Свет1010

Трамп прапанаваў Клінтан прайсці тэст на наркотыкі перад дэбатамі

Кандыдат у прэзідэнты ЗША ад Рэспубліканскай партыі Дональд Трамп заявіў, што і ён, і яго суперніца на выбарах Хілары Клінтан перад наступнымі тэледэбатамі павінны прайсці тэст на наяўнасць наркотыкаў у крыві.

Фота: Robyn Beck, AFP, Scanpix, LETA; Justin Sullivan, Getty Images, AFP, Scanpix, LETA

Падчас выступу перад выбаршчыкамі ў Нью-Гэмпшыры, Трамп выказаў здагадку, што Клінтан перад папярэднімі дэбатамі прымала нейкія прэпараты, таму што спачатку, паводле яго слоў, яна была ўся на ўзводзе, а ў канцы ледзь магла дайсці да машыны.

«Я не вельмі разумею, што з ёй робіцца. У пачатку мінулых дэбатаў яе быццам напампавалі, а вось у канцы яна выглядала так, быццам прасіла звесці яе са сцэны. Яна ледзь змагла самастойна дайсці да машыны, — заявіў Трамп. — Мы як спартсмены. Іх жа прымушаюць праходзіць тэсты на наркотыкі. Я думаю, што мы таксама павінны праверыцца на наркотыкі перад дэбатамі», — заявіў Трамп.

Заключныя тэледэбаты кандыдатаў у прэзідэнты ЗША запланаваны на 19 кастрычніка, яны пройдуць у Лас-Вегасе.

11 верасня Хілары Клінтан стала кепска на цырымоніі памяці ахвяр тэрактаў у Нью-Ёрку ў 2001 годзе, і яна пайшла, не чакаючы завяршэння мерапрыемства. Перад машынай у Клінтан падкасіліся ногі і яна ледзь не ўпала. Памочнікі і ахова дапамаглі ёй сесці ў аўтамабіль.

Афіцыйны прадстаўнік выбарчага штаба Клінтан заявіў тады, што кандыдат у прэзідэнты перагрэлася і паехала ў кватэру дачкі. Асабісты доктар Клінтан Ліза Бардэк пазней паведаміла, што ў экс-дзяржсакратара была дыягнаставана пнеўманія. Паводле яе слоў, Клінтан выпісалі антыбіётыкі, рэкамендавалі адпачываць і скарэктаваць графік. У сувязі з гэтым Клінтан адмяніла шэраг запланаваных мерапрыемстваў.

Каментары10

Цяпер чытаюць

«Дзіяна выпіла шэсць бляшанак энергетыку і папрасілася за руль». Дэталі катастрофы ў Вілейскім раёне, дзе загінула трое маладзёнаў

«Дзіяна выпіла шэсць бляшанак энергетыку і папрасілася за руль». Дэталі катастрофы ў Вілейскім раёне, дзе загінула трое маладзёнаў

Усе навіны →
Усе навіны

Навукоўцы не давалі павукам спаць. Наступнай ноччу тыя пачалі «адсыпацца» амаль як людзі3

У ЗША ўхвалілі продаж Украіне 500 ракет Patriot17

У Польшчы палітычны крызіс, справакаваны змаганнем за Канстытуцыйны трыбунал. Наўроцкі развярнуў самалёт і тэрмінова вярнуўся21

«Хто праз вёску едзе — спыняецца, фатаграфуе». Беларуска расказала пра гісторыю векавога дрэва на сваёй сядзібе2

Бяляцкі: Не трэба спяшацца адмяняць санкцыі. Бо гэта будзе ўспрынята рэжымам як яго перамога і слабасць Еўропы28

У Польшчы будуць судзіць банду, якая рабавала грузавікі. З 13‑ці падсудных пяцёра беларусы

У «Белавія» расказалі, чаму ў авіякампаніі так шмат начных рэйсаў

Махляры нагрэлі двух мужчын на 101 чырвонай ружы

У Нарвегіі адрэагавалі на абразлівае выказванне Трампа з гумарам — падборкай дызайнерскіх прыбіральняў ФОТЫ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Дзіяна выпіла шэсць бляшанак энергетыку і папрасілася за руль». Дэталі катастрофы ў Вілейскім раёне, дзе загінула трое маладзёнаў

«Дзіяна выпіла шэсць бляшанак энергетыку і папрасілася за руль». Дэталі катастрофы ў Вілейскім раёне, дзе загінула трое маладзёнаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць