Здарэнні

У Бабруйску прахожы знайшоў на плошчы каляску з аднагадовай дзяўчынкай

У дзіцячую бальніцу Бабруйска ўначы 30 мая міліцыянеры прывезлі аднагадовую дзяўчынку ў калясцы. Дзіця знайшоў прахожы — каляска без нагляду доўгі час стаяла на плошчы Перамогі. Дарослых побач не было.

Дзяўчынка была здаровай і дагледжанай, прабыла ў бальніцы нядоўга. Раніцай па яе прыйшоў 19-гадовы бацька, распавяла загадчыца педыятрычнага аддзялення бальніцы Лілія Малькоўская.

«Прынёс падгузнікі і дазвол ад аддзела адукацыі забраць дзіця. Калі дзіця ў бальніцу дастаўляе міліцыя, без гэтага дакумента мы яго бацькам не аддаем», — патлумачыла доктар.

Па словах Ліліі Іванаўны, бацька дзяўчынкі распавёў, што сам жыве з бацькамі і гадуе дачку адзін. Нібыта з маці дзіцяці яны развяліся. Малады бацька патлумачыў, што «даў дзіця знаёмай пакатаць у калясцы». Калі спахапіўся, што дочкі няма, адправіўся яе шукаць. У міліцыі яму сказалі, што малая ў бальніцы.

Па некаторай інфармацыі, бацькоў дзяўчынкі — і маці у тым ліку — адшукалі супрацоўнікі міліцыі. Атрымаць каментар у УУС Бабруйскага гарвыканкама не ўдалося - намеснік начальніка па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні Васіль Савельеў адмовіўся растлумачыць сітуацыю.

Каментары

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 17

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 

Усе навіны →
Усе навіны

Германія запатрабавала скараціць праект бюджэту ЕС на сотні мільярдаў еўра. З бюджэту ЕС фінансуецца і беларуская культура19

Віктар Пракапеня зарэгістраваў у Польшчы яшчэ адну кампанію6

Незвычайнае кафэ адчынілася ў Мінску. У ім трэба самому запарваць сабе «ролтан»3

У Мінску пабудуюць тры флагманскія медыцынскія цэнтры

Не толькі Geely. Якія яшчэ кітайскія аўто сталі папулярныя ў Беларусі6

Сезон у НХЛ пачнуць пяцёра беларускіх хакеістаў

Нямецкага футбаліста атруціў яго аднаклубнік. Магчыма, праз рэўнасць

Зяленскі: Расія фактычна пачала дадатковую мабілізацыю2

Амерыканскія войскі цалкам пакінулі Ірак1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 17

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць