Грамадства22

Колькасць мужчын у Беларусі за мінулы год вырасла на 6 тысяч

У Беларусі, паводле папярэдніх даных, на пачатак 2017 года колькасць мужчын склала 4 427 тыс. чалавек — гэта на 6 тыс. больш, чым было год таму. Пра гэта паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

Тры чвэрці мужчынскага насельніцтва рэспублікі — гараджане. Кожны пяты мужчына жыве ў Мінску.

Сярэдні ўзрост беларускіх мужчын складае 37 гадоў. Прычым мужчыны, якія пражываюць у сельскай мясцовасці, старэйшыя за мужчын-гараджан.

У агульнай колькасці мужчын 65 працэнтаў знаходзяцца ў працаздольным узросце, 16 працэнтаў — старэйшыя за працаздольны, кожны пяты — ва ўзросце малодшым за працаздольны. Сярод занятых у эканоміцы рэспублікі мужчыны складаюць 49,3 працэнта. Традыцыйна пераважна мужчынскімі з'яўляюцца такія віды эканамічнай дзейнасці, як прамысловасць, будаўніцтва і транспарт.

У 2016 годзе шлюб заключылі 64,5 тыс. мужчын, пры гэтым упершыню стварылі сем'і 46,1 тыс. мужчын. Стварэнню сям'і мужчыны аддаюць перавагу ва ўзросце 20-29 гадоў. Прычым кожны трэці мужчына, які заключыў шлюб у мінулым годзе, знаходзіўся ва ўзросце 25-29 гадоў, кожны чацвёрты — ва ўзросце 20-24 гады.

23 лютага адзначаецца Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. Гэты дзень многімі ўспрымаецца таксама як свята мужчын.

У агульнай колькасці насельніцтва Беларусі на працягу доўгага перыяду часу ўдзельная вага мужчын застаецца нязменнай — 46,6 працэнта.

Каментары2

Цяпер чытаюць

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў1

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка: Час вяртацца да практыкі, калі Беларусь адказвала за Калінінград, Піцер, Маскоўскую вобласць, часткова Маскву21

Дарадца прэзідэнта Польшчы пракаментаваў зварот Калеснікавай і Золатавай: Лукашэнка выпускае некалькі дзясяткаў вязняў, а на наступны дзень затрымлівае новых21

Лукашэнка расказаў, да каго з расіян падобныя беларусы14

Расіянка дала беларусу грошы, а той адмовіўся аддаваць — жанаты мінчанін пераехаў да яе жыць і выдаваў сябе за бізнэсмена1

Інстаграм кідае выклік Youtube: пачынае тэсціраваць публікацыю гарызантальных відэа4

Толькі адзін чалавек з 1000 апытаных не ведае, што такое «Еўраопт»

Трамп-малодшы ездзіў з расійскім алігархам на паляванне ў Манголію7

Што за любоўны скандал паміж Кацярынай, Ігарам і Карынай абмяркоўвае ўсё Гродна?20

Кірыл Маскевіч стаў двухразовым чэмпіёнам свету па грэка-рымскай барацьбе3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў1

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць