Улада88

Прадстаўнікі дэмсіл заявілі аб небяспецы прызначэння ў Палату прадстаўнікоў псеўдаапазіцыянераў

Існуе небяспека, што ўлады, адхіліўшы прапановы БДІПЧ АБСЕ і не зрабіўшы рэальных крокаў па дэмакратызацыі і павышэнні празрыстасці выбарчага працэсу, прызначаць дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў грамадзян, якіх паспрабуюць выдаць за прадстаўнікоў апазіцыі. Пра гэта гаворыцца ў супольнай заяве дэмакратычных сіл Беларусі адносна парламенцкай кампаніі 2016 года.

«Для нас падобны падыход з’яўляецца абсалютна непрымальным, які толькі закансервуе сітуацыю адсутнасці рэальных выбараў у Беларусі», — гаворыцца ў дакуменце, што быў абвешчаны падчас візіту лідараў апазіцыі ў Брусель 23—24 мая.

Заяву падпісалі сустаршыня аргкамітэта партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Віталь Рымашэўскі, першы намеснік старшыні руху «За Свабоду» Юрась Губарэвіч, старшыня Беларускай партыі левых «Справядлівы свет» Сяргей Калякін, старшыня Аб`яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, лідар руху «За дзяржаўнасць і незалежнасць» Уладзімір Някляеў, былы палітвязень Мікалай Статкевіч і старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч.

Беларускія ўлады, адзначаецца ў заяве, вымушаныя дэманстраваць жаданне ўлічваць рэкамендацыі БДІПЧ АБСЕ. У прыватнасці змененая тактыка іх паводзінаў: «ад заяваў пра дасканаласць і дэмакратычнасць выбарчага працэсу ў Беларусі ды поўнага непрыняцця рэкамендацыі БДІПЧ АБСЕ да дэманстрацыі нібыта добрай волі і размоваў пра магчымыя змены».

Аднак рэальныя крокі і абяцаныя змены, лічаць прадстаўнікі апазіцыі, «ідуць уразрэз з духам і літарай рэкамендацый міжнароднай супольнасці і дэмакратычнай грамадскасці Беларусі».

Галоўнай і самай відавочнай хібай выбарчага працэсу ў Беларусі, адзначаецца ў заяве, з’яўляецца непразрысты падлік галасоў.

Ва ўмовах Беларусі, лічаць прадстаўнікі апазіцыі, празрыстасць падліку гарантуецца прыярытэтным уключэннем прадстаўнікоў палітычных партый і ўсіх кандыдатаў у склад выбарчых камісій, публічным абвяшчэннем выбару асобна па кожным выбарчым бюлетэні, а таксама рэальнай магчымасцю для назіральнікаў назіраць за ўсімі аспектамі выбарчага працэсу. Абяцаная нібыта «адкрытасць» аднаго боку стала, на якім праводзіцца падлік галасоў, на іх думку, не з’яўляецца вырашэннем праблемы.

Наступнай агульнапрызнанай хібай выбараў прадстаўнікі апазіцыі называюць маніпуляцыі са спісамі выбарцаў. Нішто не перашкаджае стварыць агульнанацыянальны публічны рэестр выбарцаў з падзелам на акругі, зрабіць яго даступным у інтэрнэце і публічна вывешваць спісы выбарцаў на кожным выбарчым участку да поўнага заканчэння галасавання, адзначаюць яны.

Трэцяй, найбольш відавочнай, хібай выбарчага працэсу названае злоўжыванне працэдурай датэрміновага галасавання, якое павінна быць абмежаваным і праводзіцца толькі на падставе адпаведнага пісьмовага запыту.

«Пералічаныя крокі — гэта толькі самыя пільныя і толькі неадкладныя захады, якія павінны забяспечваць празрыстасць, справядлівасць і дэмакратычнасць выбараў у Беларусі, — адзначаецца ў заяве. — Іх прыняцце магчымае праз адпаведныя інструкцыі ад ЦВК у бліжэйшыя дні. Прывядзенне ўсяго выбарчага заканадаўства Беларусі ў адпаведнасць з міжнароднымі дэмакратычнымі нормамі павінна быць зроблена з шырокім публічным удзелам БДІПЧ АБСЕ, Венецыянскай камісіі Савета Еўропы, а таксама і найперш дэмакратычных палітычных партыяў і НДА цягам бліжэйшых 12 месяцаў».

Каментары8

Цяпер чытаюць

Віктар Лукашэнка засвяціў на пасяджэнні НАК свой гадзіннік — цяжкі люкс24

Віктар Лукашэнка засвяціў на пасяджэнні НАК свой гадзіннік — цяжкі люкс

Усе навіны →
Усе навіны

Іран перад ударам па амерыканскай базе ў Іарданіі атрымаў спадарожнікавыя здымкі з Кітая

Саудаўская Аравія прыпыніла працу нафтаправода «Усход — Захад» пасля атакі дронаў з тэрыторыі Ірака. Па ім ідзе 5% сусветнай нафты

Па падазрэнні ў забойстве цяжарнай мінчанкі затрымалі хакейнага суддзю Аляксея Гаўрылёнка18

Развітанне з вугалем адкладаецца. Бруднае паліва зноў у модзе дзякуючы Трампу, Пуціну і глабальнаму пацяпленню3

Па цэнтры Мінска скачуць рыцары, а ратавальнікі бегаюць праз дым. Як у сталіцы святкуюць Дзень горада ШМАТ ФОТА9

У фонд Музея Марка Шагала ў Віцебску ўпершыню паступілі работы Восіпа Цадкіна

На «Дажынках» Мінскага раёна зладзілі выставу жанчын-перадавіц у чорных рамках ФОТАФАКТ8

Збіраюцца заяўкі на стыпендыі для беларускіх студэнтаў ад «Нябачнага ўніверсітэта для Беларусі»1

Трамп лічыць «вельмі класнай» ідэяй аб’яднанне Ірландыі10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Віктар Лукашэнка засвяціў на пасяджэнні НАК свой гадзіннік — цяжкі люкс24

Віктар Лукашэнка засвяціў на пасяджэнні НАК свой гадзіннік — цяжкі люкс

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць