Грамадства

Дзе справядлівасьць?

Маладафронтаўца Артура Фінкевіча судзяць за нанясеньне буйной шкоды дзяржаўнай маёмасьці – ён накрэмзаў на сьцяне «Мы хочам новага!». Спадар генпракурор, Фінкевіч – зялёны аматар. На яго месцы павінен быць я. Фэльетон Лёліка Ушкіна.

Маладафронтаўца Артура Фінкевіча судзяць за нанясеньне буйной шкоды дзяржаўнай маёмасьці – ён накрэмзаў на сьцяне «Мы хочам новага!». Спадар генпракурор, Фінкевіч – зялёны аматар. На яго месцы павінен быць я. Фэльетон Лёліка Ушкіна.

Уся мая біяграфія – бесканцовы канвэер дэліктаў супраць дзяржавы, за якія я не панёс аніякай адказнасьці.

Мяркую, што на шлях злачыннасьці я стаў ва ўзросьце 11–12 гадоў. Аб’ектам першых крымінальных забаваў стала шыльда ў пад’езьдзе «Двері не закрывать». Зафарбаваўшы літару «к» у слове «закрывать», я ў натуры прыкалоўся.

Аднак дзяржаве было відавочна не да прыколаў. Адпаведна дакумэнтам пракуратуры фінкевічаўскія «Мы хочам новага!» каштавалі беларускаму Лефіявану амаль пятнарык тысяч баксаў. Можна падлічыць, што адна літара графіці абыходзіцца падаткаплатнікам прыблізна ў 1200 «зялёных».

Такім чынам, закрэсьліўшы літару, я аблегчыў бюджэт тады яшчэ БССР на 1200 у.а.. Аднак самае страшнае – я атрымаў пачуцьцё татальнай ўсёдазволенасьці.

Наступны дэлікт быў куды больш сур’ёзны. Прыблізна ў 1985 г. у маім родным Салігорску пачалася раённая вэндэта: нашаму блоку «Кітайка» абвясьцілі вайну аднагодкі з кварталаў «Двойка» і «Паркавая». Вэст-сайдзкая гісторыя па-салігорску не абмежавалася банальнымі махачамі. Паралельна ішла бойка графіці. Мы, кажучы слэнгам рэпераў, «бамбілі» сьцены тэзісамі кшталту «Двойка – каралі унітазу» і «Кітайка – каралі».

Я «памеціў» згаданымі надпісамі мясцовасьць разоў дзесяць. Калі падлічыць, што ў кожным выразе прыблізна 15 артаграфічных адзінак, арытмэтыка нанесенай дзяржаве шкоды проста жахлівая: 15 х 10 х 1200 = 1800000 у.а.

У хуткім часе салігорскія Мантэкі і Капулеці зразумелі, што атрымаць арматурай па чайніку з-за нюансаў прапіскі – дзяцінства. Мы абралі сабе больш складаныя ідэнтыфікацыйныя коды – «кітайцы» абвясьцілі сябе прыхільнікамі «Iron Maiden» – сталі «мэталюгамі», а нашы апанеты падселі на «Modern Talking» і іншых выканаўцаў-»валністаў». Адпаведна мы падкарэктавалі і нашу візуальную прапаганду. «Лепш узяць у н.гра ў р.т, чым паслухаць Depeсhе Mode» ( 40 літараў). Такім слёганам я як найменш пяць разоў прыкрасіў муры роднага гораду. Наступствы – Мінжылгаспадаркі не далічыўся – 40 х 5 х 1200 = 240000 даляраў ЗША. Добра, што павальная мода на мэтал хутка сыйшла.

Між тым, аўтар тэксту не пакінуў сьвет крыміналу, стаўшы фанатам менскага «Дынама», а пасьля калапсу Саўка – роднага «Шахцёра». Графічнае прызнаньне ў каханьні да футбольных калектываў – у адрозьненьне ад музычных – не перадуглежвае больш за 12–15 літараў. Напрыклад, «Шахцёр – чэмпіён»!. Аднак усё роўна прыблізна 50 графіці, зробленых за жыцьцё, канкрэтна падкасілі фонд дзяржмаёмасьці: 12 х 50 х 1200 = 720000 у.а.

Цяпер статыстычнае рэзюме шкоды, якую я нанёс дзяржаве: 1200 + 1800000 + 240000 + 720000 = 2764000 у.а.

І гэта ж без уліку фактычнай саўдзельнасьці ў яшчэ адным буйным замаху на маёмасьць РБ.

У 2001 я быў сьведкам акцыі лукамола. Прыхільнікі рэжыму малявалі на плоце каля салігорскага вакзалу фразы «Мы за бацьку!». Замест таго, каб, як сьвядомы грамадзянін, даць адпаведны сыгнал органам, я тупа лыбіўся на графітчыкаў, піў піва і проста круціў пальцам каля скроні.

Вывад: сп.генпракурор, адпусьціце «зялёнага» Фінкевіча і займіцеся сапраўднымі злачынцамі кшталту мяне. Чакаю павесткі.

Лёлік Ушкін

Каментары

Цяпер чытаюць

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў2

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў

Усе навіны →
Усе навіны

Па «справе BYPOL» траіх беларусаў асудзілі на вялізарныя тэрміны18

Украінка абурылася, што ў салоне Варшавы яе пастрыгла расіянка. Высветлілася, што майстар — беларуска72

Прайшла першая тэлефонная размова з Пуціным магчымых еўрапейскіх прадстаўнікоў на мірных перамовах з Расіяй5

Лукашэнка: Час вяртацца да практыкі, калі Беларусь адказвала за Калінінград, Піцер, Маскоўскую вобласць, часткова Маскву21

Дарадца прэзідэнта Польшчы пракаментаваў зварот Калеснікавай і Золатавай: Лукашэнка выпускае некалькі дзясяткаў вязняў, а на наступны дзень затрымлівае новых22

Лукашэнка расказаў, да каго з расіян падобныя беларусы14

Расіянка дала беларусу грошы, а той адмовіўся аддаваць — жанаты мінчанін пераехаў да яе жыць і выдаваў сябе за бізнэсмена1

Інстаграм кідае выклік Youtube: пачынае тэсціраваць публікацыю гарызантальных відэа4

Толькі адзін чалавек з 1000 апытаных не ведае, што такое «Еўраопт»

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў2

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць