Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін заявіў, што місію АБСЕ ў Данбасе варта ўзмацніць стралковай зброяй, як прапаноўваў прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка.
«Згодзен з Пятром Аляксеевічам Парашэнкам з нагоды таго, што трэба ўзмацніць місію АБСЕ, аж да таго, каб дазволіць назіральнікам місіі АБСЕ мець пры сабе стралковую зброю», — сказаў Пуцін, выступаючы на Пецярбургскім эканамічным форуме ў пятніцу.
Адначасова з гэтым, на думку Пуціна, павінен ісці працэс палітычных пераўтварэнняў ва Украіне: «Бакі абвінавачваюць адзін аднаго, што з аднаго боку страляюць, то з другога. […] Што, цяпер не трэба праводзіць палітычных пераўтварэнняў? Наадварот, трэба як мага хутчэй іх праводзіць».
Цяпер чытаюць
«Пасля першага забойства з ім развялася жонка». Што вядома пра шматдзетнага Сяргея са Столінскага раёна, які пасля вызвалення з калоніі забіў трох чалавек
Каментары