Грамадства1818

Настойку глогу збіраюцца прадаваць па рэцэпце

У Беларусі абмяркоўваецца пытанне аб тым, каб прадаваць спіртавую настойку глогу па рэцэпце, распавёў намеснік дырэктара па медыцынскай частцы РНПЦ псіхічнага здароўя Сяргей Осіпчык.

Настойку глогу дактары прызначаюць у якасці таннага сродку для комплекснага лячэння рознага роду сардэчных захворванняў. Але на практыцы асноўнымі спажыўцамі прэпарата з'яўляюцца людзі, хворыя на алкагалізм.

— У нас алкаголік разлічвае, колькі спірту за рубель ён купіць. І настойка глогу аказваецца дастаткова эканамічнай у параўнанні з іншым алкаголем у крамах, — агучыў існуючую праблему Сяргей Осіпчык.

Спірт ужываецца ў настойцы ў якасці растваральніка і дазваляе зрабіць найбольшую выцяжку карысных рэчываў з зёлак. Пры гэтым сродак з'яўляецца алкагольным. Цяпер дзейнічае мера — адпускаць не больш за дзве ўпакоўкі прэпарата ў адны рукі. Аднак яна з'яўляецца не зусім дзейснай.

У Беларусі алкаголь з'яўляецца асноўнай прычынай ранняй смяротнасці сярод мужчын.

Каментары18

Цяпер чытаюць

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў1

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў

Усе навіны →
Усе навіны

Інстаграм кідае выклік Youtube: пачынае тэсціраваць публікацыю гарызантальных відэа4

Толькі адзін чалавек з 1000 апытаных не ведае, што такое «Еўраопт»

Трамп-малодшы ездзіў з расійскім алігархам на паляванне ў Манголію7

Што за любоўны скандал паміж Кацярынай, Ігарам і Карынай абмяркоўвае ўсё Гродна?20

Кірыл Маскевіч стаў двухразовым чэмпіёнам свету па грэка-рымскай барацьбе2

Чаму хлопчык, для якога бацька напісаў «Віні-Пуха», зненавідзеў гэтую кнігу2

Іван Краўцоў расказаў, колькі зарабляе11

«Скарачалі і сеньёраў». Былая супрацоўніца PandaDoc расказала пра звальненні ў кампаніі8

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты25

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў1

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць