Грамадства22

БДІПЧ АБСЕ заклікае Беларусь неадкладна ўвесці мараторый на смяротнае пакаранне

Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека (БДІПЧ) АБСЕ заклікае Беларусь неадкладна ўвесці мараторый на смяротнае пакаранне. З такой заявай выступіў 2 снежня кіраўнік БДІПЧ Майкл Георг Лінк.

Ён адзначыў, што выкананне смяротных прыгавораў у Беларусі ідзе ўразрэз з міжнароднай тэндэнцыяй па адмене гэтага віду пакарання як «жорсткага, бесчалавечнага і зневажаючага годнасць».

«Большасць дзяржаў АБСЕ ўжо адмянілі смяротнае пакаранне, і я заклікаю беларускія ўлады ўвесці мараторый у якасці першага кроку па адмене смяротнага пакарання», — сказаў Лінк.

Ён нагадаў, што дзяржавы — члены АБСЕ ўзялі на сябе абавязацельства трымаць пытанне аб смяротным пакаранні на разглядзе.

Лінк таксама падкрэсліў, што сакрэтнасць вакол прывядзення ў выкананне смяротнага прыгавору ў Беларусі сама па сабе з'яўляецца «жорсткім, бесчалавечным і зневажаючым годнасць абыходжаннем з асуджаным і яго сваякамі». «Але незалежна ад таго, як яно выконваецца, смяротнае пакаранне з'яўляецца непрымальным адмаўленнем чалавечай годнасці», — падкрэсліваецца ў заяве.

Лінк таксама адзначае, што сярод 57 членаў АБСЕ толькі Беларусь і ЗША прымяняюць смяротнае пакаранне на практыцы.

У перыяд з 28 лістапада па 1 снежня ў Беларусі стала вядома аб расстрэле трох асуджаных да вышэйшай меры пакарання — 28-гадовага Івана Куляша (абвінавачаны ў забойстве трох жанчын, крадзяжы і разбоі), 31-гадовага Сяргея Хмялеўскага (прызнаны вінаватым у жорсткім забойстве некалькіх чалавек) і 49-гадовага Генадзя Якавіцкага (неаднаразова судзімы, прызнаны вінаватым у забойстве сваёй сужыцелькі з асаблівай жорсткасцю). Як вынікае з афіцыйнага паведамлення, атрыманага сваякамі Якавіцкага, ён быў расстраляны 5 лістапада. Праваабаронцы мяркуюць, што ў той жа дзень былі расстраляныя і іншыя прыгавораныя да вышэйшай меры пакарання.

Якавіцкі і Хмялеўскі звярталіся са скаргамі на прыгавор у Камітэт ААН па правах чалавека. Камітэт зарэгістраваў скаргі і прасіў беларускія ўлады адкласці расстрэлы да разгляду спраў у ААН.

Новыя выпадкі смяротнага пакарання ў Беларусі асудзілі Савет Еўропы, Міжнародная федэрацыя правоў чалавека, «Міжнародная амністыя». Еўрасаюз двойчы за гэты тыдзень выступіў з заявамі, якія асуджаюць смяротнае пакаранне ў Беларусі.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?14

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?

Усе навіны →
Усе навіны

Два дні разам — і зноў цягнік у Вільню. Як чатыры гады чакання польскай карты побыту выпрабоўваюць шлюб беларусаў2

Стала вядома імя другога пілота FlyDubai, які напаў на капітана самалёта, што ляцеў у Тэль-Авіў3

Швейцарскія ледавікі пакрылі воўнай. Вынік перасягнуў чаканні

Лічыце свой ананімны акаўнт бяспечным? ШІ можа раскрыць вашу асобу7

У вёсцы пад Мінскам стаяць хаты, якія выглядаюць як сапраўдныя творы мастацтва ФОТЫ2

«У доме жывуць у асноўным пенсіянеры, алкашы». Гамяльчук прадае кватэру, не хаваючы ўсіх нюансаў2

У расійскім цягніку на Паўночным Каўказе ўзбунтаваліся зняволеныя2

Мужчына ў Мінску пайшоў на працу. Яго шукаюць ужо чацвёрты дзень

Беларусы адмовіліся ад тура за 15700 BYN і выправіліся ў Кітай самастойна. Ашчадзілі ўдвая1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?14

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць