Свет2727

Польскі антытэрарыст: «Мужчына з кійком на відэа можа быць забойцам Шарамета»

Відэазапіс выбуху, які забіў Паўла Шарамета каментуе Анджэй Мрочэк, былы кіраўнік аператыўнай секцыі па справах тэрактаў Аддзелу па барацьбе з Крымінальным тэрорам і забойствамі варшаўскай паліцыі.

Цяпер – эксперт Цэнтру даследванняў тэрарызму Collegium Civitas і эксперт City Security. З экспертам размаўляў Сяргей Пеляса.

«Белсат»: «Што Вам кінулася ў вочы на гэтым відэазапісе?»

Анджэй Мрочэк: «Мужчына ў шапцы з кійком паводзіць сябе ненатуральна. Звярніце ўвагу на пачатку відэа гэты мужчына ідзе з кірунку з якога едзе машына Шарамета. Даходзіць да скрыжавання і затрымліваецца. Машына яшчэ не даехала а ён ужо затрымаўся. Стаіць спінай да вуліцы. У момант выбуху ён надалей стаіць задам і нават не зварушыўся ад выбуху. Пасля выбуху звярніце ўвагу на левую руку. Як бы ён нешта папраўляў ёй каб не выпала з кішэні.

«Белсат»: «Ён выцягвае руку з левай кішэні і перакладае кіёк з правай рукі пад левую паху і пачынае бегчы».

Анджэй Мрочэк: «Толькі праз момант ён паварочваецца і калі бачыць, што да машыны бягуць людзі то ён таксама пачынае бегчы. І ўжо яму кіёк непатрэбны. Спачатку я думаў што ён глухі. Але падаецца што гэта асоба прызвычаеная да выбухаў.

Былы варшаўскі антытэрарыст дадае: «Ён бяжыць як малады хлопец а не як асоба, якая выкарыстоўае кіёк. Дзіўныя паводзіны. Шапка, кіёк, бегае як малады. Узнікае пытанне: ці гэты мужчына пачакаў на паліцыю і склаў сведчанні? Бо калі аддаліўся ад машыны, то ёсць верагоднасць, што ён падбег да машыны толькі каб спраўдзіць ці забойства ўдалося і ці Шарамет загінуў. Не выключана, што менавіта ён мог дэтанаваць выбуховую прыладу на адлегласці».

«Белсат»: «На двары лета. Амаль нікога няма ў шапках а тым больш у чорных куртках. Гэта бачна на відэа апублікаваным тэлеканалам 17».

Анджэй Мрочэк: «Кіёк, шапка гэта камуфляж».

«Белсат»: «Вы ў ліхія 90-ыя гады працавалі ў варшаўскай паліцыі і змагаліся з зарганізаванай злачыннасцю. Ці Вы сустракалі падобныя забойствы ў сваёй кар’еры. Што характэрнага Вы заўважылі?»

Анджэй Мрочэк: «Так. У такога тыпу замахах выканаўца знаходзіцца блізка і назірае. Хоча пацвердзіць што ахвяра мёртвая. Мой досвед падказвае што гэта такі выпадак».

Каментары27

Цяпер чытаюць

«Толькі тры чалавекі будуць ведаць пра вас. Самы першы чалавек краіны». З'явіліся запісы размоў шпіёнкі Іны Кардаш з куратарам23

«Толькі тры чалавекі будуць ведаць пра вас. Самы першы чалавек краіны». З'явіліся запісы размоў шпіёнкі Іны Кардаш з куратарам

Усе навіны →
Усе навіны

Расія пакідае адну з вайсковых баз у Сірыі3

IT-кампанія з беларускімі каранямі ўвайшла ў топ-3 найлепшых тэсціроўшчыкаў свету

Дачка спікера Сергеенкі ўладкавалася на працу ў Міністэрства працы11

На выездзе з Мінска пабудуюць аўтавакзал13

«Горы відавочна лішнія». Беларусы ацанілі Браслаў у шпіёнскім серыяле «Поні»4

Лукашэнка незадаволены развіццём адносін з Кітаем16

Швецыя зніжае ўзрост крымінальнай адказнасці да 13 гадоў22

Знойдзены Багдан Юнчык расказаў, дзе хаваўся тры дні13

Беларуска стала італьянскай кіназоркай і адкрыта выступае супраць дыктатуры Лукашэнкі15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Толькі тры чалавекі будуць ведаць пра вас. Самы першы чалавек краіны». З'явіліся запісы размоў шпіёнкі Іны Кардаш з куратарам23

«Толькі тры чалавекі будуць ведаць пра вас. Самы першы чалавек краіны». З'явіліся запісы размоў шпіёнкі Іны Кардаш з куратарам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць