Улада1313

Апазіцыя не можа дамовіцца пра адзіны спіс кандыдатаў на парламенцкія выбары

Удзельнікі кансультатыўнай нарады дэмакратычных арганізацый, чарговае пасяджэнне якой адбылося 3 мая, не змаглі дамовіцца аб фарміраванні адзінага спіса кандыдатаў у дэпутаты на парламенцкія выбары 2016 года. Пра гэта паведаміў старшыня аргкамітэта па стварэнні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада) Мікалай Статкевіч.

Паводле яго слоў, прадстаўнікі Партыі БНФ, Беларускай партыі левых «Справядлівы свет» і Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) выступілі супраць стварэння адзінага спіса. «Адзінае рашэнне, якое змаглі прыняць, тычыцца працягу абмеркавання нейкай каардынацыі дзеянняў кандыдатаў у дэпутаты. Прапаноўвалася абнародаваць спісы ўсіх апазіцыйных кандыдатаў, каб яны маглі дамовіцца, а не лаяцца адзін з адным», — паведаміў палітык.

Статкевіч лічыць, што без адзінага спіса кандыдатаў нельга казаць пра «рэальную кааліцыю» дэмакратычных сіл. «Гэта ўзмацняе значнасць Беларускага нацыянальнага кангрэса, правядзенне якога запланавана на 15 мая. Ён можа пакласці пачатак пабудове рэальнай дэмакратычнай кааліцыі і агучыць адзіны спіс кандыдатаў», — сказаў ён.

Старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч лічыць, што тактыка фарміравання ўласных партыйных спісаў ва ўмовах адсутнасці дэмакратычных выбараў з'яўляецца «найбольш эфектыўнай». «Перад партыяй на выбарах стаіць задача распаўсюджваць свае ідэі і ўплыў у грамадстве. Зняцце нашых кандыдатаў на карысць іншых, нейкія спробы аб'яднання з іншымі арганізацыямі не прывядуць да дадатковай выгады, а толькі дэмабілізуюць частку нашых прыхільнікаў і актывістаў», — растлумачыў БелаПАН пазіцыю сваёй арганізацыі Янукевіч.

Ён нагадаў пра рашэнне сойма партыі, якое прадугледжвае фарміраванне на выбары 2016 года свайго ўласнага спіса кандыдатаў. «Фарміраванне спіса праходзіць актыўна, на сёння ў ім больш за 70 патэнцыйных кандыдатаў. На сойме 14 мая плануецца зацвердзіць партыйнае пасланне», — паведаміў палітык.

Акрамя таго, удзельнікі сённяшняга пасяджэння кансультатыўнай нарады дэмакратычных арганізацый прынялі рэгламент сваёй працы. У адпаведнасці з ім, паведаміў Статкевіч, рашэнні нарады носяць рэкамендацыйны характар.

Рашэнне аб стварэнні пастаянна дзейнай кансультатыўнай нарады дэмакратычных арганізацый прынялі 15 красавіка ў Мінску прадстаўнікі Аб'яднанай грамадзянскай партыі, Партыі БНФ, Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада), Беларускай партыі левых «Справядлівы свет», руху «За Свабоду», кампаніі «Еўрапейская Беларусь», руху салідарнасці «Разам», незалежнага прафсаюза РЭП, аргкамітэтаў па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя», Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада). Пазней гэта рашэнне падтрымалі аргкамітэты партыі «Беларускі рух», Партыі працоўных, Партыі жанчын «Надзея» і Партыі свабоды і прагрэсу.

Чарговыя парламенцкія выбары ў Беларусі пройдуць 11 верасня. Чакаецца, што афіцыйна старт кампаніі будзе дадзены 7 чэрвеня.

Каментары13

Цяпер чытаюць

Алексіевіч: Адно з самых моцных уражанняў у жыцці — калі я апынулася ў натоўпе ў 2020 годзе6

Алексіевіч: Адно з самых моцных уражанняў у жыцці — калі я апынулася ў натоўпе ў 2020 годзе

Усе навіны →
Усе навіны

Бяляцкі: Большасць людзей не падтрымлівае Лукашэнку, гэта я скажу адназначна52

Беларусы атрымліваюць паведамленні аб праверцы банкаўскай карткі. Яны сапраўдныя?3

За палітыку асудзілі кандыдатку біялагічных навук, лаўрэатку стыпендыі Лукашэнкі для таленавітай моладзі4

З абсерваторыі Мінскага планетарыя знялі купал3

«Пытанне выжывання»: прэзідэнт, які абвясціў вайну аблысенню2

Буданаў лічыць, што Расія рыхтуецца да акупацыі краін Балтыі ў найбліжэйшыя гады24

СБУ прыцэльна ўдарыла па аэрадроме Бельбек у Крыме4

Ідзе пахаладанне: прагноз надвор'я на перадкалядныя дні1

Два суддзі Вярхоўнага суда звольніліся па ўласным жаданні8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Алексіевіч: Адно з самых моцных уражанняў у жыцці — калі я апынулася ў натоўпе ў 2020 годзе6

Алексіевіч: Адно з самых моцных уражанняў у жыцці — калі я апынулася ў натоўпе ў 2020 годзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць