Грамадства1010

Шуневіч: МУС правярае інфармацыю пра ўдзел беларускіх падлеткаў у ваенізаваных лагерах у Расіі

МУС правярае інфармацыю пра ўдзел беларускіх падлеткаў у ваенізаваных лагерах на тэрыторыі Расіі, паведаміў 25 мая журналістам міністр унутраных спраў Беларусі Ігар Шуневіч.

16 мая «Наша ніва» апублікавала артыкул, у якім паведамлялася пра тое, што расійскія неанацысты, якія маюць досвед баявых дзеянняў у складзе незаконных узброеных фарміраванняў самаабвешчаных ДНР і ЛНР, праводзілі заняткі з падлеткамі з Беларусі. Тэкст суправаджаўся фотаматэрыяламі.

«Інфармацыя правяраецца. Пра вынікі пакуль рана гаварыць», — сказаў ён.

На пытанне, як будзе рэагаваць МУС у выпадку, калі расійскія нацыяналісты захочуць правесці ў Беларусі свой злёт, Шуневіч адказаў: «Аператыўнай інфармацыі, якая магла б сведчыць пра такі намер, мы не атрымалі. Калі хтосьці будзе праводзіць любое мерапрыемства з парушэннем дзейнага закона, мы будзем на гэта рэагаваць. Ёсць закон аб масавых мерапрыемствах, ён распаўсюджваецца на ўсіх. Калі такія мерапрыемствы будуць несанкцыянавана праходзіць, парушаючы наша заканадаўства ўнутранае, безумоўна, органы ўнутраных спраў будуць рэагаваць».

Адказваючы на пытанне, ці можа быць затрыманы ў Беларусі расійскі грамадзянін, які ваяваў ва Украіне на баку так званай ДНР, міністр заявіў: «Могуць затрымаць пры наяўнасці прававых падстаў».

У ліку такіх падстаў ён назваў распачынанне крымінальнай справы і аб'яўленне чалавека ў вышук. «Можа быць абраная мера стрымання і даручана нам, праваахоўным органам Беларусі, ажыццявіць яго затрыманне і гэтак далей. Калі такія акалічнасці будуць устаноўленыя — значыць, будзем рэагаваць. Калі такіх абставін не будзе, будзем рэагаваць з пункту гледжання магчымага парушэння нашага ўнутранага заканадаўства», — сказаў Шуневіч.

Каментары10

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?16

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?

Усе навіны →
Усе навіны

ЕС не дасць Украіне дадатковых грошай да выканання абяцаных рэформаў4

Класкоўскі: На гандаль людзьмі Лукашэнка гатовы, на лібералізацыю — не7

Два дні разам — і зноў цягнік у Вільню. Як чатыры гады чакання польскай карты побыту выпрабоўваюць шлюб беларусаў2

Стала вядома імя другога пілота FlyDubai, які напаў на капітана самалёта, што ляцеў у Тэль-Авіў3

Швейцарскія ледавікі пакрылі воўнай. Вынік перасягнуў чаканні

Лічыце свой ананімны акаўнт бяспечным? ШІ можа раскрыць вашу асобу7

У вёсцы пад Мінскам стаяць хаты, якія выглядаюць як сапраўдныя творы мастацтва ФОТЫ2

«У доме жывуць у асноўным пенсіянеры, алкашы». Гамяльчук прадае кватэру, не хаваючы ўсіх нюансаў2

У расійскім цягніку на Паўночным Каўказе ўзбунтаваліся зняволеныя2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?16

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць