Грамадства1313

Міліцыя пачала праверку касцюковіцкага калгаса, які фігураваў у нядаўнім расследаванні «Нашай Нівы»

На сайце магілёўскага УУС 4 мая з'явіўся такі допіс:

«Упраўленнем па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі УУС Магілёўскага аблвыканкама сумесна з Касцюковіцкім РАУС праводзіцца праверка па факце рэалізацыі скаціны насельніцтву адказнымі асобамі аднаго з СВК Касцюковіцкага раёна».

«Цягам папярэдняга аналізу вынятай з СВК бухгалтарскай дакументацыі ўстаноўлена, што толькі за сакавік і красавік гэтага году агульная вага рэалізаванай з ферм СВК прадукцыі складае 27 тон на суму больш як 840 мільёнаў рублёў, што выклікае падазрэнні ў тым, што скаціна рэалізавалася камерсантам для далейшага перапродажу. У цяперашні час правяраецца законнасць заключаных угодаў», — таксама гаворыцца ў паведамленні.

Якое менавіта СВК правяраецца, міліцыя не ўдакладняе.

Але, як стала вядома «Нашай Ніве», гаворка пра «Парыжскую камуну» — тую самую гаспадарку, якая нядаўна фігуравала ў нашым расследаванні пра феадалізм у Касцюковіцкім раёне.

Фота з фермы СВК «Парыжская камуна», працу якой сабатуе мясцовы «мэр» Дзмітрый Малашанка

Тады, апроч іншага, мы высветлілі, што праз самадурства старшыні мясцовага райвыканкама Дзмітрыя Малашанкі «Парыжская камуна» не можа здаць мяса на мясакамбінат, бо «мэр» забараняе ветстанцыі выдаваць неабходныя паперы.

Мы публікавалі і адпаведны аўдыёзапіс — размову старшыні «Парыжскай камуны» Аляксандра Чаркасава з галоўным ветэрынарам раёну.

[Галоўны ветэрынар раёна] Прыйшла здаровая карова, я: дапусцім, так, мы дапусцілі, мы маглі яе пусціць, я выпісала ялавічыну, у іх быў акт. [Гаворка пра папярэднюю спробу здаць кароў — рэд.]

[Чаркасаў] Ну.

[Галоўны ветэрынар раёна] Я яго выпісала, ну і ўсё, а куды гэтыя дзеў, х.. іх.

[Чаркасаў] А ён што табе мазгі дурыць?

[Галоўны ветэрынар раёна] Я не ведаю, я была на нарадзе цэлы дзень, выклікалі ў Клімавічы.

[Чаркасаў] Дык а пазваніў і што сказаў?

[Галоўны ветэрынар раёна] Малашанка званіў па гэтым мясе.[Чаркасаў] І што казаў?

[Галоўны ветэрынар раёна] А?

[Чаркасаў] І што казаў?

[Галоўны ветэрынар раёна] Што якога х.. там мяса? Хто яму выпісаў сертыфікат? Чаму там ляжыць даведка твая, выпісаная?

[Чаркасаў] Ну зразумела, ладна.

[Галоўны ветэрынар раёна] Карацей ой, п…ц, больш няма сілы.

[Чаркасаў] Што, з…ў так?

[Галоўны ветэрынар раёна] Ну ён за…ў, Саш, людзі пастароннія нават узяць, чаго я не магу выпісаць гэты?

… Атрымліваецца, усім з фермы выпісваю кароў, а атрымліваецца прынцып толькі адзін: калі табе выпісалі, то ўсе людзі пакутуюць праз цябе, што я табе выпісала.

[Чаркасаў] Ну зразумела.

[Галоўны ветэрынар раёна] Гэта ж Чаркас, гэта ж Чаркасу выпісалі…

І вось цяпер вынікае, што Чаркасава вінавацяць у продажы скаціны «камерсантам».

Але ці злачынства гэта?

Мы звязаліся з супрацоўнікамі «Парыжскай камуны», якія пацвердзілі, што УБЭЗ выняў усю справаздачнасць, якую цяпер вывучае.

Але, маўляў, нічога супрацьзаконнага «Парыжская камуна» не рабіла.

Таму супрацоўнікі выказалі здагадку, што і гэтая чарговая праверка скончыцца нічым.

Тым часам людзі таксама распавялі, што нібыта пасля расследавання «Нашай Нівы» у губернатара Магілёўскай вобласці на разглядзе пытанне аб вызваленні Дзмітрыя Малашанкі з пасады старшыні Касцюковіцкага райвыканкама.

* * *

Чытайце таксама:

«Бо я яму ні храна і ён мне ні храна»: феадалізм у асобна ўзятым Касцюковіцкім раёне 

Каментары13

Цяпер чытаюць

Зяленскі: Украіна закрывае неба Расіі для цывільнай авіяцыі11

Зяленскі: Украіна закрывае неба Расіі для цывільнай авіяцыі

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр грэка-каталіцкі святар Ігар Кандрацьеў. Падчас пратэстаў у Брэсце ён патрабаваў ад уладаў выпусціць вязняў2

Цім Кук развітаўся з пасадай генеральнага дырэктара Apple пасля 15 гадоў кіраўніцтва

Маладога юрыста Міраслава Бандарэнку асудзілі за палітыку і аб’явілі «тэрарыстам»2

21‑гадовага хлопца, якога шукалі ў Дзяржынскім раёне, знайшлі мёртвым

У Румыніі, Эстоніі і Латвіі абвяшчалі паветраную трывогу і падымалі знішчальнікі НАТА праз беспілотнікі

На МКАД 22‑гадовы кіроўца BMW збіў асвятляльную мачту5

«Не ведаю, дзе ён жыве і што есць». У беларускай мадэлі ў Канадзе муж забраў сына20

«Колькі за рэкламу заплацілі?» Юнак з мадэльнай знешнасцю робіць топавыя тыктокі з працы на заводзе ліфтоў5

«Чакаем у Мінску +1 славутасць!» Блогераў прывезлі ў былую турму на Валадарскага23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Украіна закрывае неба Расіі для цывільнай авіяцыі11

Зяленскі: Украіна закрывае неба Расіі для цывільнай авіяцыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць