Грамадства3131

Лукашэнка: 18-гадовым дзяўчатам час раджаць, што яны і робяць у вас у школах?

Пераход да 12‑гадовага школьнага навучаньня — адно з самых вострых пытаньняў разьвіцьця адукацыйнай сыстэмы, лічыць Аляксандар Лукашэнка.

Пераход да 12‑гадовага школьнага навучання — адно з самых вострых пытанняў развіцця адукацыйнай сістэмы.

Як паведамілі афіцыйныя крыніцы, аб гэтым заявіў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 17 красавіка на нарадзе па пытанні мэтазгоднасці 12‑гадовага навучання ў сярэдняй адукацыйнай школе.

Паводле яго слоў, гэтую праблему варта разгледзець комплексна, улічваючы ўсе аспекты яе ўплыву на грамадства, і прыняць канчатковае рашэнне. Для гэтага, у прыватнасці, трэба адказаць на пытанні: ці сталі дзеці больш разумнымі і здаровымі ад таго, што пайшлі ў школу ў шасцігадовым узросце і правядуць там цэлых 12 гадоў; ці так ужо патрэбна грамадству 12‑гадовая сярэдняя адукацыя з профільным навучаннем; у што лішні год навучання ў школе будзе штогод абыходзіцца дзяржаве; якія сацыяльныя, маральныя і прававыя наступствы атрымае грамадства, затрымліваючы за партай дарослых маладых людзей?

Прымаючы рашэнне, паводле слоў А.Лукашэнкі, варта ўлічваць не толькі пазіцыю Міністэрства адукацыі, але і меркаванне грамадства. У прыватнасці, інфармацыйна‑аналітычным цэнтрам было праведзена сацыялагічнае даследаванне аб меркаванні грамадзян, у тым ліку настаўнікаў школ, па пытанні 12‑гадовай адукацыі, вынікі якога будуць агучаны на нарадзе.

А.Лукашэнка заявіў, што дзяржава гатова адмовіцца ад 12‑гадовага школьнага навучання ў выпадку прызнання яго немэтазгодным.

«Менавіта сёння наступіў апошні тэрмін, калі яшчэ можна падумаць і аб’ектыўна ацаніць наступствы новаўвядзенняў, яшчэ не позна змяніць рашэнне, калі для гэтага будуць дастатковыя падставы», — сказаў ён.

I caм дaў aдкaз, якoе будзе рашэнне: Што гэта за размовы ў педагогаў, калі яны кажуць з аднаго боку пра паскоранае развіццё, акселерацыю, а з іншага трымаюць за партай 17-18-гадовых маладзёнаў, - выказаў здзіўленне Лукашэнка. - Можа, я ўскладняю, але гэтым 18-19-гадовым дзяўчатам ужо час раджаць, што яны і робяць у вас у школах.

MB; БелаПАН

Каментары31

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?16

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?

Усе навіны →
Усе навіны

ЕС не дасць Украіне дадатковых грошай да выканання абяцаных рэформаў4

Класкоўскі: На гандаль людзьмі Лукашэнка гатовы, на лібералізацыю — не7

Два дні разам — і зноў цягнік у Вільню. Як чатыры гады чакання польскай карты побыту выпрабоўваюць шлюб беларусаў2

Стала вядома імя другога пілота FlyDubai, які напаў на капітана самалёта, што ляцеў у Тэль-Авіў3

Швейцарскія ледавікі пакрылі воўнай. Вынік перасягнуў чаканні

Лічыце свой ананімны акаўнт бяспечным? ШІ можа раскрыць вашу асобу7

У вёсцы пад Мінскам стаяць хаты, якія выглядаюць як сапраўдныя творы мастацтва ФОТЫ2

«У доме жывуць у асноўным пенсіянеры, алкашы». Гамяльчук прадае кватэру, не хаваючы ўсіх нюансаў2

У расійскім цягніку на Паўночным Каўказе ўзбунтаваліся зняволеныя2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?16

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць