае кафэ пракаментавала скандал з дзяўчынкай з інваліднасцю4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Брэсце кіроўца маршруткі гуляў у анлайн-казіно падчас паездкі

У Брэсце кіроўца маршруткі гуляў у анлайн-казіно падчас паездкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць